Дзмітрый Мікалаевіч Страбкоў
Дзмітрый Мікалаевіч Страбкоў
Коль-ць рэпрэсаваных: 470
Дзень народзінаў: 19 сакавіка 1977
Катэгорыі: Наглядчыкі

Страбкоў Дзмітрый Мікалаевіч з'яўляецца саўдзельнікам злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі.
У якасці начальніка папраўчай установы “Турма №8 г. Жодзіна» Страбкоў нясе асабістую адказнасць за жорсткае і бесчалавечнае стаўленне да зняволеных і катаванні, якія да іх прымяняюцца.
Пад кіраўніцтвам Страбкова Турма № 8 (СІЗА) у Жодзіне стала адной з самых жорсткіх у краіне – па рэжыме ўтрымання і ў адносінах да зняволеных. Гэта адзіная папраўчая ўстанова ў Рэспубліцы Беларусь, дзе адначасова сядзяць падследныя і асуджаныя, у тым ліку асоб прыгавораных да пажыццёвага зняволення. Пры гэтым рэжым утрымання для ўсіх аднолькава жорсткі. У прыватнасці зняволеныя падвяргаюцца збіванню, не атрымліваюць перадач, не атрымліваюць лістоў, падвяргаюцца катаванням голадам, адсутнасцю прагулак, утрыманнем у цесных камерах разам з людзьмі без пэўнага месца жыхарства, для дадатковага катавання антысанітарыяй.
За свае злачынствы ўнесены ў санкцыйныя спісы краін ЕС.
Такім чынам дзеянні Страбкова Дзмітрыя Мікалаевіча парушаюць правы грамадзян Рэспублікі Беларусь і нясуць пагрозу іх жыццям. Таксама яны накіраваны на ўмацаванне дзейнага ў краіне рэпрэсіўнага рэжыму.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 470
На старонцы: Знойдзена: 470
Сартаванне:
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 2
У зняволенні: 573 дня
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 20.03.1974
Знаходзіўся ў: ПК-9ПК-9, 213410, г.Горкі, вул. Дабралюбава, 16
Я даслаў!
< 10
Гвалтоўнае перамяшчэнне
Даслаць інфармацыю

Лідэр ліквідаванай партыі "Зялёныя".
Зміцер Кучук быў затрыманы каля расейскай амбасады, куды палітык прыйшоў каб ускласці кветкі, наконт забойства Аляксея Навальнага. Спрабаваў зарэгістравацца падчас кампаніі “безвыходнасці”, рабіў намаганні распачаць кампанію па зборы подпісаў за вызваленне палітвязняў.

Дзмітрый Кучук стаў сёмым зняволеным за краты лідэрам партыі "Зялёныя".

1 верасьня 2025 года стала вядома, што 52 вязьні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Дзмітрый Кучук.

Вырак суда 24.12.2024
6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 500 базавых велічынь штрафу.
Апеляцыя 25.02.2025
невядома.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 1
У зняволенні: ~85 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 30.07.1984
Знаходзілася ў: СІЗА-1СІЗА-1, Мінск, вул. Валадарскага 2, 220030
Я даслаў!
< 10
Хатняя хімія
Даслаць інфармацыю

Да суда ўтрымлівалася ў Жодзіне. Складалася на прафілактычным уліку як асоба схільная да экстрэмісцкай і іншай дэструктыўнай дзейнасці

Вырак суда 28.03.2024
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Юлія Валер'еўна Краўцова
  • Аб'яднанні
  • Двойчы палітзняволенныя
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 7
У зняволенні: ~273 дня
Родны горад: Мінск
Знаходзілася ў: СІЗА-1 КалядзічыСІЗА №1 Навадворскі с/с, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць 223016
Я даслаў!
< 10
Хатняя хімія
  • Аб'яднанні
  • Двойчы палітзняволенныя
Даслаць інфармацыю

Юлію абвінавачваюць у фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці па выніках шырокамаштабных затрыманняў падчас пераследу ўладамі за падтрымку палітвязняў і іх сем'яў сацыяльным праектам прадуктовай дапамогі INeedHelpBy.

Юлія - сястра жонкі брата Мікалая Карабко, маці Паўла Краўцова.

У верасні 2025 года была зноў затрымана.

