Анжэла Яўгенаўна Касцюкевіч
Па палітычных матывах выдадзена штрафаў на суму 15 440 рублёў, 361 сутак адміністрацыйнага арышту.
Судзіла палітвязняў: Артура Хацько, Віталя Шчарбіча, Міхаіла Ферэнца, Юрыя Сяргея, Андрэя Папова, Яна Нікішына, Мікіты Качура, Юрыя Карніловіча, Кірыла Казея, Аляксея Зикеева, Андрэя Асаула.
15 сакавіка 2022 г. прысудзіла галоўнаму рэдактару «Нашай нівы» Ягору Марціновічу і кіраўніку аддзела маркетынгу Андрэю Скурко па 2,5 гады калоніі. Раней іх прызналі палітвязнямі. Пракурор - Мікалай Дзяцел.
«Нашаніўцаў» абвінавацілі ў прычыненні маёмаснай шкоды па папярэдняй змове (ч. 2 арт. 216 КК) за аплату камунальных паслуг у кватэры-офісе па тарыфах для фізічных, а не юрыдычных асоб. Яны пагасілі шкоду да суда, "Мінскводаканал" і "Мінскэнерга" адклікалі іскі.
Па палітычных матывах выдадзена штрафаў на суму 15 440 рублёў, 361 сутак адміністрацыйнага арышту.
Судзіла палітвязняў: Артура Хацько, Віталя Шчарбіча, Міхаіла Ферэнца, Юрыя Сяргея, Андрэя Папова, Яна Нікішына, Мікіты Качура, Юрыя Карніловіча, Кірыла Казея, Аляксея Зикеева, Андрэя Асаула.
15 сакавіка 2022 г. прысудзіла галоўнаму рэдактару «Нашай нівы» Ягору Марціновічу і кіраўніку аддзела маркетынгу Андрэю Скурко па 2,5 гады калоніі. Раней іх прызналі палітвязнямі. Пракурор - Мікалай Дзяцел.
«Нашаніўцаў» абвінавацілі ў прычыненні маёмаснай шкоды па папярэдняй змове (ч. 2 арт. 216 КК) за аплату камунальных паслуг у кватэры-офісе па тарыфах для фізічных, а не юрыдычных асоб. Яны пагасілі шкоду да суда, "Мінскводаканал" і "Мінскэнерга" адклікалі іскі.
Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
Заснавальнік і ўдзельнік гурта Litesound. Затрыманы разам з братам за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Музыкаў затрымліваў СОБР.
Асуджаны за каментары ў сацсетках.
Па падліках павінен быў выйсці з ВК № 22 на волю 26 ліпеня 2025 г.
Па падліках праваабаронцаў у лістападзе 2024 года вызвалена поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Андрэя асудзілі ў лістападзе 2022 года ў межах крымінальнай справы па артыкуле "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх" за ўдзел у паслявыбарных акцыях пратэсту, якія праходзілі ў Мінску ў 2020 годзе.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю восенню 2025 года.
Уладзіслаў быў затрыманы ў лістападзе 2021 года ў рамках крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а ў красавіку 2022 года прызнаны вінаватым і прыгавораны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
У снежні 2024 года адбылося судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі. Вынік паседжання, як і сам факт прысутнасці на ім Уладзіслава, невядомы.
Ян быў затрыманы 30 жніўня 2021 года за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў» і прыгавораны да адміністрацыйнага арышту на 15 сутак. Пасля адбыцця арышту на волю ён не выйшаў і быў змешчаны пад варту ў СІЗА ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «абраза Лукашэнкі» і «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
У снежні 2021 года яго прызналі вінаватым у абразе Лукашэнкі шляхам размяшчэння відэароліка ў сацыяльнай сетцы, а таксама ва ўдзеле ў паслявыбарных акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Менску.
Вызвалены ў снежні 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Дзяніс быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У лістападзе 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкулах "распальванне варожасці" і "абраза прадстаўніка ўлады", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены ў сакавіку 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Двойчы палітзняволенныя
Цімур быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У жніўні 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкулах "распальванне варожасці" і "абраза прадстаўніка ўлады", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі.
