Мікіта Пятровіч Алёхін
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Алехін Мікіта Пятровіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій, у рамках якіх былі затрыманыя і падвергнутыя гвалту тысячы мірных дэманстрантаў, некалькі сотняў журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў. Займаўся фальсіфікацыяй дакументаў, у тым ліку медыцынскіх, каб пазбавіць магчымасці атрымання медыцынскай дапамогі. Алёхін ужываў катаванні ў дачыненні да Паліны Сяргееўны Шарэнда-Панасюк, Таццяны Васільеўны Канеўскай, Вікторыі Аляксандраўны Кульшы. Ганну Віктараўну Вішняк трымаў у ШІЗА з выбітым акном у снежні без цёплага адзення.
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Алехін Мікіта Пятровіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій, у рамках якіх былі затрыманыя і падвергнутыя гвалту тысячы мірных дэманстрантаў, некалькі сотняў журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў. Займаўся фальсіфікацыяй дакументаў, у тым ліку медыцынскіх, каб пазбавіць магчымасці атрымання медыцынскай дапамогі. Алёхін ужываў катаванні ў дачыненні да Паліны Сяргееўны Шарэнда-Панасюк, Таццяны Васільеўны Канеўскай, Вікторыі Аляксандраўны Кульшы. Ганну Віктараўну Вішняк трымаў у ШІЗА з выбітым акном у снежні без цёплага адзення.
Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Бацькі непаўнагадовых
Актывістка і валанцёрка Вольга была затрымана ў сакавіку 2021 года. У момант затрымання да яе прымяняўся фізічны гвалт. Яна была асуджаная за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў Менску ў 2020 годзе супраць гвалту і вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, а таксама па артыкуле аб «стварэнні экстрэмісцкага фармавання ці ўдзеле ў ім».
Вольга была назіральніцай на выбарах, валантэрыла каля менскага ізалятара ў завулку Акрэсціна, а пазней — у судах. Яе некалькі разоў затрымлівалі падчас вулічных пратэстаў і штрафавалі на значныя сумы.
У верасні 2024 года Вольга была вызвалена, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Студэнты
Віталя была затрымана пасля вяртання ў Беларусь у межах крымінальнай справы, распачатай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія адбыліся 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Яе асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках". Па матэрыялах справы, агульная шкода склала каля 24 тысяч беларускіх рублёў.
Вызвалена ў снежні 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Замежныя грамадзяне
- Бацькі непаўнагадовых
Наста была затрыманая і асуджаная за тое, што, паводле версіі следства, 13 снежня 2020 года раскідала каля 45 металічных самарэзаў каля пракуратуры Мінска. У выніку аўтамабіль, за рулём якога знаходзіўся пацярпелы Клінцэвіч, наехаў на іх, і два колы былі прабітыя.
Была вызвалена, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом, і дэпартаваная ў РФ у лістападзе 2021 года.
| 02.06.2021 | в апреле поставили на учет как экстремиста |
Наталлю ўпершыню затрымалі і асудзілі на адміністрацыйны арышт 29 жніўня 2020 года пасля Жаночага маршу салідарнасці. Яна была затрымана разам са сваім братам Аляксандрам у тралейбусе, а відэа іх затрымання распаўсюдзілася ў СМІ і сацсетках.
У кастрычніку 2020 года яе зноў затрымалі і асудзілі па артыкуле аб «гвалце ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі» за тое, што падчас затрымання ў жніўні яна ўкусіла за сцягно супрацоўніка АМАПа Андрэя Хоміча.
Вызвалена ў траўні 2021 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
| 19.05.2021 | c 14.03.21 знаходзіцца ў жаночай калоніі №4 г. Гомеля |
- Аб'яднанні
Юлію затрымалі і асудзілі за спробу дапамагчы пацярпеламу падчас акцыі пратэсту, якая праходзіла 4 кастрычніка 2020 года ў Віцебску супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Пацярпелы ляжаў на зямлі тварам уніз, аднак міліцыянеры не дазвалялі ёй падысці да яго, а затым ужылі газ. У знак роспачы і крыўды з-за таго, што яна не змагла аказаць дапамогу, дзяўчына ўдарыла па задняй частцы мікрааўтобуса АМАПу.
