Павел Іванавіч Казакоў
Павел Іванавіч Казакоў
Коль-ць рэпрэсаваных: 329
Дзень народзінаў: 11 чэрвеня 1977
Катэгорыі: Наглядчыкі

Адказны за ўсе супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да зняволеных, якія знаходзяцца ў турме №1 г. Гродна. Да такіх дзеянняў адносіцца псіхалагічны, а ў некаторых выпадках і фізічны гвалт, незаконныя адпраўленні ў СІЗА, абмежаванне ў перапісцы і атрыманні перадач асоб, якія знаходзяцца ва ўстанове.
11 ліпеня 2023 года ў бальніцы горада Гродна памёр палітычны зняволены Алесь Пушкін. Яго даставілі туды з тэрыторыі Турмы №1 у Гродне. У якасці кіраўніка гэтай турмы, ён нясе адказнасць за ўмовы ўтрымання і несвоечасовае аказанне медыцынскай дапамогі зняволеным, што прывяло да трагічнага зыходу.
У прыватнасці, у яго дзеяннях прасочваецца відавочнае грэбаванне правамі зняволеных, у тым ліку і па палітычных матывах.

Адказны за ўсе супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да зняволеных, якія знаходзяцца ў турме №1 г. Гродна. Да такіх дзеянняў адносіцца псіхалагічны, а ў некаторых выпадках і фізічны гвалт, незаконныя адпраўленні ў СІЗА, абмежаванне ў перапісцы і атрыманні перадач асоб, якія знаходзяцца ва ўстанове.
11 ліпеня 2023 года ў бальніцы горада Гродна памёр палітычны зняволены Алесь Пушкін. Яго даставілі туды з тэрыторыі Турмы №1 у Гродне. У якасці кіраўніка гэтай турмы, ён нясе адказнасць за ўмовы ўтрымання і несвоечасовае аказанне медыцынскай дапамогі зняволеным, што прывяло да трагічнага зыходу.
У прыватнасці, у яго дзеяннях прасочваецца відавочнае грэбаванне правамі зняволеных, у тым ліку і па палітычных матывах.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 329
На старонцы: Знойдзена: 329
Сартаванне:
Віктар Яўгенавіч Барушка
  • Аб'яднанні
  • Прадпрымальнікі
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 6
У зняволенні: 1874 дня
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Першамайская
Дзень народзінаў: 30.03.1988
Знаходзіўся ў: Турма-1Турма-1, Гродна, вул. Кірава 1, 230023
Я даслаў!
> 50
Вызвалены
  • Аб'яднанні
  • Прадпрымальнікі
Даслаць інфармацыю

Віктар быў затрыманы 18 кастрычніка 2020 года пасля пратэстнага "Партызанскага маршу". Убачыўшы сілавікоў, ён паспрабаваў уцячы, але быў збіты з ног і ўпаў разам з байцом АМАПа, які атрымаў пералом. Віктара жорстка збілі і шпіталізавалі. На судзе ён заявіў аб катаваннях, але быў асуджаны за нібыта падстаўленую падножку амапаўцу, віну не прызнаўшы.

Улетку 2021 года яго асудзілі паўторна па артыкуле аб «злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы». Гэты артыкул прымяняецца да зняволеных, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць з адміністрацыяй і за выдуманыя парушэнні. У выніку ягоны агульны тэрмін пазбаўлення волі склаў 7 гадоў.

У снежні 2023 года Віктару ўзмацнілі жорсткасць умоваў утрымання і перавялі на турэмны рэжым.

У снежні 2025 года выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.

Вырак суда 27.01.2021
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Вырак суда 12.07.2021
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Суд па змене рэжыму 15.12.2023
3 гады турэмнага рэжыму.
Аляксандр Андрэевіч Нурдзінаў
  • Аб'яднанні
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 3
У зняволенні: ~1376 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Баранавічы
Дзень народзінаў: 11.10.1991
Знаходзіўся ў: ПК-1ВК №1, 211445, г. Наваполацк,вул. Тэхнічная, 8
Я даслаў!
> 40
Вызвалены
  • Аб'яднанні
Даслаць інфармацыю

Аляксандр быў затрыманы і асуджаны за ўдзел у пратэстах, якія праходзілі ў Мінску 9-10 жніўня 2020 года, супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Яму ставілі ў віну блакаванне дарог, узвядзенне барыкад і тое, што ён нібыта «кідаў расліны з кветнікаў у супрацоўнікаў органаў унутраных спраў».

У сярэдзіне красавіка 2022 года стала вядома, што Аляксандру ўзмацнілі жорсткасць пакарання, перавёўшы яго на турэмны рэжым тэрмінам на два гады.