Вызвалены ў верасні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
У лістападзе 2024 года Цімур быў асуджаны паўторна па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" і прыгавораны да пазбаўлення волі і выплаты буйнога штрафу. Тэрмін пазбаўлення волі па гэтым прыгаворы склаў тры гады з улікам раней адбытага тэрміну, у выніку чаго Цімуру заставалася адбыць шэсць месяцаў.
Вызвалены ў красавіку 2025 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Зміцера прызналі вінаватым у тым, што 20 верасня 2020 года ў Менску ён далучыўся да мітынгу ў складзе вялікай групы людзей, актыўна ўдзельнічаў у ім, парушаў працу транспарта і меў пры сабе сцяг.
У снежні 2024 года ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі з накіраваннем на пазбаўленне волі ў калоніі.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Артур быў затрыманы ў чэрвені 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Увосень таго ж года яго прызналі вінаватым: на думку абвінавачання, з 31 жніўня 2020 года па 31 красавіка 2021 года Артур размяшчаў у тэлеграм-чатах «Кіроўцы 97» і «Ваеннае мястэчка Уручча» паведамленні з заклікамі да ўдзелу ў пратэстах, блакіроўцы руху транспарту і арганізацыі масавых мерапрыемстваў.
У сакавіку 2023 года Артур быў вызвалены, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Упершыню Андрэя асудзілі ў сакавіку 2021 года за "абразу Лукашэнкі" і "абразу прадстаўніка ўлады" і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем. Аднак ён не паспеў паехаць адбываць пакаранне ў ПУАТ: 4 траўня 2021 года яго затрымалі па новых абвінавачаннях яшчэ па трох крымінальных артыкулах.
У жніўні таго ж года Андрэй быў асуджаны паўторна — ізноў за абразу Лукашэнкі — і прыгаварылі да пазбаўлення волі.
Па падліках праваабаронцаў, узімку 2024 года ён быў вызвалены, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Андрэй — кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу "Наша Ніва", аўтар часопіса "Наша гісторыя". З 2006 да 2017 года быў галоўным рэдактарам выдання. 8 ліпеня 2021 года яго затрымалі па справе аб "групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Пазней яму прад'явілі абвінавачанне па артыкуле аб "нанясенні маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу" — за аплату камунальных паслуг па тарыфах для фізічных асоб замест юрыдычных асоб. Следства налічыла ўрон больш за 10 тысяч рублёў.
У сакавіку 2022 года яго прыгаварылі да пазбаўлення волі, нягледзячы на тое, што ўрон быў поўнасцю кампенсаваны.
У жніўні 2023 года ён быў вызвалены, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Ягор — галоўны рэдактар сайта "Наша Ніва" (nn.by), працуе ў выданні з 2009 года. 8 ліпеня 2021 года яго затрымалі па справе аб "групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Пазней яму прад'явілі абвінавачанне па артыкуле аб "нанясенні маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу" — за аплату камунальных паслуг па тарыфах для фізічных асоб замест юрыдычных асоб. Следства налічыла ўрон больш за 10 тысяч рублёў.
У сакавіку 2022 года Ягора прыгаварылі да пазбаўлення волі, нягледзячы на тое, што ўрон быў цалкам кампенсаваны.
У жніўні 2023 года ён быў вызвалены, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
У чэрвені 2021 года Вольгу прызналі вінаватай па артыкуле "парушэнне раўнапраўя грамадзян" за адмову здаць кватэру памочніцы пракурора Фрунзенскага раёна Мінска Аліне Касьянчык. Яе прыгаварылі да абмежавання волі.
- Аб'яднанні
- Дзярж. служачыя
- Бацькі непаўнагадовых
- Сілавікі
Аляксей, былы старэйшы следчы, падчас выбарчай кампаніі 2020 года ўваходзіў у каманду Валерыя Цапкала. У чэрвені 2021 года ён быў затрыманы па справе аб "групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Ператрусы прайшлі па месцы яго працы і ў кватэры, на працы была канфіскаваная тэхніка.
У кастрычніку таго ж года Аляксея прызналі вінаватым ва ўдзеле ў акцыях пратэсту, якія праходзілі ў Менску 16, 23, 30 жніўня і 6 верасня 2020 года. Па версіі следства, ён далучыўся да групы пратэстоўцаў, пляскаў у ладкі, выкрыкваў лозунгі і перашкаджаў руху транспарту.
Вызвалены ў жніўні 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
