Віталь Алесявіч Лапко
Выносіў абвінаваўчыя прысуды ў палітычна матываваных справах, дзе прысудзіў пакаранне ў выглядзе штрафу ў агульнай суме не менш за 1346.5 рублёў і ў выглядзе адміністрацыйнага арышту не менш як 7 сутак.
Прызнаў вінаватым Міхаіла Лабаню і вынес яму пакаранне ў выглядзе 4-х гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штрафу ў памеры 100 базавых велічыняў паводле часткі 1 артыкула 367 Крымінальнага кодэкса, часткі 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса і артыкула 369 Крымінальнага кодэкса за каментар у інтэрнэце.
Прызнаў вінаватым Леаніда Шамава па частцы 3 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса і прыгаварыў яго да 2,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за распаўсюджванне ў інтэрнэце інфармацыі, якая нібыта можа садзейнічаць удзелу ў масавых беспарадках.
Вынес прысуд Іллі Лабацэвічу з пакараннем у выглядзе паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за тое, што ён абараняў сваю маці ад удараў дубінкамі з боку супрацоўнікаў АМАПа. Ілья быў асуджаны па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса.
Выносіў абвінаваўчыя прысуды ў палітычна матываваных справах, дзе прысудзіў пакаранне ў выглядзе штрафу ў агульнай суме не менш за 1346.5 рублёў і ў выглядзе адміністрацыйнага арышту не менш як 7 сутак.
Прызнаў вінаватым Міхаіла Лабаню і вынес яму пакаранне ў выглядзе 4-х гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штрафу ў памеры 100 базавых велічыняў паводле часткі 1 артыкула 367 Крымінальнага кодэкса, часткі 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса і артыкула 369 Крымінальнага кодэкса за каментар у інтэрнэце.
Прызнаў вінаватым Леаніда Шамава па частцы 3 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса і прыгаварыў яго да 2,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за распаўсюджванне ў інтэрнэце інфармацыі, якая нібыта можа садзейнічаць удзелу ў масавых беспарадках.
Вынес прысуд Іллі Лабацэвічу з пакараннем у выглядзе паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за тое, што ён абараняў сваю маці ад удараў дубінкамі з боку супрацоўнікаў АМАПа. Ілья быў асуджаны па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса.
Спіс рэпрэсаваных
Дальнабойшчык. У відэа на праўладным канале сцвярджаецца, што ён з Польшчы "перавозіў бланкі бюлетэняў для галасавання з ужо прастаўленым выбарам на карысць адной альтэрнатыўнай кандыдаткі".
Пасля п 2-3 месяцаў пасля этапу ў ВК быў адпраўлены ў ШІЗА, з якога ўжо не вярнуўся. Пераведзены на турэмны рэжым на тры гады.
- Аб'яднанні
- Завадчане
- Бацькі непаўнагадовых
Аляксандр, супрацоўнік БМЗ, быў затрыманы восенню 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай супраць супрацоўнікаў заводаў, якія падтрымалі страйк і ўваходзілі ў ініцыятыву «Рабочы рух». 21 верасня 2021 года гэтая ініцыятыва была прызнана экстрэмісцкай арганізацыяй, пасля чаго па ўсёй краіне прайшлі масавыя затрыманні рабочых.
У лютым 2023 года Аляксандра прызналі вінаватым паводле артыкулаў «здрада дзяржаве» і «стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім» і прыгаварылі да пазбаўлення волі.
Вясной 2024 года адбылося чарговае судовае пасяджэнне, па выніках якога Аляксандра перавялі на турэмны рэжым.
- Аб'яднанні
- Замежныя грамадзяне
- Аб'яднанні
- Работнікі культуры
Нафтанавец і бубнач гурта Paranoia Dolls Зміцер Шалак затрымліваўся яшчэ летам мінулага года, тады яму далі адміністрацыйны арышт.
Але гэтым арыштам пераслед Зміцера не скончыўся. У дачыненні да мужчыны завялі крымінальныя справы па двух крымінальных артыкулах КК: 369 - Абраза прадстаўніка ўлады; 368 ч. 1 - Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Па матэрыялах абвінавачання , 28 лютага 2021 года ў сетцы "УКантакце" Максім у публічнай групе “Полацк, Наваполацк...” размясціў публікацыю з фота пацярпелага супрацоўніка міліцыі Ляшко, яго асабістымі дадзенымі, тым самым “публічна абразіў як прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў".
Па падліках праваабаронцаў , выйшаў на волю 11 траўня 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
- Бацькі непаўнагадовых
Міхаіл, уладальнік ювелірнай майстэрні «Самародак», вырабляў упрыгожванні для ўдзельнікаў рэканструктарскіх клубаў і вывучаў гісторыю Сярэднявечча. У лютым 2022 года ён быў затрыманы і пазней асуджаны паводле абвінавачання ў «паклёпе і абразе Лукашэнкі», а таксама па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады».
