Андрэй Яўгеньевіч Літвін
Датычны да вынясення палітычна матываваных судовых пастаноў, не менш за 10 рашэнняў аб прысуджэнні як мінімум 10 гадоў абмежавання або пазбаўлення волі Па многіх прысудах невядомыя.
Прыгаварыў да паўтара года пазбаўлення волі жыхароў Бабруйска, Глеба Лёгкага і Арцёма Прыгажаева.
Прыгаварыў Ігара Букаса да 4 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму арт. следства, Ігар аказаў супраціў.
Датычны да вынясення палітычна матываваных судовых пастаноў, не менш за 10 рашэнняў аб прысуджэнні як мінімум 10 гадоў абмежавання або пазбаўлення волі Па многіх прысудах невядомыя.
Прыгаварыў да паўтара года пазбаўлення волі жыхароў Бабруйска, Глеба Лёгкага і Арцёма Прыгажаева.
Прыгаварыў Ігара Букаса да 4 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму арт. следства, Ігар аказаў супраціў.
Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- IT-спецыялісты
Невядома, калі мужчыну затрымалі, але апошні раз ён быў анлайн на сваёй старонцы ва «УКантакце» 29 снежня 2022 года, хоць раней заходзіў туды рэгулярна.
Вядома, што ў 2015 годзе мужчына жыў у Польшчы. А ў 2019-м і 2021-м пісаў, што жыве ў Нямеччыне, займаецца штучным інтэлектам і працуе ў нямецкай кампаніі EDEKA GmbH/WITRON. Яго асноўныя месэнджэры былі прывязаныя да нямецкага нумара, а паштовую скрыню на нямецкім дамене, гэта значыць у Нямеччыне ён жыў увесь час.
Па дадзеных «Кіберпартызан», Навагродскі з 2011 года афіцыйна ў Беларусі не працаваў, мае траіх дзяцей ад розных жанчын.
Як піша «Наша Нiва» , Аляксей цікавіцца філасофіяй і ўдзельнічаў у тэматычных канферэнцыях – да прыкладу, у красавіку 2021-га рабіў даклад «Свядомасць і штучны інтэлект» на навуковай канферэнцыі «Філасофія і выклікі сучаснасці», якую арганізоўвала Акадэмія навук Беларусі.
У паведамленні прэс-службы гаворыцца, што асуджаны ў сакавіку-красавіку 2022 года, размясціў у "экстрэмісцкім" чаце паведамленні, накіраваныя на "абвастрэнне напружанасці ў грамадстве, дэстабілізацыю абстаноўкі ў Рэспубліцы Беларусь". Таксама пісаў «негатыўныя паведамленні і каментары, якія дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь» і зневажаюць службовых асоб і Лукашэнку.
Герман на судзе прызнаў сваю віну часткова.
18 снежня 2024 г. у судзе Бабруйскага раёна і Бабруйска адбудзецца разгляд справы Аляксея "аб пераводзе ў папраўчую ўстанову іншага віду і змены ўмоў рэжыму".
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Сяргей быў затрыманы ў сакавіку 2021 года і восенню таго ж года асуджаны за расклейку стыкераў у Віцебску. Па версіі абвінавачання, з 1 кастрычніка 2020 года па 22 сакавіка 2021 года ён займаўся дзейнасцю, накіраванай на «сістэматычную псуту маёмасці»: з выкарыстаннем аэразольнай фарбы наносіў на аб'екты УП «Віцебскводаканал» надпісы «Жыве Беларусь!», «3%», «Чырвоны партыз.
У верасні 2024 года адбылося чарговае судовае паседжанне, па выніках якога Сяргей быў пераведзены на турэмны рэжым.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Блогеры
- Замежныя грамадзяне
Мадэратар сацсетак "Краіна для жыцця" знік увечары 4 чэрвеня 2020 года. Толькі праз некалькі дзён стала вядома, што яго пакаралі 15 суткамі арышту і перавялі ў ізалятар часовага ўтрымання ў Менску. Яму выставілі абвінавачанне ў "арганізацыі масавых беспарадкаў".
Восенню 2022 года Дзмітрый быў пераведзены на турэмны рэжым.
Па дадзеных праваабаронцаў, фігуранты "справы" абавязаны выплаціць кампенсацыю ў памеры 29 мільёнаў рублёў.
У 2025 годзе Зміцер быў асуджаны па 411 артыкуле.
Была затрымана ў чэрвені 2024 года і асуджана па адміністрацыйным артыкуле (ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ - Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць). Пасля гэтага на Алену была заведзена крымінальная справа.
- Аб'яднанні
- Замежныя грамадзяне
- Бацькі непаўнагадовых
Грамадзянін Украіны.
