Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Крэнжыеўскі Дзмітрый Сяргеевіч падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі.
Датычны да вынясення абвінаваўчых прысудаў па палітычна матываваных справах.
Вынес абвінаваўчы прысуд у дачыненні да былога ўчастковага Алега Зубовіча. Яго абвінавацілі па частцы 3 артыкула 130 і частцы 3 артыкула 203-1 Крымінальнага кодэкса за перадачу інфармацыі аб супрацоўніках міліцыі тэлеграм-каналу "Чорная кніга Беларусі". Крэнжыеўскі прызначыў мужчыну пакаранне ў выглядзе шасці гадоў пазбаўлення волі.
Вынес абвінаваўчы прысуд у дачыненні да Глеба Лук'янцава па артыкуле 368 Крымінальнага кодэкса за абразу Лукашэнкі і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў.

Сяргей Цімашэнка з 1986 па 1988 гады ваяваў у Аўганістане. Ён служыў у 2-й дэсантна-штурмавой заставе керкінскай дэсантна-штурмавой манеўранай групы, кіраваў баявой групай.
Сяргей, мяркуючы па сацсетках, падтрымлівае Украіну ў вайне супраць Расіі. Выглядае, што гэта і стала прычынай абвінавачанняў. Ён раптоўна знік з усіх сацсетак у канцы 2024 года, быў затрыманы і змешчаны ў СІЗА.
Вырак суда 10.09.2025
12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 1000 базавых велічынь штрафу.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Яўген Глушкоў - былы магілёўскі журналіст, у 90-я і 2000-я працаваў на гарадскім тэлебачанні, пасля гэтага супрацоўнічаў з некалькімі гарадскімі парталамі.
Глушкова затрымалі ў пачатку студзеня пры дапамозе штурму, паколькі мужчына не адчыніў дзверы сілавікам. Яго выцягнулі на вуліцу прама ў тым адзенні, у якім ён знаходзіўся дома.
Па некаторых дадзеных устаноўлена, што крымінальная справа заведзена ў дачыненні да Глушкова за журналісцкую дзейнасць. Меркаваны артыкул - 361-1 КК РБ (стварэнне або ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні).
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
У Магілёве Сабалеўскі вядомы як адзін з фрылансераў, якія супрацоўнічалі да 2020 года з гарадскімі анлайн-выданнямі. Алеся два разы асуджалі за адміністратыўнае парушэньне на суткі, пасьля чаго ён не выйшаў на волю.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Былы ўчастковы, лейтэнант. Звольніўся, бо не мог глядзець на ўсё, што адбывалася, пасля ўладкаваўся ахоўнікам. Быў моцна збіты пры затрыманні. Былыя калегі прыйшлі на суд як пацярпелыя і казалі добра пра Алега, але тым не менш спагналі маральную кампенсацыю. Дома Алега засталася чакаць адна маці.
Вырак суда 29.12.2022
6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 31.03.2023
невядома.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Павел быў затрыманы 29 верасня 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Летам 2022 года яго асудзілі і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі і буйнога штрафу.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены летам 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
У лютым 2024 года ў дачыненні да Паўла адбылося судовае разбіральніцтва па абвінавачанні ў «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў». Доўгі час ён не выходзіў на сувязь, а пасля суда стала вядома, што на яго пачалі новую крымінальную справу.
Паўторна Паўла асудзілі ў чэрвені 2024 года па абвінавачанні ў «паклёпе на Лукашэнку» і зноў прысудзілі да пазбаўлення волі.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Віталь быў затрыманы і асуджаны за спыненне таварнага цягніка, нанясенне чырвоных палос на рэкламныя лайтбоксы, пракол шын аўтамабіля супрацоўніка міліцыі, падпал кіёска «Табакерка», а таксама дзеянні з прадметамі, якія змяшчаюць гаручыя рэчывы. Ён патлумачыў свае ўчынкі пратэстам супраць сітуацыі ў краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года, у прыватнасці, супраць беспадстаўных затрыманняў і катаванняў людзей сілавікамі.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Аляксандр быў затрыманы і асуджаны за спыненне таварнага цягніка, нанясенне чырвоных палос на рэкламныя лайтбоксы, пракол шын аўтамабіля супрацоўніка міліцыі, падпал кіёска "Табакерка", а таксама дзеянні з прадметамі, якія змяшчаюць гаручыя рэчывы. Ён патлумачыў свае ўчынкі пратэстам супраць сітуацыі ў краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года, у прыватнасці, супраць беспадстаўных затрыманняў і катаванняў людзей сілавікамі.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Аляксандр быў затрыманы і асуджаны за спыненне таварнага цягніка, нанясенне чырвоных палос на рэкламныя лайтбоксы, пракол шын аўтамабіля супрацоўніка міліцыі, падпал кіёска "Табакерка", а таксама дзеянні з прадметамі, якія змяшчаюць гаручыя рэчывы. Ён патлумачыў свае ўчынкі пратэстам супраць сітуацыі ў краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года, у прыватнасці, супраць беспадстаўных затрыманняў і катаванняў людзей сілавікамі. Таксама быў канфіскаваны ягоны аўтамабіль Opel Astra.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
59 гадоў, ён жыхар Светлагорска. Анатоля затрымалі 25 кастрычніка 2022 года за распіццё спіртных напояў у грамадскім месцы. Знаходзячыся ў дзяжурным пакоі міліцыі чыгуначнага вакзала ў Бабруйску, ён некалькі разоў выказаў абразы на адрас Лукашэнкі.
Па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю 3 жніўня 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 23.01.2023
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Паводле матэрыялаў справы, у верасні 2021 года Сяргей Цыгін гартаў стужку навін у сацсетцы і ўбачыў відэа «Мент-паліцай, які атрымае 2 пажыццёвыя тэрміны». Ён паставіў лайк, у выніку чаго відэа адлюстравалася ўжо на асабістай старонцы Цыгіба ў "Аднакласніках". Варта адзначыць, што сам Цігіб ніколі не браў удзел у акцыях пратэсту, па палітычных адміністрацыйных справах не затрымліваўся.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю летам 2025 года.
Зміцер, блогер YouTube-канала «Шэры кот», быў затрыманы 10 чэрвеня 2020 года разам з актывістамі «Еўрапейскай Беларусі». Быў асуджаны на 20 сутак адміністратыўнага арышту, але пасьля гэтага застаўся пад арыштам і стаў фігурантам крымінальнай справы. Пасля быў асуджаны за "падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадках".
У канцы лістапада 2024 года Зміцер павінен быў выйсці на волю, аднак яго зноў асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі». Па дадзеным артыкуле судзяць зняволеных, якія адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з адміністрацыяй, за выдуманыя парушэнні.
11 верасня 2025 г. стала вядома, што 52 зняволеных беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Дзмітрый Казлоў.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.