Датычная да вынясення палітычна матываваных судовых пастаноў, не менш як 83 рашэнняў, аб прысуджэнні не менш як 507 сутак адміністрацыйнага арышту, штрафаў — не менш як 12960 рублёў і не менш як 60 гадоў абмежавання або пазбаўлення волі.
Вынесла прысуд 30-гадоваму палітвязню Арцёму Саўчуку, прызнаўшы яго вінаватым па ч. 2 ст. 293 Крымінальнага кодэкса. Прысуд - чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Арцёма абвінавацілі ў тым, што 10 жніўня 2020 года ён груба парушаў грамадскі парадак, блакаваў дарогу транспарту, удзельнічаў у сутыкненні з супрацоўнікамі міліцыі, кідаў петарды і балты. Аргументы абароны і доказы недатычнасці абвінавачанага, суддзя Блізнюк не прыняла да ўвагі.
Прыгаварыла 26-гадовага Ягора Давыдава, былога супрацоўніка МНС, да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым па ч. 2 ст. 293 КК РБ.
Датычная да вынясення палітычна матываваных судовых пастаноў, не менш як 83 рашэнняў, аб прысуджэнні не менш як 507 сутак адміністрацыйнага арышту, штрафаў — не менш як 12960 рублёў і не менш як 60 гадоў абмежавання або пазбаўлення волі.
Вынесла прысуд 30-гадоваму палітвязню Арцёму Саўчуку, прызнаўшы яго вінаватым па ч. 2 ст. 293 Крымінальнага кодэкса. Прысуд - чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Арцёма абвінавацілі ў тым, што 10 жніўня 2020 года ён груба парушаў грамадскі парадак, блакаваў дарогу транспарту, удзельнічаў у сутыкненні з супрацоўнікамі міліцыі, кідаў петарды і балты. Аргументы абароны і доказы недатычнасці абвінавачанага, суддзя Блізнюк не прыняла да ўвагі.
Прыгаварыла 26-гадовага Ягора Давыдава, былога супрацоўніка МНС, да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым па ч. 2 ст. 293 КК РБ.
Наталля была асуджаная па абвінавачанні ў «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Менску супраць вынікаў выбараў і гвалту ў краіне з боку сілавікоў, і прысуджаная да абмежавання волі без накіравання.
Аляксандр, футбаліст клуба «Крумкачоў», журналіст Tribuna.com і аўтар YouTube-канала «Часнок», быў затрыманы дома 3 чэрвеня 2021 года. Яго асудзілі на 30 сутак адміністрацыйнага арышту па артыкуле 24.23 КаАП — нібыта за сцяг на акне, але пасля адбыцця тэрміна не вызвалілі і перавялі ў СІЗА па крымінальнай справе аб «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». У студзені 2022 года Аляксандра прыгаварылі да пазбаўлення волі.
Вызвалены ў лютым 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Сяргей быў затрыманы ў траўні 2021 года па абвінавачанні ў «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Менску супраць вынікаў выбараў і гвалту ў краіне з боку сілавікоў. У верасні 2021 года яго прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання і вызвалілі з-пад варты ў зале суда.
Сяргей быў затрыманы ў траўні 2021 года па абвінавачанні ў "актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Менску супраць вынікаў выбараў і гвалту ў краіне з боку сілавікоў. У верасні 2021 года яго прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем і вызвалілі з-пад варты ў зале суда да ўваходжання прыгавору ў сілу.
У снежні 2024 года ў рамках спецвытворчасці па справе Сяргея адбылося завочнае судовае паседжанне па пытанні "замены абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на пазбаўленне волі".
Вырак суда 16.09.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Марыя была затрымана 9 верасня 2020 года і асуджана за надпіс "Не забудзем" на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага, які быў застрэлены каля станцыі метро "Пушкінская" падчас пратэсту, які праходзіў 10 жніўня 2020 года ў Мінску.
Вырак суда 08.12.2020
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, 211 рублёў кампенсацыі.
Ілья быў затрыманы ў сакавіку 2021 года і асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі 9-10 жніўня 2020 года ў Менску. Ён са шматдзетнай сям'і і на момант арышту з'яўляўся яе адзіным карміцелем. Суд прыгаварыў яго да абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу.
У лютым 2022 года адбылося судовае паседжанне, па выніках якога рэжым адбывання пакарання быў больш жорсткім, і Іллю накіравалі ў калонію.
Ён быў вызвалены летам 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
27.05.2021
Показания в суде: Нічога. Я ж кажу, што я толькі за, а не супраць нашай улады. Калі б я меў намер у чымсьці ўдзельнічаць, я б хаваў твар.
Про сцепку, в которой стоял: ад людзей, якія стаяць побач, адчуваўся перагар, таму яму стала сорамна стаяць з імі.
Вырак суда 01.06.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Наста была затрыманая і асуджаная за тое, што, паводле версіі следства, 13 снежня 2020 года раскідала каля 45 металічных самарэзаў каля пракуратуры Мінска. У выніку аўтамабіль, за рулём якога знаходзіўся пацярпелы Клінцэвіч, наехаў на іх, і два колы былі прабітыя.
Была вызвалена, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом, і дэпартаваная ў РФ у лістападзе 2021 года.
Рыгор быў затрыманы ў кастрычніку 2020 года і пазней асуджаны за тое, што, паводле версіі следства, здзейсніў не менш за тры кідкі нявызначанымі прадметамі ў бок праезнай часткі і спецтранспарту падчас акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года недалёка ад ГЦ «Рыга» ў Мінску.
Па падліках праваабаронцаў, вызвалены ў студзені 2025 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Лявон, валанцёр штаба Віктара Бабарыка, быў затрыманы 11 жніўня 2020 года каля свайго дома па абвінавачанні ва ўдзеле ў акцыі пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся 9 жніўня 2020 года ў Мінску. Пазней ён быў асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
Вызвалены ў траўні 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 19.02.2021
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Максім быў асуджаны за надпіс "Не забудзем" на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага, які быў застрэлены каля станцыі метро "Пушкінская" падчас пратэсту, які праходзіў 10 жніўня 2020 года ў Мінску.
Вызвалены ў траўні 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Яўген быў затрыманы 15 кастрычніка 2020 года і асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла 11 кастрычніка 2020 года каля станцыі метро "Пушкінская" ў Менску.
Вызвалены ў чэрвені 2024 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Уладзімір быў затрыманы 27 кастрычніка 2020 года і абвінавачаны ва ўдзеле ў падзеі, якая адбылася падчас разгону людзей 11 кастрычніка 2020 года каля станцыі метро "Пушкінская".
Выйшаў на волю ў пачатку ліпеня 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.