Вырак суда 09.09.2024
4 гады абмежаванні волі без накіравання.
Вырак суда 04.11.2025
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Выніковы прысуд шляхам частковага складання:
4 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 1
У зняволенні: ~24 дня
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 26.09.1990
Колькасць дзяцей: 1 дзіцё
Знаходзілася ў: СІЗА-1СІЗА-1, Мінск, вул. Валадарскага 2, 220030
Я даслаў!
< 10
Вымушаная эміграцыя
Даслаць інфармацыю

У 2024 г. дададзена ў базу вышуку Расіі.

Згодна з раскладам судоў, справа аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі разглядалася 27 лістапада 2024 г. у судзе Кастрычніцкага раёна Мінска.

Вырак суда 21.03.2024
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Суд па змене рэжыму 27.11.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Андрэй Віктаравіч Анпілогаў
  • Аб'яднанні
  • Прадпрымальнікі
  • Спартсмены
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 1
У зняволенні: 64 дня
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 15.02.1972
Знаходзіўся ў: СІЗА-1 КалядзічыСІЗА №1 Навадворскі с/с, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць 223016
Я даслаў!
< 10
Хатняя хімія
  • Аб'яднанні
  • Прадпрымальнікі
  • Спартсмены
Даслаць інфармацыю

28.06.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.

Вырак суда 07.05.2024:

2,5 гады абмежавання волі без накіравання.

Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: ~52 дня
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 12.02.1979
Знаходзіўся ў: Турма-8СТ-8, Жодзіна, вул. Савецкая 22А, 222163
Я даслаў!
< 10
Вымушаная эміграцыя
Даслаць інфармацыю

Мужчыну абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах і напісанні каментароў у пратэстных чатах. У тэлефоне Віталя знайшлі шэраг фота і відэа з пратэстаў, як сцвярджаюць супрацоўнікі ГУБАЗ, яго аўтарства.

У 2024 г. дададзены ў базу вышуку Расіі. Таксама адбыўся суд па замене рэжыму.

Вырак суда 02.05.2024
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Суд па змене рэжыму 13.11.2024
невядома.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 9
У зняволенні: ~258 дзён
folder Катэгорыі спраў: Рэйд 23-24 студзеня 2024
Родны горад: Хоцімск
Дзень народзінаў: 13.03.1972
Знаходзілася ў: СІЗА-1 КалядзічыСІЗА №1 Навадворскі с/с, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць 223016
Я даслаў!
> 10
Хатняя хімія
Даслаць інфармацыю

Затрымана ў выніку масавага рэйду сілавых структур 23-24 студзеня 2024 года на сваякоў палітвязняў і людзей, якія выказвалі салідарнасць з палітвязнем.

Вырак суда 07.10.2024
4 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, 500 базавых велічынь штрафу.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: ~127 дзён
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 12.04.1987
Знаходзіўся ў: СІЗА-1СІЗА-1, Мінск, вул. Валадарскага 2, 220030
Я даслаў!
< 10
Вымушаная эміграцыя
Даслаць інфармацыю

Мінчука Кірылу Іванова асудзілі за каментар аб супрацоўніку памежнай службы на два гады "хатняй хіміі". Крымінальную справу на яго завялі за восеньскі каментар 2021 года ў тэлеграм-канале "Вусы Лукашэнкі" пад відэаролікам аб начальніку аддзела сувязі Дзяржпагранкамітэта. У час адбывання пакарання ў мужчыны ў тэлефоне знайшлі перапіску, у якой мінчанін выказваў падтрымку Украіне. На Кірылу пачалі моцна ціснуць і пагражалі адправіць у калонію. Праз пагрозу небяспекі мужчына з'ехаў з Беларусі.

Вырак суда дата невядомая
2 гады абмежаванні волі без накіравання.
Алена Ігараўна Тоцкая
  • Аб'яднанні
  • Пенсіянеры
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 9
У зняволенні: ~234 дня
folder Катэгорыі спраў: Рэйд 23-24 студзеня 2024
Родны горад: Гомель
Дзень народзінаў: 20.08.1962
Знаходзілася ў: Турма-8СТ-8, Жодзіна, вул. Савецкая 22А, 222163
Я даслаў!
> 10
Хатняя хімія
  • Аб'яднанні
  • Пенсіянеры
Даслаць інфармацыю

Гамяльчанка Алена Тоцкая хадзіла на многія судовыя паседжанні над апанентамі ўлады РБ. Раней яна працавала на дзяржаўнай службе, аднак у 2020 годзе стала актывісткай і валанцёркай.

Затрымана ў выніку масавага рэйду сілавых структур 23-24 студзеня 2024 года на сваякоў палітвязняў і людзей, якія дасылалі пасылкі і лісты палітвязням.

