Суддзя Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь. Раней: Суд Брэсцкай вобласці. Суддзя. Датычны да вынясення палітычна матываваных судовых пастаноў, не менш як 9 рашэнняў, аб прысуджэнні як мінімум 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Пераважна на пасадзе суддзі разглядаў абскарджанні на прысуды ніжэйстаячых судоў, якія ўсё пакідаў без змен. У 2017 годзе, пакінуў без зменаў прысуд у дачыненні да журналістаў Міланы Харытонавай і Алеся Ляўчука. У 2018 годзе, разгледзеўшы касацыйную скаргу журналісткі-фрылансера Тамары Шчапёткінай, прыняў рашэнне скаргу не задаволіць, нягледзячы на відавочныя супярэчнасці ў матэрыялах справы. Браў удзел у масавых судовых паседжаннях над удзельнікамі пратэстаў у 2020 годзе.

Аляксандр, былы афіцэр, які асудзіў гвалт з боку сілавікоў пасля выбараў 2020 года, быў затрыманы ў Століне 29 верасня 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зэльцэра.
У верасні 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкуле "распальванне варожасці" і прыгаварылі да пазбаўлення волі.
Вызвалены ў жніўні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Марына, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, была затрымана 9 ліпеня 2021 года ў рамках "аперацыі КДБ па зачыстцы ад радыкальна настроеных асоб" і змешчаная ў СІЗА па абвінавачанні ў фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання.
10 лістапада 2021 года абвінавачанне перакваліфікавалі на больш мяккі артыкул — "навучанне і падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама іх фінансаванне або іншае матэрыяльнае забеспячэнне", пасля чаго ён знаходзіўся пад хатнім арыштам.
11 лістапада 2022 года суд прыгаварыў Марыну да пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, узяўшы яе пад варту ў зале суда.
Вызвалена ў чэрвені 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Сяргей, журналіст інтэрнет-выдання «Першы рэгіён», быў затрыманы 22 снежня 2020 года па справе аб абразе Лукашэнкі. Праз трое сутак яго змясцілі пад хатні арышт, а ў траўні 2021 года адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе да суда.
У жніўні 2021 года Сяргея асудзілі за «абразу і паклёп на Лукашэнку» і «абразу прадстаўніка ўлады».
Вызвалены ў кастрычніку 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
У верасні 2023 года яго зноў затрымалі пасля вяртання з Польшчы і асудзілі на 15 сутак за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў».
У студзені 2024 года яго зноў арыштавалі — за рэпост з сайта «Ганцавіцкі час» ва «УКантакце», хаця акаўнт быў выдалены яшчэ ў лістападзе 2023 года. Суд не ўлічыў ні гэтага, ні пагаршэнне здароўя Сяргея: ён губляў прытомнасць і звяртаўся да лекараў.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.