Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Качагарава Таццяна Віктараўна падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі.
Выносіла абвінаваўчыя прысуды па палітычна матываваных артыкулах.
Вынесла прысуд магіляўчаніну Паўлу Белагалову, які абвінавачваўся ў абразе прадстаўніка ўлады па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса і дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь па артыкуле 369-1 Крымінальнага кодэкса за каментары ў сацыяльнай сетцы. Качагарава прыгаварыла мужчыну да пазбаўлення волі на тэрмін два гады і шэсць месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штрафу ў памеры 100 базавых велічынь.

Павел быў затрыманы 29 верасня 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Летам 2022 года яго асудзілі і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі і буйнога штрафу.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены летам 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
У лютым 2024 года ў дачыненні да Паўла адбылося судовае разбіральніцтва па абвінавачанні ў «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў». Доўгі час ён не выходзіў на сувязь, а пасля суда стала вядома, што на яго пачалі новую крымінальную справу.
Паўторна Паўла асудзілі ў чэрвені 2024 года па абвінавачанні ў «паклёпе на Лукашэнку» і зноў прысудзілі да пазбаўлення волі.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.