Яна была вызваленая 20 сакавіка 2026 года ў рамках памілавання пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коула.
Алена Пятроўна Лукомская
Коль-ць рэпрэсаваных: 424
Дзень народзінаў: 27 ліпеня 1976
Катэгорыі: Наглядчыкі
Упраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў па Гомельскай вобласці і горадзе Гомелі. Папраўчая калонія №4. Намеснік начальніка па папраўчым працэсе.
Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Датычная да палітычна матываваных рэпрэсій.
Лукомская Алена Пятроўна прымушала палітвязняў пісаць заявы на памілаванне. Калі тыя не пагаджаліся, то аддавала загад супрацоўнікам ПК №4 аказаць на іх псіхалагічны ціск.
Пры любых абставінах стварала ўсё магчымае для таго, каб адправіць палітвязняў у штрафны ізалятар ці пазбавіць спатканняў і перадач. Па надуманых прычынах адпраўляла на прафілактычны ўлік, у тым ліку паўторна.
Упраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў па Гомельскай вобласці і горадзе Гомелі. Папраўчая калонія №4. Намеснік начальніка па папраўчым працэсе.
Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Датычная да палітычна матываваных рэпрэсій.
Лукомская Алена Пятроўна прымушала палітвязняў пісаць заявы на памілаванне. Калі тыя не пагаджаліся, то аддавала загад супрацоўнікам ПК №4 аказаць на іх псіхалагічны ціск.
Пры любых абставінах стварала ўсё магчымае для таго, каб адправіць палітвязняў у штрафны ізалятар ці пазбавіць спатканняў і перадач. Па надуманых прычынах адпраўляла на прафілактычны ўлік, у тым ліку паўторна.
Спіс рэпрэсаваных
Знойдзена: 424
На старонцы:
Знойдзена: 424
Сартаванне:
Былыя палітвязні
Знаходзілася ў: ПК-4Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
Я даслаў!
> 40
Памілавана
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Журналісты
Валерыя — паліталогія, заснавальніца і рэдактарка сайта экспертнай супольнасці "Наша думка", аўтарка і рэдактарка "Беларускага штогодніка", кіраўніца групы экспертаў па маніторынгу "Беларусь у фокусе".
30 чэрвеня 2021 года пасля ператрусу ў яе доме, праведзенага супрацоўнікамі КДБ, Валерыю затрымалі і змясцілі ў ізалятар, пазней перавёўшы ў СІЗА.
6 лютага 2023 года ў судзе пачалі разглядаць яе справу па абвінавачанні ў "дапамозе дзеянням, накіраваным на захоп улады", "заклікам да дзеянняў, якія наносяць шкоду нацыянальнай бяспецы" і "распальванні сацыяльнай варожасці". 17 сакавіка 2023 года суд у закрытым рэжыме прыгаварыў Валерыю да 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Вырак суда 17.03.2023
10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.Апеляцыя 25.07.2023
прысуд пакінуты без змены.
Былыя палітвязні
У зняволенні: 292 дня
Родны горад: ПРУЖАНЫ
Дзень народзінаў: 22.09.1967
Знаходзілася ў: ПК-4Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
Я даслаў!
> 10
Памілавана
Людміла была асуджаная па артыкуле за абразу Лукашэнкі і арыштаваная проста ў зале суда. Па версіі абвінавачання, 12 жніўня 2020 года яна размясціла ў сацсетцы «УКантакце» з акаўнта мужа доўгае паведамленне з выразамі на адрас Лукашэнкі. На судзе жанчына тлумачыла, што публікавала яго для сябе і не ўсведамляла, што запіс быў даступны іншым карыстальнікам. Паводле яе слоў, звычайна на старонцы размяшчаліся фота жывёл, а дадзенае паведамленне было апублікавана публічна памылкова.
Людміла была вызвалена 9 сакавіка 2022 года ў межах памілавання.
Вырак суда 21.05.2021
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Былыя палітвязні
У зняволенні: 745 дзён
Катэгорыі спраў:
Чорная Кніга Беларусі
Родны горад: Ліда
Дзень народзінаў: 10.02.1998
Знаходзілася ў: ПК-4Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
Я даслаў!
> 10
Памілавана
Вымушаная эміграцыя
- Аб'яднанні
- Адміністратары TG-каналаў
- Замежныя грамадзяне
- Студэнты
Сафія — студэнтка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і грамадзянка Расійскай Федэрацыі — была затрыманая ў траўні 2021 года пасля прымусовай пасадкі рэйса Ryanair у Менску беларускімі ўладамі. Самалёт рухаўся па маршруце Афіны - Вільня. Сафію абвінавацілі ў адміністраванні тэлеграм-канала "Чорная кніга Беларусі", дзе публікаваліся персанальныя дадзеныя і звесткі аб прыватным жыцці дзяржаўных служачых.
