Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Пратас Алена Сяргееўна падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі.
Выносіла абвінаваўчыя прысуды па палітычна матываваных справах, дзе прысудзіла пакаранне ў выглядзе штрафу на агульную суму не менш за 2700 рублёў.
У 2013 годзе прызнала вінаватым Андрэева Андрэя па частцы 2 артыкула 22.9 КаАП і прызначыла яму пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 20 базавых велічыняў за распаўсюджванне ўлётак аб "Народным рэферэндуме".
У тым жа годзе прызнала Канстанціну Смолікаву і Леаніда Аўтухова вінаватымі ў парушэнні Закона аб СМІ за распаўсюджванне бюлетэня "Магістрат". Адказала Леаніду Аўтухову ў прадастаўленні перакладчыка, неабгрунтавана падвышала на яго голас. У выніку Пратас пакарала штрафам у памеры 3 мільёны рублёў для кожнага.
У 2020 годзе прызнала вінаватымі полацкага блогера Алеся Круткіна і віцебскую актывістку Наталлю Спірыдонаву па артыкуле 23.34 КаАП за расклейку ўлётак «Каледж-дыктатура Баста!» на будынку Віцебскага БРК. Вынесла пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 50 базавых велічыняў для кожнага.

Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.