Мікіта Пятровіч Алёхін
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Алехін Мікіта Пятровіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій, у рамках якіх былі затрыманыя і падвергнутыя гвалту тысячы мірных дэманстрантаў, некалькі сотняў журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў.
Начальнік аператыўнага аддзела ў ВК-4 з моманту паступлення туды першых палітычных зняволеных, ініцыятар стварэння для іх цяжкіх умоў адбывання пакарання, практык нацкоўвання іншых асуджаных, прымянення ШІЗА, пераводу Хершэ і Канеўскай на турэмны рэжым. Са жніўня 2024 года стаў намеснікам начальніка калоніі па рэжыме і аператыўнай рабоце і атрымаў званне падпалкоўніка. Актыўна супрацоўнічаў з супрацоўнікамі ГУБАЗіК па прэсінгу ў дачыненні да Марыі Калеснікавай (утрымліваў яе ў ізаляцыі 18 месяцаў). Быў ініцыятарам змяшчэння ў ПКТ праваабаронцы Насты Лойкі. Схіляў палітычных зняволеных да супрацоўніцтва. Займаўся фальсіфікацыяй дакументаў, у тым ліку медыцынскіх, каб пазбавіць магчымасці атрымання медыцынскай дапамогі.
Алёхін ужываў катаванні ў дачыненні да Паліны Сяргееўны Шарэнда-Панасюк, Таццяны Васільеўны Канеўскай, Вікторыі Аляксандраўны Кульшы і іншых жанчын. Ганну Віктараўну Вішняк трымаў у ШІЗА з выбітым акном у снежні без цёплага адзення.

Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Журналісты
Журналістка партала TUT.BY. Была затрымана 19 лістапада 2020 года ў сувязі з крымінальнай справай аб нібыта раскрыцці медыцынскай таямніцы збітага да смерці Рамана Бандарэнкі.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Пенсіянеры
Вядомая актывістка і давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у Гомелі. Таццяна на працягу некалькіх гадоў змагалася за змены ў антынаркатычным заканадаўстве ў рамках ініцыятывы "Рух маці 328". 6 жніўня 2020 года яе затрымалі ў яе ўласным доме, абвінаваціўшы ў "масавых беспарадках" і планах па "захопе будынкаў".
У студзені 2022 года стала вядома, што Таццяну перавялі на турэмны рэжым.
Па звестках праваабаронцаў, яна пазбаўленая права на спатканні, і ёй дазволена атрымаць толькі адну маленькую бандэроль у год. Лісты ад Таццяны прыходзяць вельмі рэдка. Да таго ж, у яе ўзніклі праблемы з пазваночнікам.
У лютым 2025 года выйшла на волю.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Людзі з інваліднасцю
- Бацькі непаўнагадовых
Антаніна, давераная асоба Святланы Ціханоўскай, была затрымана 6 верасня 2020 года і асуджана па адміністрацыйнай справе за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Аднак пасля суда яе не адпусцілі, а паўторна затрымалі ў межах крымінальнай справы.
У траўні 2021 года Антаніну асудзілі па артыкуле аб "масавых беспарадках".
Вызвалена ў снежні 2024 года ў рамках памілавання.
- Аб'яднанні
- Палітыкі
Марыя — член прэзідыума Каардынацыйнай рады і кіраўнік штаба Віктара Бабарыка — была выкрадзена 7 верасня 2020 года і вывезена да беларуска-ўкраінскай мяжы для выправаджэння. Яна парвала пашпарт і адмовілася пакідаць краіну. 9 верасня яе затрымалі і змясцілі пад варту.
У верасні 2021 года яе асудзілі па артыкулах: «змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам», «заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі» і «стварэнне экстрэмісцкага фармавання».
У лістападзе 2022 года Марыя перанесла аперацыю з-за прабадной язвы і перытанітам. З сакавіка 2023 года знаходзілася ў ПКТ. З-за праблем са здароўем не працавала, яе суправаджалі нават на пастраенні.
Марыя доўгі час утрымлівалася ў рэжыме інкамунікада. Улетку 2024 года стала вядома, што адміністрацыя ізалявала яе ад іншых зняволеных, з ёй увесь час знаходзіліся ахоўніцы. 12 лістапада 2024 года яна ўпершыню за 18 месяцаў сустрэлася з бацькам.
Сустрэча прайшла ў турэмным шпіталі, і дакладна невядома, ці знаходзілася яна на лячэнні ці яе прывялі туды з ПКТ. Да гэтага ад Марыі не было ніякай сувязі, а пра яе стан рабілася вядома толькі са слоў іншых зняволеных.
Пасля гэтай сустрэчы яна зноў была пазбаўлена сувязі з навакольным светам і працягвае ўтрымлівацца ў рэжыме інкамунікада.
У лютым 2025 года яе сястра паведаміла, што Марыю вярнулі ў атрад і выказала спадзяванне на аднаўленне сувязі.
13.12.2025 года была вызвалена пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла, і вывезена ва Украіну.