Упраўленне ўнутраных спраў Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. Атрад міліцыі асаблівага прызначэння. Намеснік камандзіра. Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Жучкоў Сяргей Уладзіміравіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій, у межах якіх былі затрыманыя і падвергнутыя гвалту тысячы мірных дэманстрантаў, некалькі сотняў журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў. Жучкоў Сяргей асабіста браў удзел у сілавым падаўленні пратэстаў з ужываннем фізічнага і псіхалагічнага гвалту, пераследваў пратэстоўцаў. Адказны за злачынствы сваіх падначаленых: пераслед журналістаў, удзел у правакацыях, збіццё выпадковых гараджан, у тым ліку жанчын пенсійнага ўзросту, сістэматычнае ілжэсведчанне ў судзе.

Яўген, аўтаслесар, быў прызнаны вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады», за тое, што, паводле абвінавачання, ён 19 кастрычніка 2020 года ў 10:26 па месцы жыхарства ў тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі» пад публікацыяй з фота намесніка камандзіра АМАП УУС Гродзенскага аблвыканкама па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Сяргея Жучкова ў форменным абмундзіраванні пакінуў каментар наступнага зместу: «Л*йно, а не людзі».
Вызвалены ў чэрвені 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда 30.11.2021
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 1087 рублёў кампенсацыі.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.