Страбкоў Дзмітрый Мікалаевіч з'яўляецца саўдзельнікам злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. У якасці начальніка папраўчай установы “Турма №8 г. Жодзіна» Страбкоў нясе асабістую адказнасць за жорсткае і бесчалавечнае стаўленне да зняволеных і катаванні, якія да іх прымяняюцца. Пад кіраўніцтвам Страбкова Турма № 8 (СІЗА) у Жодзіне стала адной з самых жорсткіх у краіне – па рэжыме ўтрымання і ў адносінах да зняволеных. Гэта адзіная папраўчая ўстанова ў Рэспубліцы Беларусь, дзе адначасова сядзяць падследныя і асуджаныя, у тым ліку асоб прыгавораных да пажыццёвага зняволення. Пры гэтым рэжым утрымання для ўсіх аднолькава жорсткі. У прыватнасці зняволеныя падвяргаюцца збіванню, не атрымліваюць перадач, не атрымліваюць лістоў, падвяргаюцца катаванням голадам, адсутнасцю прагулак, утрыманнем у цесных камерах разам з людзьмі без пэўнага месца жыхарства, для дадатковага катавання антысанітарыяй. За свае злачынствы ўнесены ў санкцыйныя спісы краін ЕС. Такім чынам дзеянні Страбкова Дзмітрыя Мікалаевіча парушаюць правы грамадзян Рэспублікі Беларусь і нясуць пагрозу іх жыццям. Таксама яны накіраваны на ўмацаванне дзейнага ў краіне рэпрэсіўнага рэжыму.

Тамары па арт.342 ч.1 было прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 1 год, да гэтага пакарання судом была часткова далучана неадбытая частка пакарання, назначанага па прыгавору суда Ленінскага раёна г.Мінска ад 30.06.2022 па ч. 2 арт. 206 КК РБ , і канчаткова прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады 6 месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вырак суда 16.02.2024:
2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года. Утрымліваўся ў ІЧУ Акрэсціна, потым паўтара месяца ў Турме-8 (Жодзіна), перад судом быў пераведзены ў СІЗА-1.
22.11.2023 пастаўлены на прафесійны ўлік як схільны да экстрэмізму і іншай дэструктыўнай дзейнасці.
Затрымана за каментар у чаце ўкраінскага блогера. Вядома, што Ірына ў апошні год знаходзілася дома, бо даглядала сваю 83-гадовую маці-ліквідатара ЧАЭС, якая мае інваліднасць другой групы. Маці Сапрыгінай не можа заставацца адна з-за стану здароўя (яна невідушчая), а іншых сваякоў у яе няма. Тым не менш Ірыне не змянілі меру стрымання са зняволення пад варту на даручальніцтва. Вядома таксама, што да маці Сапрыгінай прыходзіў міліцыянер і пытаўся пра яе стаўленне да Ўкраіны і Ізраілю.
Акрамя абмежавання волі Ірыне прысудзілі 100 б.у. шрафа.
Загадчыца інтэрната №4 БДЭУ. Затрымана за ўдзел у пратэстах 2020 года. На праўладных тэлеграм-каналах з'явілася "пакаяльнае відэа", у якім Алена расказвае, што яна адзін раз схадзіла на мітынг, дзе прыняла ўдзел у масавым мерапрыемстве. Драбудзька расказвае, што нядаўна ёй патэлефанаваў сваяк і сказаў прыйсці ў следчы камітэт, каб «пакаяцца». Але жанчына гэтага рабіць не стала. У канцы роліка аўтары канала прымацавалі відэа, дзе Алена спявае разам з раней затрыманымі выкладчыкамі.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.