Юлія Віктараўна Крэпская
Датычная да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў, не менш за 100 палітычна матываваных рашэнняў, па якіх прызначана не менш як 731 сутак адміністрацыйнага арышту, не менш як 26550 рублёў штрафаў, не менш як 46 гадоў пазбаўлення або абмежавання волі.
Уваходзіць у рэестр асоб, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных пераследаў. А таксама ў спіс асобаў рэкамендаваных для ўвядзення індывідуальных санкцый, за тое, што асудзіла праваабаронцу Валерыя Шчукіна, які паставіў свой подпіс за Святлану Ціханоўскую (штраф); а таксама за тое, што асудзіла актывістку Мілану Сопаву за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту па 23.34 КаАП (штраф). Вынесла прысуды па крымінальнай справе за надпіс "Не забудзем":
— Ігар Самусенка атрымаў 1,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову закрытага тыпу («хімія з накіраваннем»)
- Дзяніс Граханаў - 1,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову закрытага тыпу («хімія з накіраваннем»)
- Уладзіслаў Гуліс - 2 гады пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму.

Спіс рэпрэсаваных
Віталь быў прызнаны вінаватым у лістападзе 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая прайшла з 9 на 10 жніўня 2020 года ў Мінску.
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
Яўген быў затрыманы 8 снежня 2021 года і прыгавораны да 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Нагодай для затрымання стала знойдзенае падчас ператрусу партманэ для дакументаў з выявай "Пагоні". Па заканчэнні тэрміну адміністрацыйнага арышту на волю Яўген не выйшаў, бо ў дачыненні да яго была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".
У сакавіку 2022 года Яўгена асудзілі за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая прайшла 25 кастрычніка 2020 года ў Менску. Вядома, што ў яго мабільным тэлефоне былі знойдзеныя фатаграфіі з акцыі пратэсту, на якіх ён быў адлюстраваны з бел-чырвона-белым сцягам на плячах.
Пакінуў Беларусь да пачатку адбыцця пакарання.
У кастрычніку 2024 года ў рамках спецыяльнай вытворчасці адбылося завочнае судовае пасяджэнне па пытанні замены абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на пазбаўленне волі.
Дзяніс быў затрыманы 5 жніўня 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і змешчаны на трое сутак у ІЧУ. Пасля ён быў вызвалены пад асабістае даручальніцтва.
У кастрычніку 2021 года Дзяніс быў асуджаны за тое, што 8 верасня 2020 года апублікаваў у тэлеграм-чаце «Менск 97%» наступнае паведамленне: «Тэрмінова, кіроўцы на Машэрава! Блакуйце рух, не дайце сілавікам сабрацца, дапамажыце пратэстоўцам!».
Святлана ўпершыню была асуджана ў кастрычніку 2021 года па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады» за каментар, пакінуты пад фатаграфіяй дзевяці супрацоўніц АМАП, размешчанай у тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі», і прыгаворана да абмежавання волі без накіравання, а таксама была абавязана выплаціць буйную маральную кампенсацыю.
У снежні 2021 года яна была затрымана разам з дачкой у рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ў сакавіку 2022 года паўторна асуджаная і прыгаворана да абмежавання волі без накіравання.
У кастрычніку 2024 года ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне па пытанні замены абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Уладзіслаў быў асуджаны за надпіс "Не забудзем" на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага, які быў застрэлены каля станцыі метро "Пушкінская" падчас пратэсту, які праходзіў 10 жніўня 2020 года ў Мінску.
Вызвалены ў кастрычніку 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
24 кастрычніка 2023 года Уладзіслава арыштавалі на два месяцы за парушэнне нагляду.
Ігар быў асуджаны за надпіс "Не забудзем" на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага, які быў застрэлены каля станцыі метро "Пушкінская" падчас пратэсту, які праходзіў 10 жніўня 2020 года ў Менску.
Вызвалены ў ліпені 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Дзяніс быў асуджаны за надпіс "Не забудзем" на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага, які быў застрэлены каля станцыі метро "Пушкінская" падчас пратэсту, які праходзіў 10 жніўня 2020 года ў Менску.
Палітвязня затрымалі паўторна 15 лютага 2022 года па справе "экстрэмісцкага чата", і ў ліпені 2022 года асудзілі за абразу прадстаўніка ўлады ў сацыяльных сетках. Суд прызначыў яму адзін год і сем месяцаў зняволення ў калоніі, улічваючы неадбыты тэрмін.
10 чэрвеня 2023 года вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.