Вызвалены ў жніўні 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом

Вырак суда 05.02.2021
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Суд па змене рэжыму дата невядомая
2 гады турэмнага рэжыму.
Ігар Ігаравіч Повараў
  • Аб'яднанні
  • Завадчане
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: ~1044 дня
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты Жлобін 2020
Родны горад: Жлобін
Дзень народзінаў: 23.05.1990
Знаходзіўся ў: ПК-1ВК №1, 211445, г. Наваполацк,вул. Тэхнічная, 8
Я даслаў!
> 30
Вызвалены
  • Аб'яднанні
  • Завадчане
Даслаць інфармацыю

Ігар, работнік БМЗ, быў затрыманы і асуджаны за арганізацыю забастоўкі на прадпрыемстве, якая праходзіла 17 жніўня 2020 года ў Жлобіне.

У сярэдзіне снежня 2021 года стала вядома, што палітвязню ўзмацнілі жорсткасць умоваў утрымання, перавёўшы яго на турэмны рэжым тэрмінам на адзін год.

Вызвалены восенню 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 01.02.2021
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, прыблізна 363 рубля кампенсацыі.
Суд па змене рэжыму дата невядомая
1 год турэмнага рэжыму.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 2
У зняволенні: 1002 дня
Родны горад: Гродна
Дзень народзінаў: 29.05.1991
Знаходзіўся ў: ПУАТ-7ПУАТ-7, Пружанскі раён, в. Куплін, 225136
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Аляксандр быў затрыманы за адпраўленае SMS камандзіру аддзялення ЦІП на Акрэсціна Яўгену Урублеўскаму і асуджаны па артыкуле "Пагроза прымянення насілля ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў".

Вызвалены ў кастрычніку 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

23.08.2021 Состоит на учёте как экстремист.

Вырак суда 22.01.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 1000 рублёў кампенсацыі.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 5
У зняволенні: ~1224 дня
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты Гродна 2020
Родны горад: Гродна
Дзень народзінаў: 01.07.1988
Знаходзіўся ў: Турма-8СТ-8, Жодзіна, вул. Савецкая 22А, 222163
Я даслаў!
> 30
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Сяргей быў затрыманы і асуджаны за ўдзел і супраціўленне падчас акцыі пратэсту, якая праходзіла ў жніўні 2020 года ў Гродне.

У лістападзе 2021 года яму ўзмацнілі жорсткасць пакарання і перавялі на турэмны рэжым.

Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў канцы вясны 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 21.01.2021
3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 375 рублёў кампенсацыі.
Суд па змене рэжыму 03.11.2021
3 гады турэмнага рэжыму.
Вітольд Міхайлавіч Ашурак
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
Былыя палітвязні
У зняволенні: ~244 дня
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты Ліда 2020
Родны горад: Агароднікі
Дзень народзінаў: 13.10.1970
Знаходзіўся ў: ПК-17ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8
21.05.2021 сябра Сойму Партыі БНФ, каардынатар Гарадзенскай вобласці "Руха за свабоду". Быў асуджаны 18 студзеня 2021 году на 5 гадоў. 21 траўня памёр у калоніі ПК-17 (г. Шклоў). Афіцыйная версія - спыненне сэрца.
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
Даслаць інфармацыю

Вітольд, актывіст з Бярозаўкі і сябра партыі БНФ, а таксама каардынатар руху "За свабоду", быў затрыманы ў верасні 2020 года і пазней асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту. Ён адбываў пакаранне да сваёй смерці, якая адбылася пры нявысветленых абставінах. Крымінальная справа па факце ягонай смерці не ўзбуджалася, а афіцыйная версія паказвае на "спыненне сэрца". Родныя і паплечнікі палітвязня лічаць ягоную смерць гвалтоўнай, што пацвярджаюць і былыя палітвязні.

21 траўня 2021 года Вітольд загінуў у папраўчай калоніі № 17 у Шклове.

Вырак суда 18.01.2021
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Дзяніс Аляксандравіч Кірэшчанка
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 448 дзён
Родны горад: Дзятлава
Дзень народзінаў: 29.01.1984
Колькасць дзяцей: 2 дзіцяці
Знаходзіўся ў: ПК-1ВК №1, 211445, г. Наваполацк,вул. Тэхнічная, 8
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
Даслаць інфармацыю

Дзяніс быў затрыманы 8 жніўня 2020 года і асуджаны ў рамках так званай «Карэліцкай справы», звязанай з меркаванымі беспарадкамі ў Карэлічах і Навагрудку пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Вызвалены ў кастрычніку 2021 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 29.12.2020
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 3
У зняволенні: ~1943 дня
Родны горад: Глаўсевічы
Дзень народзінаў: 26.05.1973
Знаходзіўся ў: Турма-4Турма №4, Магілёў, вул. Крупскай 99А, 212011
Я даслаў!
> 50
Гвалтоўнае перамяшчэнне
Даслаць інфармацыю

Уладзімір быў затрыманы 18 жніўня 2020 года ў рамках так званай «Карэліцкай справы», звязанай з меркаванымі беспарадкамі ў Карэлічах і Навагрудку пасля прэзідэнцкіх выбараў. Яго асудзілі паводле абвінавачання ў «арганізацыі масавых беспарадкаў» і за абразу Лукашэнкі.