У канцы снежня 2021 года ёй было прад'яўлена канчатковае абвінавачанне па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса, пасля чаго справа была перададзена ў суд.
Разгляд справы праходзіў у закрытым рэжыме. У траўні 2022 года Сафія была прызнана вінаватай па двух крымінальных артыкулах. Па выніках суда яе прыгаварылі да пазбаўлення волі, а таксама абавязалі выплаціць кампенсацыі пацярпелым і судовую пошліну на агульную суму каля 70 тысяч долараў. Пасля ўся сума была выплачана яе сям'ёй.
Сафія была вызвалена ў чэрвені 2023 года ў рамках памілавання.
Вырак суда 06.05.2022
6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 174988 рублёў кампенсацыі.
Былыя палітвязні
У зняволенні: 393 дня
Катэгорыі спраў:
Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 18.04.1985
Колькасць дзяцей: 2 дзіцяці
Члены сям'і:
Ірына Генадзеўна Такарчук
Знаходзілася ў: ПК-4Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
Я даслаў!
> 50
Вызвалена
Вымушаная эміграцыя
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Блогеры
- Бацькі непаўнагадовых
Вольга, блогерка і дызайнерка, неаднаразова падвяргалася пераследам і затрыманням па адміністрацыйных артыкулах пасля падзей, якія рушылі за выбарамі 2020 года ў Мінску. У траўні 2021 года ў яе доме быў праведзены ператрус, пасля якога Вольгу затрымалі ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па абвінавачанні ў "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх". Да гэтага яна ўжо знаходзілася ў статусе падазронай па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — "абраза суддзі" і "паклёп у дачыненні да супрацоўніка выбарчай камісіі".
У снежні таго ж года Вольгу асудзілі, прыгаварыўшы да пазбаўлення волі.
Яна была вызвалена ў чэрвені 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 20.12.2021
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 6000 рублёў кампенсацыі.Апеляцыя дата невядомая
прысуд пакінуты без змены.
Былыя палітвязні
У зняволенні: 1670 дзён
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 06.11.1977
Знаходзілася ў: ПК-4Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
Я даслаў!
> 50
Гвалтоўнае перамяшчэнне
- Аб'яднанні
- Журналісты
Марына - галоўная рэдактарка TUT.BY з 2004 года, вядомая цікавасцю да балканскай культуры і веданнем балгарскай мовы.
У 2019 годзе яе аштрафавалі ў рамках крымінальнай справы па артыкуле аб «бяздзеянні службовай асобы» - за доступ да матэрыялаў БелТА; праваабаронцы прызналі гэтую справу палітычна матываванай.
У маі 2021 года яе затрымалі па абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, аднак пазней гэтае абвінавачанне было знята.
У кастрычніку 2022 года КДБ унёс Марыну ў спіс «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці». Пазней ёй таксама прад'явілі абвінавачанні ў "распальванні варожасці" і "закліках да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі".
Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме і доўжыўся больш за два месяцы — усяго адбылося 37 паседжанняў. У сакавіку 2023 года яна была прыгаворана да працяглага тэрміну пазбаўлення волі.
13.12.2025 года была вызвалена пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла, і вывезена ва Украіну.
Вырак суда 04.03.2019
300 базавых велічынь штрафу, прыблізна 6000 рублёў кампенсацыі.Вырак суда 17.03.2023
12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.Апеляцыя 31.07.2023
прысуд пакінуты без змены.
Былыя палітвязні
У зняволенні: 389 дзён
Родны горад: Гарадзец
Дзень народзінаў: 01.12.1993
Знаходзілася ў: ПК-4Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
Я даслаў!
> 10
Вызвалена
Аліна была асуджаная за перформансы з манекенамі ў выглядзе супрацоўнікаў міліцыі з надпісамі «АМАП». Да арышту ў зале суда яна са студзеня 2021 года знаходзілася пад хатнім арыштам.
Вызвалена ў лютым 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда 18.05.2021
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.Апеляцыя 16.07.2021
прысуд пакінуты без змены.
Былыя палітвязні
У зняволенні: ~214 дзён
Родны горад: Брэст
Дзень народзінаў: 25.02.1986
Знаходзілася ў: ПК-4Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
Я даслаў!
< 10
Вызвалена
Упершыню Валянціна была асуджана ў траўні 2021 года за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" у рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Тады ўдзельнікі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт.
У красавіку 2024 года стала вядома, што Валянціну затрымалі за ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 г. у Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. У жніўні таго ж года яе прыгаварылі да пазбаўлення волі, залічыўшы ў тэрмін раней прызначанае пакаранне ў выглядзе "хатняй хіміі".
