Выносіў абвінаваўчыя прысуды ў палітычна матываваных справах, дзе прысудзіў пакаранне ў выглядзе штрафу ў агульнай суме не менш за 1346.5 рублёў і ў выглядзе адміністрацыйнага арышту не менш як 7 сутак.
Прызнаў вінаватым Міхаіла Лабаню і вынес яму пакаранне ў выглядзе 4-х гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штрафу ў памеры 100 базавых велічыняў паводле часткі 1 артыкула 367 Крымінальнага кодэкса, часткі 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса і артыкула 369 Крымінальнага кодэкса за каментар у інтэрнэце.
Прызнаў вінаватым Леаніда Шамава па частцы 3 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса і прыгаварыў яго да 2,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за распаўсюджванне ў інтэрнэце інфармацыі, якая нібыта можа садзейнічаць удзелу ў масавых беспарадках.
Вынес прысуд Іллі Лабацэвічу з пакараннем у выглядзе паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за тое, што ён абараняў сваю маці ад удараў дубінкамі з боку супрацоўнікаў АМАПа. Ілья быў асуджаны па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса.

Яўген, адзін з заснавальнікаў руху "Зубр", быў затрыманы 25 верасня 2020 года і асуджаны за "падрыхтоўку да масавых беспарадкаў". Ён неаднаразова падвяргаўся рэпрэсіям: штрафам, арыштам, збіццям і ціску.
У красавіку 2022 года быў пераведзены на турэмны рэжым тэрмінам на 2 гады. У маі 2024 года Яўген вярнуўся з крытай турмы ў ВК № 1 у дрэнным фізічным стане, але захаваў пазітыўны настрой. Пасля прыбыцця яго змясцілі ў ШІЗА, затым перавялі ў ПКТ.
У ліпені 2024 года суд прыняў рашэнне аб пераводзе Яўгена на турэмны рэжым да канца тэрміну.
11верасня2025 г. стала вядома, што 52 зняволеных беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы.Сярод іх ёсць і грамадзянееўрапейскіхкраін . Сярод вызваленых ЯўгенАфнагель.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.