У папраўчай калоніі №17 Уладзімір падвяргаўся сістэматычным збіццям і прадузятым адносінам, у тым ліку частае адпраўленне ў штрафны ізалятар і памяшканне камернага тыпу.

У красавіку 2023 года яму ўзмацнілі жорсткасць пакарання, перавёўшы на турэмны рэжым.

13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.

Вырак суда 29.12.2020
7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Суд па змене рэжыму 28.04.2023
3 гады турэмнага рэжыму.
Уладзімір Іванавіч Цурпанаў
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
  • Праваабаронцы
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 713 дзён
Родны горад: Ліпец
Дзень народзінаў: 19.04.1962
Знаходзіўся ў: Турма-1Турма-1, Гродна, вул. Кірава 1, 230023
Я даслаў!
> 20
Вызвалены
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
  • Праваабаронцы
Даслаць інфармацыю

Уладзімір быў асуджаны на 3 гады абмежавання волі за абразу суддзі. У сакавіку 2021 года супраць яго распачалі новую крымінальную справу, і ўжо ў чэрвені суд прыгаварыў яго да 2 гадоў калоніі агульнага рэжыму за «ўхіленне ад адбывання пакарання». Падставай для абвінавачанняў сталі парушэнні правілаў, такія як ляжанне на ложку ў неўстаноўлены час. Сам Уладзімір сцвярджаў, што справа была сфабрыкаваная ў адказ на яго патрабаванні захавання працоўных правоў.

У красавіку 2022 года яму ўзмацнілі жорсткасць пакарання і перавялі на турэмны рэжым.

Вызвалены ў студзені 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 24.12.2020
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вырак суда 04.06.2021
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Суд па змене рэжыму 20.04.2022
турэмны рэжым да канца тэрміну.
Алег Юр'евіч Фамін
  • Аб'яднанні
  • Прадпрымальнікі
  • Бацькі непаўнагадовых
  • Спартсмены
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: ~812 дзён
Родны горад: Ваўкавыск
Дзень народзінаў: 26.05.1974
Колькасць дзяцей: 1 дзіцё
Знаходзіўся ў: ПК-17ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8
Я даслаў!
> 10
Вызвалены
  • Аб'яднанні
  • Прадпрымальнікі
  • Бацькі непаўнагадовых
  • Спартсмены
Даслаць інфармацыю

Алег быў затрыманы разам з жонкай і асуджаны за "бойку" з супрацоўнікам міліцыі ў Ваўкавыску.

05.11.2022 года вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.

Вырак суда 24.12.2020
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 2000 рублёў кампенсацыі.
Канстанцін Алегавіч Паляк
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 3
У зняволенні: ~1176 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты Гродна 2020
Родны горад: Гродна
Дзень народзінаў: 13.03.1987
Колькасць дзяцей: 3 дзіцяці
Знаходзіўся ў: ПУАТ-6ПУАТ-6, 225886, Брэсцкая вобл., Кобрынскі р-н, д. Лушчыкі, вул. Лясная, д. 14
Я даслаў!
> 10
Вызвалены
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
Даслаць інфармацыю

Кастусь быў затрыманы і асуджаны за прымяненне гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў ДАІ падчас разгону акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Гродне 13 жніўня 2020 года.

Па падліках праваабаронцаў, вызвалены зімой 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 23.11.2020
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Ігар Віктаравіч Букас
  • Аб'яднанні
  • Сілавікі
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 1
У зняволенні: ~1460 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты Бабруйск 2020
Родны горад: Бабруйск
Дзень народзінаў: 19.11.1966
Члены сям'і: Алег Ігаравіч Букас
Знаходзіўся ў: Турма-1Турма-1, Гродна, вул. Кірава 1, 230023
Я даслаў!
> 20
Вызвалены
  • Аб'яднанні
  • Сілавікі
Даслаць інфармацыю

Ігар быў затрыманы разам з сынам, збіты і асуджаны за супраціўленне супрацоўнікам міліцыі ў Бабруйску.

У траўні 2022 года ён быў пераведзены на турэмны рэжым да канца тэрміну, а 19 верасня таго ж года, згодна з указам Лукашэнкі, быў пазбаўлены звання.

