Жыхар Жлобіна, нарадзіўся ў Бабруйску. Яго судзілі за відэа самалётаў у Жлобіне. На судзе казаў, што "быў напалоханы і падумаў, што пачалася і тут вайна". Справу разглядаў суддзя Алег Харошка.
Па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю 22 кастрычніка 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Валянцін Федарэнка даслаў з кнопкавага тэлефона 160 тэкставых паведамленняў на польскі нумар тэлеканала "Белсат". За гэта яго абвінавацілі ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці". Валянціну, які церпіць ад псіхічнага захворвання, пагражала да шасці гадоў пазбаўлення волі. Па інфармацыі крыніцы "Радыё Свабода", Валянцін пакутуе ад невылечнага псіхічнага захворвання. Дыягназ быў пастаўлены яшчэ ў 1980-я гады. Пасля гэтага пенсіянер не звяртаўся да ўрачоў. На судзе экспертка пацвердзіла, што захворванне невылечнае і можа наступаць толькі рэмісія. Федарэнку накіравалі на новую судовую экспертызу.
У паведамленнях мужчына пісаў аб перамяшчэнні расейскай ваеннай тэхнікі ў Гомелі і ўзлётах расейскіх самалётаў з аэрадромаў Гомельскай вобласці. На судовым паседжанні Валянцін прызнаў віну і раскаяўся. Ён заявіў, што не ведаў пра тое, што тэлеканал "Белсат" з'яўляецца экстрэмісцкім фармаваннем.
Вырак суда 12.10.2022
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Інгу затрымалі ў кастрычніку 2022 года паводле адміністрацыйнага артыкула, пасля адбыцця тэрміну, яна не выйшла на волю. У 2020 годзе Інга затрымлівалася па адміністрацыйным артыкуле за ўдзел у акцыях пратэсту, але справа была закрытая з-за тэрміну даўнасці.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.