Вызвалена восенню 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 07.05.2021
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, невядома рублёў кампенсацыі.Апеляцыя 09.07.2021
прысуд пакінуты без змены.Вырак суда 05.08.2024
1 год 5 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.Апеляцыя 08.10.2024
прысуд пакінуты без змены.
Былыя палітвязні
У зняволенні: 1432 дня
Родны горад: Псышчава
Дзень народзінаў: 16.03.1957
Члены сям'і:
Аляксандра Уладзіміраўна Семянюк
Апякун:
Аліна Харысава
Знаходзілася ў: ПК-24ПК-24, вул. Вытворчая, д.44, г.п. Зарэчча, Рэчыцкі р-н, Гомельская вобласць, 247526
Я даслаў!
> 50
Гвалтоўнае перамяшчэнне
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Пенсіянеры
Алена з 2020 года падвяргалася сістэматычнаму пераследу па палітычных матывах: яе затрымлівалі і арыштоўвалі па адміністрацыйных артыкулах 17 разоў, а таксама аштрафавалі ўвогуле на 173 базавыя велічыні. У яе доме неаднаразова праводзіліся ператрусы.
У маі 2021 года Алену асудзілі за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» — у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту 13 верасня 2020 года ў Брэсце, дзе ўдзельнікі спявалі песні і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт. Па версіі абвінавачання, акцыя парушыла працу транспарту. Яе прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ва ўстанову.
У верасні таго ж года Алену паўторна асудзілі - за «абразу Лукашэнку». Па сукупнасці прысудаў тэрмін склаў тры гады "хатняй хіміі".
У студзені 2022 года яе затрымалі за "парушэнне адбывання пакарання" і прызначылі 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Аднак яна так і не выйшла на волю — яе перавялі ў СІЗА ў межах новай крымінальнай справы, узбуджанай за паклёп на Лукашэнку і дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь. Ужо ў чэрвені яе прыгаварылі да пазбаўлення волі і буйнога штрафу.
У красавіку 2023 года Алену зноў асудзілі па артыкуле «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі». Гэты артыкул часта ўжываюць да зняволеных, якія адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з адміністрацыяй, за выдуманыя парушэнні.
Вядома, што да Алены ўвесь час ужываецца фізічны і псіхалагічны ціск. Яе рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА і ПКТ, пазбаўляюць амаль усіх перадач, званкоў, спатканняў, а таксама скарацілі атаварку з трох базавых велічынь да адной.
У лютым 2025 года ад Паліны Шарэнда-Панасюк стала вядома, што Алену зноў змясцілі ў ПКТ : «Пасля некалькіх тыдняў у ШІЗА яна была пераведзена ў ПКТ. Гэта 99%, што супраць яе зноў будуць фабрыкаваць 411-ы артыкул».
13.12.2025 года была вызвалена пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла, і вывезена ва Украіну.
Вырак суда 07.05.2021
2 гады абмежаванні волі без накіравання, невядома рублёў кампенсацыі.Апеляцыя 09.07.2021
прысуд пакінуты без змены.Вырак суда 03.09.2021
2 гады абмежаванні волі без накіравання.Апеляцыя 02.11.2021
прысуд пакінуты без змены.Вырак суда 17.06.2022
3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 3200 рублёў кампенсацыі.Апеляцыя 09.08.2022
прысуд пакінуты без змены.Выніковы прысуд шляхам частковага складання:
3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 3200 рублёў кампенсацыі.Вырак суда 28.04.2023
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.Апеляцыя 07.07.2023
прысуд пакінуты без змены.
Былыя палітвязні
У зняволенні: 613 дзён
Катэгорыі спраў:
Справа «змоўшчыкаў»
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 15.05.1976
Знаходзілася ў: ПК-4Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
Я даслаў!
> 10
Вызвалена
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Вольга, супрацоўніца менскага офіса юрыста Юрыя Зянковіча, была затрыманая 12 красавіка 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады».
У пачатку чэрвеня 2022 года КДБ завяршыў папярэдняе расследаванне, пасля чаго стала вядома аб вылучэнні супраць яе новага абвінавачання. У верасні 2022 года Вольга была асуджаная за «актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
Вызвалена ў снежні 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 05.09.2022
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Былыя палітвязні
У зняволенні: 328 дзён
Родны горад: едкі
Дзень народзінаў: 23.08.2001
Знаходзілася ў: ПК-4Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
Я даслаў!
> 20
Памілавана
Анастасія была асуджаная за тое, што, па версіі следства, 27 верасня 2020 года перашкодзіла дзеянням міліцыі пры затрыманні мужчыны ў Лідзе, ужыўшы гвалт: адарвала пагон у аднаго супрацоўніка і нанесла ўдар у галаву, а ў другога - сарвала пагон.