Вызвалены ў жніўні 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 27.11.2020
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Суд па змене рэжыму 14.05.2022
2 гады 3 месяца турэмнага рэжыму.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 8
У зняволенні: ~1745 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты Гомель 2020
Родны горад: Гомель
Дзень народзінаў: 29.09.1989
Знаходзіўся ў: ПК-9ПК-9, 213410, г.Горкі, вул. Дабралюбава, 16
Я даслаў!
> 100
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Сяргея затрымалі ў ягонай кватэры, моцна збілі і асудзілі за "гвалт над міліцыянтам" у Гомелі. Сяргей расказаў, што пасля жорсткага затрымання яго працягвалі біць у Цэнтральным РАУС.

"Білі, скакалі па галаве, абражалі і смяяліся, калі я плакаў", — сказаў Верашчагін. Адвакат дадала, што ён атрымаў сама меней 100 удараў у розныя часткі цела.

У кастрычніку 2021 года пераведзены на турэмны рэжым.

Вырак суда 26.11.2020
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 1000 рублёў кампенсацыі.
Суд па змене рэжыму дата невядомая
3 гады турэмнага рэжыму.
Мікалай Аляксандравіч Дзядок
  • Аб'яднанні
  • Блогеры
  • Двойчы палітзняволенныя
  • Журналісты
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 32
У зняволенні: 1765 дзён
folder Катэгорыі спраў: Журналісцкая праца
Родны горад: Брагін
Дзень народзінаў: 23.08.1988
Знаходзіўся ў: СІЗА-1 КалядзічыСІЗА №1 Навадворскі с/с, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць 223016
Я даслаў!
> 140
Гвалтоўнае перамяшчэнне
  • Аб'яднанні
  • Блогеры
  • Двойчы палітзняволенныя
  • Журналісты
Даслаць інфармацыю

Мікалай - блогер, журналіст і актывіст анархічнага руху - быў затрыманы 11 лістапада 2020 года супрацоўнікамі ГУБАЗіК і МУС. Пры затрыманні яго збілі, распылілі ў вочы пярцовы газ і сілком прымусілі зняцца для відэароліка МУС. Пасля затрымання Мікалая катавалі, патрабуючы доступ да тэлеграм-каналаў.

Ён быў асуджаны па абвінавачаннях у арганізацыі пратэстаў і экстрэмізме. У зняволенні яго неаднаразова пакаралі: адпраўлялі ў карцэр, штрафныя ізалятары, абмяжоўвалі ў зносінах. У 2023 годзе Мікалай працягваў атрымліваць спагнанні за найменшыя парушэнні. У 2024 годзе супраць яго распачалі новую справу па артыкуле за «непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» — яе прымяняюць да зняволеных, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць, за выдуманыя парушэнні.

У кастрычніку 2024 года стала вядома, што ён чацвёрты месяц знаходзіцца ў штрафным ізалятары (ШІЗА).

11 верасня 2025 г. стала вядома, што 52 зняволеных беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Мікалай Дзядок.

Вырак суда 10.11.2021
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Суд па змене рэжыму 28.06.2022
2 гады 10 месяцаў турэмнага рэжыму.
Цімур Набіевіч Рызапур
  • Аб'яднанні
  • Замежныя грамадзяне
  • Бацькі непаўнагадовых
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 2
У зняволенні: ~1807 дзён
Родны горад: Брэст
Дзень народзінаў: 14.03.1983
Колькасць дзяцей: 3 дзіцяці
Знаходзіўся ў: ПК-14ПК-14 222125, Мінская вобл., с.н.п Навасады, вул.Міра, 1А
Я даслаў!
> 10
Гвалтоўнае перамяшчэнне
  • Аб'яднанні
  • Замежныя грамадзяне
  • Бацькі непаўнагадовых
Даслаць інфармацыю

Цімур быў затрыманы па крымінальнай справе, узбуджанай пасля пратэстаў 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на выбарах. Вяртаючыся з працы, ён быў падстрэлены гумовымі кулямі пяць разоў. Следчы патлумачыў меру стрымання адсутнасцю беларускага грамадзянства, хаця Цімур пражывае ў краіне з відам на жыхарства каля 23 гадоў. Яго асудзілі за ўдзел у «масавых беспарадках», а паводле матэрыялаў справы агульны ўрон склаў больш за 27 тысяч беларускіх рублёў.

У чэрвені 2023 года праваабаронцам стала вядома, што Цімур правёў больш за 100 сутак у ШІЗА, пасля чаго яго перавялі ў ПКТ, а затым на турэмны рэжым.

У ліпені 2024 года ён быў паўторна асуджаны за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».

11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Цімур Рызапур.

Вырак суда 10.03.2021
4 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, прыблізна 3000 рублёў кампенсацыі.
Суд па змене рэжыму дата невядомая
невядома гадоў турэмнага рэжыму.
Вырак суда 17.07.2024
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Апеляцыя 17.09.2024
прысуд пакінуты без змены.
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0