Выступаў дзяржабвінаваўцам па справах многіх палітвязняў, а менавіта:
Арцём Такарчук, Андрэй Трусаў, Уладзімір Мацюх, Таццяна Мініна, Алег Зубрыцкі, Мікіта Літвіненка, Павел Лукаянаў, Дзмітрый Чахута, Дыяна Каранкевіч, Сяргей Коршак, Максім Цішкевіч, Дзмітрый Сончык, Сяргей Капанец, Ян Фалькін, Уладзіслаў Барысаў, Антон Лакішык і многія.
Выступаў дзяржабвінаваўцам па справах многіх палітвязняў, а менавіта:
Арцём Такарчук, Андрэй Трусаў, Уладзімір Мацюх, Таццяна Мініна, Алег Зубрыцкі, Мікіта Літвіненка, Павел Лукаянаў, Дзмітрый Чахута, Дыяна Каранкевіч, Сяргей Коршак, Максім Цішкевіч, Дзмітрый Сончык, Сяргей Капанец, Ян Фалькін, Уладзіслаў Барысаў, Антон Лакішык і многія.
Ягора затрымалі 9 жніўня 2020 года падчас акцыі пратэсту ў Менску супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. У той вечар ён стаў на бампер аўтазака, але затым няўдала зваліўся пад яго колы. Пасля гэтага супрацоўнікі АМАПу збілі яго, і Ягор быў адпраўлены ў шпіталь, дзе заставаўся да канца жніўня. Пазней яго ўзялі пад варту і асудзілі за ўдзел у пратэстнай акцыі.
Вызвалены 30 красавіка 2022 года, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вадзім, архітэктар, быў затрыманы і збіты падчас акцыі памяці Рамана Бандарэнкі на плошчы Перамен 15 лістапада 2020 года і шпіталізаваны з траўмамі. Ён не прызнаў віну, заявіўшы, што ўдзел у мерапрыемстве — ягоны грамадзянскі абавязак, і быў асуджаны за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
Пакінуў Беларусь да пачатку адбывання пакарання.
15 сакавіка 2024 года супраць Вадзіма была распачатая «спецыяльная вытворчасць», і ўлетку яго завочна абвінавацілі ў «змове з мэтай захопу ўлады», «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» і «стварэнні экстрэмісцкага фармавання».
Вырак суда 17.03.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вырак суда 08.07.2024
12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 11000 базавых велічынь штрафу (завочны суд).
Ян быў затрыманы і асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў Менску з 9 па 11 жніўня і 13 верасня 2020 года. Па матэрыялах справы, ён планаваў удзел у пратэстах, абмяркоўваючы маршруты і дзеянні ў выпадку затрымання ў Telegram-чаце "Гадзіна X". Следства сцвярджала, што рыхтаваўся напад на супрацоўнікаў міліцыі.
Вызвалены летам 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Сяргей былы прафесійны футбаліст. У 1997-1998 гадах правёў 36 матчаў у Вышэйшай лізе, гуляў за «Маладзечна» і слонімскі «Камунальнік». Пасля заканчэння кар'еры пайшоў у медыябізнес. Працаваў камерцыйным дырэктарам "Альфа-Радыё". Пасля быў дырэктарам рэкламнага агенцтва "Прайм медыя груп", галоўным рэдактарам тэлеканала TV RAY.
Быў затрыманы і асуджаны ў рамках справы аб масавых беспарадках, узбуджанай пасля падзей 9-13 жніўня 2020 г.
У чэрвені 2023 года суд прыняў рашэнне аб пераводзе Сяргея на турэмны рэжым да канца тэрміну.
1 жніўня 2025 года выйшаў на волю , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.