Датычны да вынясення палітычна матываваных судовых пастаноў, не менш за 51 рашэнне, аб прысуджэнні як мінімум 65 сутак адміністрацыйнага арышту і штрафаў на як мінімум 4490 рублёў штрафаў і не менш за 35 гадоў абмежавання або пазбаўлення волі. Прыгаварыў чатырох давераных асоб Святланы Ціханоўскай на тэрмін ад 6 да 6,5 гадоў узмоцненага рэжыму. 21 верасня 2020 года, вёў выязныя судовыя паседжанні ў будынку Чыгуначнага РАУС.
Датычны да вынясення палітычна матываваных судовых пастаноў, не менш за 51 рашэнне, аб прысуджэнні як мінімум 65 сутак адміністрацыйнага арышту і штрафаў на як мінімум 4490 рублёў штрафаў і не менш за 35 гадоў абмежавання або пазбаўлення волі. Прыгаварыў чатырох давераных асоб Святланы Ціханоўскай на тэрмін ад 6 да 6,5 гадоў узмоцненага рэжыму. 21 верасня 2020 года, вёў выязныя судовыя паседжанні ў будынку Чыгуначнага РАУС.
Журналіст, які асвятляў акцыі пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 г. Яго неаднаразова затрымлівала міліцыя, праз суды штрафавала і адпраўляла на суткі. Пасля прызнання шэрагу незалежных СМІ экстрэмісцкімі фармаваннямі Яўген займаўся краязнаўчай дзейнасцю.
13 верасня 2022 г. у Гомелі ў другой палове дня ў кватэры журналіста адбыўся ператрус, пасля чаго ў Яўгена забралі носьбіты інфармацыі, а яго самога затрымалі.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Яўген Меркіс.
Затрыманы зімой 2022 года. Мужчыну абвінавачваюць у тым , што ў верасні мінулага года, будучы ў Жлобіне, ва "УКантакце" пад паведамленнем аб перастрэлцы са смяротным зыходам паміж супрацоўнікам КДБ Федасюком і айцішнікам Андрэем Зельцэрам ён пакінуў наступны каментар: "Народ адкрыў рахунак". У далейшым гэты каментар быў трактаваны як "заклік да барацьбы з праваахоўнымі органамі". Раней ён быў некалькі разоў судзімы за незаконны абарот наркатычных сродкаў.
28.10.2022 года адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Па падлікахвыйшаў на волю 3 красавіка 2025 г.
Вырак суда 04.08.2022
3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Руслан быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У лістападзе 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкуле "распальванне сацыяльнай варожасці" і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены летам 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Віталь быў прызнаны вінаватым у кастрычніку 2021 года ў абразе службовай асобы і пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка МУС. Нагодай стаў каментар, пакінуты ў тэлеграм-канале "Моцныя навіны" у канцы жніўня 2020 года, адрасаваны падпалкоўніку, ваеннаму камісару Крываносаву.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены зімой 2025 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 18.10.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Сяргей быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У лістападзе 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкуле "распальванне варожасці", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены ў студзені 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Аляксей быў затрыманы ў кастрычніку 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У лістападзе 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкулах "распальванне варожасці" і "абраза прадстаўніка ўлады", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі і выплаты буйнога штрафу.
Вызвалены ў ліпені 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Аляксандр быў асуджаны за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі», у адрас супрацоўніка міліцыі з Бабруйска. З самага пачатку судовага паседжання пракурор хадайнічаў аб правядзенні працэсу ў закрытым рэжыме, каб не выдаваць звесткі, якія маглі б нашкодзіць «пацярпеламу» супрацоўніку міліцыі, хаця сам ён у суд так і не з'явіўся. Не з'явіўся таксама і сведка.
Аляксандра прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем, і пасля абвяшчэння прыгавору яго вывелі з залы суда праз запасны выхад, каб ніхто не ведаў абставін справы. Установа, дзе ён адбываў пакаранне, невядома.
Па падліках праваабаронцаў, Аляксандр быў вызвалены ў 2023 годзе, цалкам адбыўшы тэрмін, прызначаны судом.
У студзені 2024 года ў дачыненні да Аляксандра адбылося судовае паседжанне па адміністрацыйным артыкуле за «распаўсюджанне экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Вырак суда 09.09.2021
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Сябра ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у Гомелі быў затрыманы 7 чэрвеня 2020 года і абвінавачаны ва ўдзеле ў "масавых беспарадках" і планах па "захопе будынкаў".
Вядомая актывістка і давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у Гомелі. Таццяна на працягу некалькіх гадоў змагалася за змены ў антынаркатычным заканадаўстве ў рамках ініцыятывы "Рух маці 328". 6 жніўня 2020 года яе затрымалі ў яе ўласным доме, абвінаваціўшы ў "масавых беспарадках" і планах па "захопе будынкаў".
У студзені 2022 года стала вядома, што Таццяну перавялі на турэмны рэжым.
Па звестках праваабаронцаў, яна пазбаўленая права на спатканні, і ёй дазволена атрымаць толькі адну маленькую бандэроль у год. Лісты ад Таццяны прыходзяць вельмі рэдка. Да таго ж, у яе ўзніклі праблемы з пазваночнікам.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.