Была вызвалена ў сакавіку 2022 года ў рамках памілавання.
Вырак суда 15.04.2021
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.Апеляцыя 08.07.2021
прысуд пакінуты без змены.
Былыя палітвязні
У зняволенні: 671 дзень
Катэгорыі спраў:
Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мачулішчы
Дзень народзінаў: 29.06.1995
Знаходзілася ў: ПК-4Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
Я даслаў!
> 40
Вызвалена
Аліну затрымалі 29 лістапада 2020 года і даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёна Мінска за "ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве". Паводле абвінавачання, у РУУС яна пагражала міліцыянеру, сарвала з яго маску, вырывалася, штурхала і ўкусіла яго за сцягно. Першапачаткова ёй прызначылі 13 сутак адміністрацыйнага арышту, але ў снежні 2020 года яе зноў узялі пад варту ў межах крымінальнай справы і пазней асудзілі за "гвалт над міліцыянтам".
Вызвалена ў кастрычніку 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 26.01.2021
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Былыя палітвязні
У зняволенні: 995 дзён
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 31.12.1991
Знаходзілася ў: ПК-4Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
Я даслаў!
> 50
Вызвалена
Вымушаная эміграцыя
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
Міа была затрымана ў студзені 2021 года пасля допыту ў Следчым камітэце і пазней асуджана па артыкуле аб "распальванні варожасці або варожасці" за выказванне свайго меркавання аб палітычнай абстаноўцы ў краіне ў сацыяльнай сетцы «УКантакце».
Вызвалена ў кастрычніку 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
| 30.01.2024 | Поставили на учет как экстремиста 18.03. 2021 г. Вынуждена была эмигрировать. Отбыла весь срок. |
| 11.08.2021 | 06.08.21 прошла апелляция, приговор остался без изменений |
Вырак суда 20.05.2021
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.Апеляцыя 06.08.2021
прысуд пакінуты без змены.
Былыя палітвязні
У зняволенні: 1281 дзень
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 07.07.1983
Колькасць дзяцей: 5 дзяцей
Знаходзілася ў: ПК-4Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
Я даслаў!
> 140
Вызвалена
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Бацькі непаўнагадовых
Актывістка і валанцёрка Вольга была затрымана ў сакавіку 2021 года. У момант затрымання да яе прымяняўся фізічны гвалт. Яна была асуджаная за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў Менску ў 2020 годзе супраць гвалту і вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, а таксама па артыкуле аб «стварэнні экстрэмісцкага фармавання ці ўдзеле ў ім».
Вольга была назіральніцай на выбарах, валантэрыла каля менскага ізалятара ў завулку Акрэсціна, а пазней — у судах. Яе некалькі разоў затрымлівалі падчас вулічных пратэстаў і штрафавалі на значныя сумы.
У верасні 2024 года Вольга была вызвалена, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда 03.12.2021
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.Апеляцыя 11.03.2022
прысуд пакінуты без змены.
Былыя палітвязні
У зняволенні: 1391 дзень
Родны горад: Брэст
Дзень народзінаў: 05.06.2002
Члены сям'і:
Анатоль Анатольевіч Старасветскі
Знаходзілася ў: ПК-4Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
Я даслаў!
> 60
Вызвалена
- Аб'яднанні
- Студэнты
Віталя была затрымана пасля вяртання ў Беларусь у межах крымінальнай справы, распачатай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія адбыліся 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Яе асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках". Па матэрыялах справы, агульная шкода склала каля 24 тысяч беларускіх рублёў.
Вызвалена ў снежні 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 21.05.2021
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, прыблізна 1850 рублёў кампенсацыі.Апеляцыя 06.07.2021
прысуд пакінуты без змены.
Былыя палітвязні
У зняволенні: ~330 дзён
Родны горад: Карпінск, Расія
Дзень народзінаў: 16.12.1980
Колькасць дзяцей: 2 дзіцяці
Я даслаў!
> 10
Дэпартацыя
- Аб'яднанні
- Замежныя грамадзяне
- Бацькі непаўнагадовых
Наста была затрыманая і асуджаная за тое, што, паводле версіі следства, 13 снежня 2020 года раскідала каля 45 металічных самарэзаў каля пракуратуры Мінска. У выніку аўтамабіль, за рулём якога знаходзіўся пацярпелы Клінцэвіч, наехаў на іх, і два колы былі прабітыя.
Была вызвалена, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом, і дэпартаваная ў РФ у лістападзе 2021 года.
| 02.06.2021 | в апреле поставили на учет как экстремиста |
Вырак суда 03.03.2021
1 год 1 месяц пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 36 рублёў кампенсацыі.