У траўні 2024 года адбылося новае судовае паседжанне, па выніках якога Міхаілу ўзмацнілі жорсткасць умовы ўтрымання, перавядучы яго на турэмны рэжым.
У лютым 2025 года яго зноў асудзілі, на гэты раз па артыкуле «фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання», прыгаварыўшы да абмежавання волі. У выніку пасля пераліку агульны тэрмін зняволення павялічыўся на паўгоды.
Вызвалены вясной 2026 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Віктар быў прызнаны вінаватым у кастрычніку 2021 года па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" пад публікацыяй фатаграфіі супрацоўніка Дзяржаўтаінспекцыі Ганцавіцкага РУУС Ігара Вольніча, на якім ён прыціснуў каленам да зямлі затрыманага.
Па падліках праваабаронцаў ён быў вызвалены ў 2023 годзе, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Таццяну ў ліпені 2021 года асудзілі па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" за размяшчэнне ў сацсетцы відэа з вусным ненарматыўным тэкстам на адрас супрацоўнікаў ДПС, якое прагледзелі не менш як 120 тысяч чалавек.
Андрэй быў асуджаны за каментар, пакінуты ў сацсетцы "УКантакце" на адрас прадстаўніка ўлады, а таксама за захоўванне нязначнай колькасці пораху, які застаўся ў яго з часоў занятку паляваннем. Яго прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем.
Вядома, што 30 кастрычніка 2022 года палітвязня затрымалі на "хіміі" і судзілі па адміністрацыйным артыкуле за "распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў".
У чэрвені 2023 года суд узмацніў жорсткасць рэжыму пакарання, і Андрэй быў пераведзены ў калонію на адзін год.
Па падліках праваабаронцаў, Андрэй быў вызвалены летам 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Руслан упершыню быў затрыманы 10 жніўня 2020 года падчас акцыі пратэсту ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Пасля жорсткага збіцця ён патрапіў у лякарню, а затым быў асуджаны на 7 сутак адміністрацыйнага арышту. Пазней у дачыненні да яго распачалі крымінальную справу, але падчас следства ён пакінуў краіну.
Вярнуўшыся ў Беларусь, Руслан паспрабаваў перасекчы мяжу з Еўразвязам, аднак быў затрыманы . У лістападзе 2021 года яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
У ліпені 2024 года ён быў зноў асуджаны - на гэты раз за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы». Па гэтым артыкуле судзяць зняволеных, якія адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з адміністрацыяй, на падставе выдуманых парушэнняў.
Выйшаў на волю летам 2026 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Дзярж. служачыя
- Бацькі непаўнагадовых
- Сілавікі
- Юрысты
Ігар — юрыст з Ліды. У 2020 годзе ён быў назіральнікам на выбарах, а пасля - дапамагаў пацярпелым і звольненым па палітычных прычынах. Яго затрымалі ў студзені 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «Гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі». Нагодай для завядзення справы стаў інцыдэнт, які адбыўся падчас самога затрымання Ігара.
У СІЗА ён трымаў галадоўку цягам 32 дзён. У чэрвені 2021 года Ігара асудзілі і прыгаварылі да пазбаўлення волі і буйнога штрафу.
Па наяўных звестках, у папраўчай калоніі №1 на Ігара аказваўся моцны ціск, прымяняліся катаванні.
У жніўні 2022 года суд узмацніў жорсткасць пакарання, пасля чаго Ігара перавялі на турэмны рэжым.
Ён быў вызвалены ў верасні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Віталь быў асуджаны ў межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 10 жніўня 2020 года ў Наваполацку супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак", і яму прызначылі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі. Аднак у чэрвені яго адпусцілі з папраўчай установы на волю да апеляцыі, бо пракурор падаў пратэст. У канцы чэрвеня яму замянілі пакаранне на пазбаўленне волі.
Віталь пакінуў Беларусь.
Віктар быў затрыманы ў жніўні 2020 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 10 жніўня 2020 года ў Наваполацку супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Пазней яго адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.
У студзені 2021 года Віктара асудзілі за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», і прызначылі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі. Аднак у чэрвені яго адпусцілі з папраўчай установы на волю да апеляцыі, бо пракурор падаў пратэст. У канцы чэрвеня яму замянілі пакаранне на пазбаўленне волі.
У снежні 2022 года Віктару змянілі пакаранне, перавядучы яго на турэмны рэжым.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў снежні 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
