Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Зубік Вераніка Валер'еўна падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі.
Выступала дзяржаўным абвінаваўцам у судах па палітычна матываваных справах.
Выступіла дзяржаўным абвінаваўцам па справе Сяргея Сакуна, які абвінавачваецца ў выхадзе на праезную частку ў рамках акцыі-шэсьця на Курапаты. Зубік запытала для яго 3 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову, менавіта такі прысуд і быў вынесены суддзёй.
Выступіла дзяржаўным абвінаваўцам па справе Марыі Несцеравай, асуджанай па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса за перапіскі ў тэлеграм-чатах. Марыю прыгаварылі да трох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Упершыню Андрэя асудзілі ў сакавіку 2021 года за "абразу Лукашэнкі" і "абразу прадстаўніка ўлады" і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем. Аднак ён не паспеў паехаць адбываць пакаранне ў ПУАТ: 4 траўня 2021 года яго затрымалі па новых абвінавачаннях яшчэ па трох крымінальных артыкулах.
У жніўні таго ж года Андрэй быў асуджаны паўторна — ізноў за абразу Лукашэнкі — і прыгаварылі да пазбаўлення волі.
Па падліках праваабаронцаў, узімку 2024 года ён быў вызвалены, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда 19.03.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Алена была асуджана ў снежні 2020 года за нанясенне надпісу "ЯНА З НАМІ" на будынку "Мінсккамунцепласеткі" і за "ўжыванне гвалту ў дачыненні да міліцыянта" пры затрыманні.
Па версіі абвінавачання, яна распыліла фарбуючае рэчыва з балончыка ў бок галавы, тулава і канечнасцяў супрацоўніка, а таксама абмяжоўвала яго перамяшчэнне, утрымліваючы за адзенне.
Вырак суда 17.12.2020
3 гады абмежаванні волі без накіравання, 1081 рубель кампенсацыі.
Сяргей быў асуджаны ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па падзеях 1 лістапада 2020 года, калі праходзіла акцыя пратэсту – шэсце ў Курапаты ў Менску.
Вызвалены ў лістападзе 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 10.02.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Аляксандра асудзілі па абвінавачанні ў паклёпе на прадстаўнікоў выбарчай камісіі падчас выбараў у Палату прадстаўнікоў у 2019 годзе. Нагодай стала апублікаванае ў траўні 2020 года відэа на яго YouTube-канале "Дзённікі назіральніка". Віну ён не прызнаў, сцвярджаючы, што выбары былі сфальсіфікаваныя.
Вызвалены ў траўні 2023 года па амністыі за два тыдні да заканчэння тэрміну пакарання, назначанага судом.
17.06.2021
16.06.2021г. поставили на 10-ый учёт как лицо склонное к экстремизму и деструктивной деятельности.
Вырак суда 26.02.2021
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Марыю, былую супрацоўніцу мытні і незалежную назіральніцу на выбарах, затрымалі 23 кастрычніка 2020 года каля яе кватэры супрацоўнікі ГУБАЗіКу. Яе асудзілі за "ўдзел у дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак", засноўваючыся на перапісках у тэлеграм-каналах.
27.05.2023 года вызвалена поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.