Супрацоўнік Рэчыцкага РАУС. Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Гарай Зміцер з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій. Удзельнічаў у разгонах і затрыманнях мірных пратэстуючых, а таксама выступаў у ролі пацярпелага ў судзе па палітычна матываванай справе.
Супрацоўнік Рэчыцкага РАУС. Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Гарай Зміцер з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій. Удзельнічаў у разгонах і затрыманнях мірных пратэстуючых, а таксама выступаў у ролі пацярпелага ў судзе па палітычна матываванай справе.
Канстанцін быў затрыманы 12 траўня 2021 года за ўдзел у працоўным Telegram-чаце «Вольнае паньства», дзе з калегамі абмяркоўваў пратэстныя падзеі і выказаўся пра Лукашэнку. Яго прыгаварылі да адміністрацыйнага арышту, пасля якога ён не выйшаў на волю, паколькі ў дачыненні да яго распачалі крымінальную справу аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і аб прымяненні гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.
У верасні 2021 года Канстанціна прызналі вінаватым па трох крымінальных артыкулах за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая праходзіла 9 жніўня 2020 года ў Рэчыцы. Ён спрабаваў перашкодзіць адвольнаму затрыманню пратэстоўцаў і, калі міліцыянты саджалі затрыманага ў службовы аўтамабіль, штурхнуў у спіну супрацоўніка Рэчыцкага РАУС Дзмітрыя Гарая. Таксама яго абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі.
Вызвалены ў лютым 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Пасля вызвалення Канстанціна зноў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за пропуск ідэалагічнай лекцыі. Пасля ён пакінуў Беларусь.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.