Зміцер Леанідавіч Шкаруба
Упраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці. Папраўчая ўстанова "Папраўчая калонія № 4". Оперупаўнаважаны. Маёр. Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Шкаруба Зміцер Леанідавіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій, у межах якіх былі затрыманыя і падвергнутыя гвалту тысячы мірных дэманстрантаў, некалькі сотняў журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў. Саўдзельнік здзекаў з жанчын на тэрыторыі папраўчай калоніі № 4 у Гомелі.
Упраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці. Папраўчая ўстанова "Папраўчая калонія № 4". Оперупаўнаважаны. Маёр. Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Шкаруба Зміцер Леанідавіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій, у межах якіх былі затрыманыя і падвергнутыя гвалту тысячы мірных дэманстрантаў, некалькі сотняў журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў. Саўдзельнік здзекаў з жанчын на тэрыторыі папраўчай калоніі № 4 у Гомелі.
Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Выкладчыкі
- Бацькі непаўнагадовых
Выкладчыца БДУІР, асістэнтка кафедры ПАІТ. Удзельнічала ў відэазвароце супраць гвалту і забастоўцы. 12 лістапада 2020 года была затрымана і асуджана за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
30.11.2022 года вызвалена поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.
| 22.01.2022 | Есть маленькая дочка (7-8 лет) |
- Аб'яднанні
- Студэнты
Студэнтка механіка-матэматычнага факультэта БДУ была затрымана 26 лістапада 2020 года і асуджана за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
23.12.2022 года вызвалена поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Праваабаронцы
- Студэнты
Студэнтка факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, прэс-сакратар “Задзіночання беларускіх студэнтаў” і валанцёрка Праваабарончага цэнтру “Вясна” была затрымана 12 лістапада 2020 года і асуджана за “ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”.
30.11.2022 года вызвалена поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Студэнты
Студэнтка Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта і ўдзельніца "Задзіночання беларускіх студэнтаў" была затрымана 12 лістапада 2020 года і асуджана за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
30.11.2022 года вызвалена поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.
- Аб'яднанні
- Адміністратары TG-каналаў
- Актывісты
- Бацькі непаўнагадовых
Рэдактарка папулярных тэлеграм-каналаў, у тым ліку "Мая краіна Беларусь", Ірына была затрымана 18 лістапада 2020 года супрацоўнікамі ГУБАЗіКа, перапранутымі ў форму ЖЭС. Яны ўвайшлі ў пад'езд разам з маці Ірыны, адштурхнуўшы яе, і правялі ператрус у кватэры, забраўшы ноўтбук, тэлефон і грошы.
У маі 2021 года яна была асуджана за "падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадках". Суд адбываўся ў закрытым рэжыме, бо матэрыялы справы былі засакрэчаныя.
29.06.2024 года вызвалена, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.
- Аб'яднанні
- Студэнты
Былая студэнтка БНТУ Вікторыя была адлічаная падчас восеньскіх акцыяў пратэсту ў Беларусі. Яе затрымалі 12 лістапада 2020 года і асудзілі за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
30.11.2022 вызвалена поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Журналістка партала TUT.BY. Была затрымана 19 лістапада 2020 года ў сувязі з крымінальнай справай аб нібыта раскрыцці медыцынскай таямніцы збітага да смерці Рамана Бандарэнкі.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Людзі з інваліднасцю
- Бацькі непаўнагадовых
Антаніна, давераная асоба Святланы Ціханоўскай, была затрымана 6 верасня 2020 года і асуджана па адміністрацыйнай справе за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Аднак пасля суда яе не адпусцілі, а паўторна затрымалі ў межах крымінальнай справы.
У траўні 2021 года Антаніну асудзілі па артыкуле аб "масавых беспарадках".
Вызвалена ў снежні 2024 года ў рамках памілавання.
- Аб'яднанні
- Палітыкі
Марыя — член прэзідыума Каардынацыйнай рады і кіраўнік штаба Віктара Бабарыка — была выкрадзена 7 верасня 2020 года і вывезена да беларуска-ўкраінскай мяжы для выправаджэння. Яна парвала пашпарт і адмовілася пакідаць краіну. 9 верасня яе затрымалі і змясцілі пад варту.
У верасні 2021 года яе асудзілі па артыкулах: «змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам», «заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі» і «стварэнне экстрэмісцкага фармавання».
У лістападзе 2022 года Марыя перанесла аперацыю з-за прабадной язвы і перытанітам. З сакавіка 2023 года знаходзілася ў ПКТ. З-за праблем са здароўем не працавала, яе суправаджалі нават на пастраенні.
Марыя доўгі час утрымлівалася ў рэжыме інкамунікада. Улетку 2024 года стала вядома, што адміністрацыя ізалявала яе ад іншых зняволеных, з ёй увесь час знаходзіліся ахоўніцы. 12 лістапада 2024 года яна ўпершыню за 18 месяцаў сустрэлася з бацькам.
Сустрэча прайшла ў турэмным шпіталі, і дакладна невядома, ці знаходзілася яна на лячэнні ці яе прывялі туды з ПКТ. Да гэтага ад Марыі не было ніякай сувязі, а пра яе стан рабілася вядома толькі са слоў іншых зняволеных.
Пасля гэтай сустрэчы яна зноў была пазбаўлена сувязі з навакольным светам і працягвае ўтрымлівацца ў рэжыме інкамунікада.
У лютым 2025 года яе сястра паведаміла, што Марыю вярнулі ў атрад і выказала спадзяванне на аднаўленне сувязі.
13.12.2025 года была вызвалена пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла, і вывезена ва Украіну.
