Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Абзалімава Вераніка Валер'еўна падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі.
Датычная да вынясення абвінаваўчых прысудаў па палітычна матываваных крымінальных справах.
5 сакавіка 2024 года вынесла абвінаваўчы прысуд у дачыненні да Алены Каспяровіч, якая абвінавачваецца ў публічнай абразе прадстаўніка ўлады, па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса. Абзалімава прызначыла жанчыне ў выглядзе пакарання адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, а таксама штрафу ў памеры 50 базавых велічынь.
7 сакавіка 2024 года вынесла абвінаваўчы прысуд у дачыненні да Герасіменкі Андрэя і Герасіменкі Наталлі па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса і прызначыла абодвум пакаранне ў выглядзе двух гадоў і шасці месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Пару абвінавацілі ва ўдзеле ў адной з мірных акцый пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе.

Яго абвінавацілі ў тым, што 16 жніўня 2020 года ён узяў удзел у «Маршы за свабоду» ў Мінску, Абвінавачаны ў судзе віну прызнаў цалкам і раскаяўся. Патлумачыў, што «паддаўся дзеянням натоўпу». Доказам удзелу ў мітынгу Іллі сталі дадзеныя білінгу, а таксама відэазапіс, на якім «абвінавачаны зафіксаваны на праезнай частцы побач з людзьмі з сімволікай бел-чырво-белага колеру». Да суда Крука ўтрымлівалі пад вартай. Пасля абвяшчэння прысуду яго вызвалілі ў зале суда.
Паводле абвінавачання, Раман Сарока і Антон Ручан прынялі ўдзел у маршы ў верасні 2020 года непадалёк ад вуліцы Раманаўская Слабада. У тым ліку яны пратэставалі і на праезнай частцы. У Антона "ў якасці пратэстнай сімволікі" быў з сабой бел-чырвона-белы сцяг: мужчына распавёў, што ён не належаў яму, хтосьці проста даў выкарыстоўваць для фотаздымкі. Абодва мужчыны таксама прызналі віну. Яны пазналі сябе на фатаграфіях, якія ў іх знайшлі на тэлефоне.
Вырак суда 14.03.2023
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Уладзіслаў быў затрыманы ў лістападзе 2021 года ў рамках крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а ў красавіку 2022 года прызнаны вінаватым і прыгавораны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
У снежні 2024 года адбылося судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі. Вынік паседжання, як і сам факт прысутнасці на ім Уладзіслава, невядомы.
Вырак суда 06.04.2022
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Суд па змене рэжыму 24.12.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.