Па абвінавачанні, раніцай чацвёртага траўня Бандарэнка каля крамы "Транзіт " выказаўся ў прысутнасці іншых грамадзян у непрыстойнай форме пра Лукашэнку. Паводле версіі абвінавачання, матывам украінца стаў "падтрымка ідэй сацыяльнай нецярпімасці да прадстаўнікоў улады Рэспублікі Беларусь і адкрытая праява непрыязнасці да яе" . Адзін з прысутных звярнуўся ў міліцыю і нават даў фатаграфію машыны, на якой з'ехаў Юры Бандарэнка са сваім таварышам. На наступны дзень украінца затрымалі па абвінавачанні ў абразе Лукашэнкі .
Па падліках павінен быў выйсці на волю восенню 2025 г. Магчыма дэпартаваны .
Пасля затрымання яго адразу змясцілі пад варту ў СІЗА №4 у Магілёве.
На судзе Бандарэнка прызнаў віну.
- Аб'яднанні
- Людзі з інваліднасцю
З прычыны закрытасці судовага працэсу сутнасць справы пакуль невядомая. Вядома толькі, што Уладзіміра Раманоўскага затрымлівалі ў Бабруйску падчас акцыі "кармлення галубоў" 9 мая 2020 года. Тады амапаўцы затрымалі ў горадзе каля 15 чалавек.
Паводле прысуду , зараз Раманоўскі прызнаны вінаватым у публічнай абразе Лукашэнкі ў сацыяльных сетках і яму прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі.
06.02.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі суда, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках павінен быў выйсці на волю 6 лістапада 2025 г.
Быў затрыманы ў Бабруйску. Пасля яму прысудзілі адміністрацыйны арышт у 15 сутак, аднак пасля іх яго не выпусцілі, а накіравалі ў Менск у ізалятар на Акрэсціна, у пачатку верасня ён быў пераведзены ў СІЗА-1.
Сяргея абвінавачваюць па крымінальнай справе.
Сяргей - стрыечны брат намесніка камандзіра палка Каліноўскага Вадзіма Кабанчука.
4 ліпеня адбыўся чарговы закрыты суд над Сяргеем Франчуком. На гэты раз яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі. Да першага прысуду тэрмінам у тры гады пазбаўлення волі Франчуку дадалі яшчэ паўгода.
28.09.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі пасля прыгавору другога суда. Прысуд уступіў у сілу.
20.01.2026 года выйшаў на волю поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.
Глеб быў затрыманы ў лістападзе 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «здзек з дзяржаўных сімвалаў», і узяты пад варту ў СІЗА.
Згодна з матэрыяламі справы, Арцём Прыгажаеў і Глеб увечары 15 лістапада 2021 года, у нецвярозым стане, сарвалі з будынка адной са школ горада дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і размахвалі ім. Затым кінулі яго на зямлю, а Глеб кінуў на яго недакурак.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены вясной 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Арцём быў затрыманы ў лістападзе 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «здзек з дзяржаўных сімвалаў», і узяты пад варту ў СІЗА.
У студзені 2022 года яго прызналі вінаватым і прыгаварылі да пазбаўлення волі. Паводле матэрыялаў справы, Арцём і Глеб Лёгкі ўвечары 15 лістапада 2021 года, у нецвярозым стане, сарвалі з будынка адной са школ горада дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і размахвалі ім. Затым кінулі яго на зямлю, а Арцём таптаўся па ім.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены вясной 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Увосень 2021 года Вольга была асуджаная на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за рэпост з «экстрэмісцкага» канала. У яе таксама знайшлі выяву Лукашэнкі і беларускіх чыноўнікаў у нацысцкай форме, што стала падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы. Па версіі следства, гэтую выяву Вольга размясціла ў закрытым чаце больш за год таму.
У студзені 2022 года яе прызналі вінаватай і прыгаварылі да пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі. Вольгу ўзялі пад варту ў залі суда.
Вызвалена ў чэрвені 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вадзім быў прызнаны ў лістападзе вінаватым па артыкулах "абраза прадстаўніка ўлады" і "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх" за заахвочвальныя паведамленні, пакінутыя ў Telegram-каналах "Мікалай Маслоўскі", "Армія з народам", "Рэальная Беларусь", "Хабараўск. За Фургала» і іншых, такія як: "Перакрывайце вуліцы…", "Блакуем дарогі з дапамогай аўтамабіляў і сваіх цел…", "Сёння ўвечары павінны атрымаць па-поўнай", а таксама за публікацыі аб страйках працоўных.
У лютым 2024 года Вадзім быў паўторна асуджаны па артыкуле "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі".
Вызвалены ў студзені 2025 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Алег быў затрыманы разам з бацькам, збіты і асуджаны за супраціўленне супрацоўнікам міліцыі ў Бабруйску.
Вызвалены ў траўні 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Сілавікі
Ігар быў затрыманы разам з сынам, збіты і асуджаны за супраціўленне супрацоўнікам міліцыі ў Бабруйску.
У траўні 2022 года ён быў пераведзены на турэмны рэжым да канца тэрміну, а 19 верасня таго ж года, згодна з указам Лукашэнкі, быў пазбаўлены звання.
Вызвалены ў жніўні 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
