Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Пасямко Святлана Аляксандраўна падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі. Выступіла дзяржаўным абвінаваўцам па справе супраць Вячаслава Уласевіча. Яго прызналі вінаватым у здзеку над сцягам і прыгаварылі да 1 года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову. У красавіку 2021 года Вячаслаў зняў сцяг з будынку і кінуў на зямлю. Дрэўка зламалася на тры часткі, пашкодзілася палотнішча. Урон ацанілі ў 2 рублі 44 капейкі. Таксама выступіла дзяржаўным абвінаваўцам і настойвала на прызначэнні пакарання ў наступных выпадках: 5 гадоў пазбаўлення волі Віктару Купрыку за кінутую ў бок супрацоўнікаў сілавых органаў падпаленую бутэльку, якая не даляцела; 3.5 гады пазбаўлення волі палітвязню Эдуарду Жданку за кінуты ў бок ваенных камень, які не прывёў да кароткатэрміновага расстройства здароўя каго-небудзь; 1 год абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову палітвязню Вячаславу Уласевічу за сарваны сцяг; 2.5 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову Але Герасімене за абразу намесніка начальніка Кобрынскага РАУС; 1 год абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову Валерыю Немкевічу за сарваны сцяг, які той адразу паклаў на лаўку; 2.5 гады абмежавання волі без накіравання Алегу Міхальцэвічу за 2 камэнтары пра супрацоўніка ДАІ Лісіцу, якія расцанілі як паклёп і абразу; 2 гады абмежавання волі без накіравання Насты Янушчык за каментар пра аднаго з намеснікаў начальніка СІЗА-6.

Ваенны пенсіянер, працаваў у Баранавічах на авіярамонтным заводзе.
Па версіі следства, 26 верасня 2020 года вырабіў кактэйлі Молатава і перанёс да аўтамабільнай стаянкі каля адной з вайсковых часцей, дзе іх і выкарыстоўваў.
Вырак суда 20.06.2022
12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Вырак суда 23.03.2023
невядома.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.

65-гадовага дырэктара крамы аўтазапчастак Віктара Макаранкі за тое, што ён адмовіўся прадаваць тавар вайскоўцам Расійскай Федэрацыі і назваў іх акупантамі, абвінавацілі па арт. 190 Крымінальнага кодэкса ("парушэнне раўнапраўя грамадзян").
28 кастрычніка 2022 года адзін з праўладных тэлеграм каналаў апублікаваў пасаду, дзе паведаміў пра затрыманне ў Баранавічах дырэктара крамы аўтазапчастак. Па іх інфармацыі, мужчына сказаў свайму падначаленаму: "Не прадавай ім нічога, яны акупанты". Пад акупантамі меліся на ўвазе вайскоўцы Расійскай Федэрацыі.
Дырэктара крамы аўтазапчастак затрымалі. Праўладны тэлеграм-канал сцвярджаў, што пасля затрымання знайшліся доказы ўдзелу мужчыны ў пратэстах 2020 года, а таксама факты здзейсненых пасля 24 лютага грашовых пераводаў на Узброеныя сілы Украіны.
Мужчыну сапраўды затрымлівалі ў межах крымінальнай справы па арт.190 КК РБ на трое сутак, а таксама арыштоўвалі на 15 сутак па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Да суда мужчына знаходзіўся на волі.
У судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 16 лютага 2023 г. вынесены прысуд. Пракурорка Святлана Пасемка запытала для Макаранкі штраф у памеры 300 базавых велічыняў (11 100 рублёў). Суддзя Арцём Падалянец прызначыў мужчыну менавіта такое пакаранне.
Яшчэ да суда баранавіцкі пракурор накіраваў пазоў у эканамічны суд аб спыненні дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка Макаранкі. 19 снежня 2022 года эканамічны суд спыніў ягоную дзейнасць. Віктар Макаранка працаваў індывідуальным прадпрымальнікам з 1993 года, зараз мужчына знаходзіцца на пенсіі.
Зміцер Чабанік на відэа, апублікаваным у верасні-2024 гаварыў, што 9 жніўня 2020 года «быў са сваім сябрам у цэнтры горада [Баранавічы] на пратэстах, бачыў там скандуючых людзей, якія пляскалі ў далоні і крычалі, бачыў сілавікоў».
Вырак суда 17.12.2024
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
На праўладным відэа адзін з братоў Хільчукоў кажа , што падчас мітынгаў у 2020 годзе яны былі ў цэнтры горада. Іншы брат гаворыць, што яны выязджалі і ў Мінск. У гэты момант паказваюць сэлфі аднаго з іх з палітыкам Паўлам Латушкам.
Вырак суда 17.12.2024
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

Вадзім мае непаўналетнюю дачку.
Вырак суда 17.12.2024
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Быў затрыманы за ўдзел у пратэстах у Баранавічах у 2020 годзе. Відэа з затрыманымі апублікаваў блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал у ліпені 2024 года. Там Аляксей Пашкевіч распавядаў, што 9 жніўня 2020 г. быў у цэнтры горада, «калі людзі масава пабеглі на міліцыю — мы [з кумам] пайшлі туды на дарогу пафоткацца, зняць відэа, захаваць гэта ўсё».
Прыгавор суда - 3 гады хатняй хіміі. Аднак вясной 2026 года Аляксею пагражала змена рэжыму на пазбаўленне волі (адбыванне ў калоніі) за 3 парушэнні графіка рэжыму хатняй хіміі.
Алег быў прызнаны вінаватым у лістападзе 2021 года па артыкулах «паклёп» і «абраза прадстаўніка ўлады» за лайк і каментар, пакінутыя пад публікацыяй з фотавыявы ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» камандзіра ўзвода ДПС ДАІ Баранавіцкага гарвыканкама Аляксандра Лісіцы.
Вырак суда 01.11.2021
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, 1000 рублёў кампенсацыі.
Валерый быў прызнаны вінаватым у жніўні 2021 года ў межах крымінальнай справы па артыкуле аб здзеку з дзяржаўных сімвалаў за тое, што сарваў са сцяны ЖРЭА дзяржаўны сцяг разам з кранштэйнам, і быў прыгавораны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены восенню 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 30.08.2021
1 год абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 33 рубля кампенсацыі.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.