Вырак суда 13.09.2024
4 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Аксана Станіславаўна Ючковіч
  • Аб'яднанні
  • Журналісты
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 2
У зняволенні: 94 дня
Родны горад: Параф'янава
Дзень народзінаў: 02.11.1989
Знаходзілася ў: Турма-8СТ-8, Жодзіна, вул. Савецкая 22А, 222163
Я даслаў!
< 10
Хатняя хімія
  • Аб'яднанні
  • Журналісты
Даслаць інфармацыю

Каталіцкая верніца. Былы журналіст catholic.by. Аксана Ючковіч паходзіць з парафіі ў Параф'янава. Верніца асабліва вядомая сярод католікаў Мінска, дзе яна арганізоўвала шматлікія падзеі і мерапрыемствы.

Працавала Аксана і ў каталіцкай журналістыцы - спачатку ў выдавецтве «Pro Christo», потым на афіцыйным агульнанацыянальным каталіцкім партале catholic.by. Яна шмат пісала аб людзях і іх цікавых лёсах. Падчас візіту Дзяржсакратара Апостальскай Сталіцы кардынала П'етра Параліна ў Беларусь у 2015 годзе, ад імя партала Аксана брала ў яго інтэрв'ю.

Шмат сваіх сіл і энергіі верніца аддавала дапамогі іншым людзям, тым, хто меў патрэбу ў дапамозе. Працавала ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры Дабрачыннай Місіі Добрага Самараніна ў Мінску.

Затрымана 23.01.2024.

Вырак суда 26.04.2024
3 гады абмежаванні волі без накіравання.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 2
У зняволенні: ~90 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 15.09.1994
Знаходзіўся ў: Турма-8СТ-8, Жодзіна, вул. Савецкая 22А, 222163
Я даслаў!
< 10
Хатняя хімія
Даслаць інфармацыю

Затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года.

Вырак суда 12.03.2024
невядома гадоў абмежаванні волі без накіравання.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 1
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Рэчкі
Дзень народзінаў: 18.01.1971
Знаходзілася ў: СІЗА-1СІЗА-1, Мінск, вул. Валадарскага 2, 220030
Я даслаў!
< 10
Хатняя хімія
Даслаць інфармацыю

Затрымана з мужам за акцыі пратэсту, калі выязджала з Беларусі ў госці да дзяцей.

Вырак суда 09.02.2024:

2,5 гады абмежавання волі без накіравання

Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 03.04.1970
Члены сям'і: Іна Іванаўна Шляжко
Знаходзіўся ў: СІЗА-1СІЗА-1, Мінск, вул. Валадарскага 2, 220030
Я даслаў!
< 10
Хатняя хімія
Даслаць інфармацыю

Затрыманы з жонкай за акцыі пратэсту, калі выязджала з Беларусі ў госці да дзяцей.

Вырак суда 09.02.2024:

2,5 гады абмежавання волі без накіравання

Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 8
У зняволенні: ~391 дзень
folder Катэгорыі спраў: Рэйд 23-24 студзеня 2024
Родны горад: Баранавічы
Дзень народзінаў: 18.10.1971
Знаходзілася ў: ПК-4Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
Я даслаў!
< 10
Памілавана
Даслаць інфармацыю

Затрымана за фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці, а менавіта дапамогу палітвязням і іх сем'ям.

Вырак суда 16.07.2024
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 04.10.2024
невядома.
Ганна Канстанцінаўна Крук
  • Аб'яднанні
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 2
У зняволенні: 71 дзень
Родны горад: Смаргонь
Дзень народзінаў: 10.06.1991
Знаходзілася ў: СІЗА-1СІЗА-1, Мінск, вул. Валадарскага 2, 220030
Я даслаў!
< 10
Хатняя хімія
  • Аб'яднанні
Даслаць інфармацыю

Мастачка. Ганну затрымалі ўвечары 29 лістапада 2023 года ў кавярні "Маркс" у Менску. Праз два дні над мастачкай адбыўся суд па арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Згодна з пратаколам, Ганна "дэманстравала карціну з БЧБ-сцягам, што стала даступна неабмежаванаму колу асоб".

Сваю віну Крук не прызнала і патлумачыла суду, што сапраўды размясціла ў кавярні сваю карціну, але на ёй няма выявы бел-чырвона-белага сцяга. У выніку суд пастанавіў арыштаваць дзяўчыну на 13 сутак.

Цяпер Ганна ўтрымліваецца пад вартай у рамках крымінальнай справы.

Вырак суда 08.02.2024:

3 гады абмежавання волі без накіравання

Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0