Вызвалена ў верасні 2021 года ў рамках памілавання.
| 11.06.2021 | В СИЗО Витебска письма ходили хорошо, а из этой ИК ни одного, а уже столько времени прошло |
- Аб'яднанні
- Журналісты
Дар'я, журналістка тэлеканала "Белсат", вяла прамы рэпартаж з двара "Плошчы перамен", дзе сабраліся мірныя пратэстоўцы на акцыю пратэсту, якая прайшла ў Мінску 15 лістапада 2020 года пад лозунгам "Я выходжу". Гэта былі апошнія словы забітага сілавікамі Рамана Бандарэнкі, і прысутныя прыйшлі ўшанаваць яго памяць. Дар'я была затрыманая разам са сваёй калегай Кацярынай Бахвалавай падчас жорсткага разгону акцыі і пазней асуджаная за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
Вызвалена ў верасні 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
| 03.09.2022 | Освобождена!! |
- Аб'яднанні
- Студэнты
Сафія была затрымана ў рамках крымінальнай справы, звязанай з падзеямі 6 верасня 2020 года, падчас правядзення "Маршу адзінства" ў Мінску, і асуджана за размалёўванне шчытоў загарод спецслужбаў.
Вызвалена ў верасні 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Журналісты
Былая карэспандэнтка "Народнай волі" была затрымана і асуджана за блакіраванне дарогі ў мікрараёне Серабранка ў Мінску 13 кастрычніка 2020 года. У студзені 2022 года Вольгу паўторна асудзілі за каментар на адрас брэсцкага міліцыянера і прыгаварылі да паўтара года "хатняй хіміі". У выніку складання тэрмінаў яе агульны тэрмін пакарання павялічыўся на паўгода.
Вызвалена ў снежні 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
| 25.11.2021 | отряд №3 |
| 30.06.2021 | После карцера у нее лимит на месяц в магазине 58 рубл. на полгода. Поэтому просит все в передаче. Нужна помощь ее маме на сбор передачи. |
- Аб'яднанні
- Замежныя грамадзяне
- Бацькі непаўнагадовых
Наталлю, грамадзянку Беларусі і Швейцарыі, затрымалі 19 верасня 2020 года падчас жаночага маршу — акцыі пратэсту ў Менску. Пры затрыманні яна паспрабавала вызваліцца і сарвала балаклаву з супрацоўніка АМАПа. У выніку ёй прад'явілі крымінальнае абвінавачанне і асудзілі за "супраціўленне супрацоўніку міліцыі".
У верасні 2021 года суд змяніў для Наталлі рэжым утрымання на турэмны.
Яна была вызвалена 18 лютага 2022 года дзякуючы дыпламатычным намаганням улад Швейцарыі.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Палітыкі
- Выкладчыкі
- Бацькі непаўнагадовых
Грамадскую актывістку затрымалі 3 студзеня 2021 года ў яе дома пасля таго, як сілавікі выламалі дзверы, правялі ператрус і канфіскавалі частку рэчаў. Паліну асудзілі за "пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў" і "абразу прадстаўніка ўлады". Яна адмовілася даваць паказанні як на следстве, так і ў судзе.
У красавіку 2022 года тэрмін Паліны быў павялічаны паводле абвінавачання ў «непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі», а ў кастрычніку 2023 года яе зноў асудзілі па гэтым жа артыкуле. Паліна - першая палітвязня жанчына ў Беларусі, асуджаная па гэтым артыкуле. Гэты артыкул прымяняецца да зняволеных, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць з адміністрацыяй, часта за меркаваныя парушэнні.
Палітвязень сістэматычна падвяргаюць псіхалагічнаму ціску і фізічнаму гвалту; яе неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА, карцэр і ПКТ.
Рада БНР узнагародзіла Паліну Шарэнда-Панасюк ордэнам Пагоні.
У сакавіку 2024 года ў прапагандысцкім сюжэце пра Паліну выпадкова паказалі жоўтую бірку з указаннем даты заканчэння зняволення - 21 траўня. Аднак у гэты дзень яе не выпусцілі, і ёй трэці раз прад'явілі абвінавачанне ў «непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі», паводле якога яе зноў асудзілі ў кастрычніку 2024 года.
Выйшла на волю 1 лютага 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання (4 тэрміны запар).
Вольга была затрымана ў лістападзе 2020 года і асуджана ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за блакіроўку чыгуначных пуцей і развешванне пудзілаў у Брэсце.
Вызвалена ў ліпені 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Актывісты
Вольга была затрымана ў лістападзе 2020 года і асуджана за выраб шасці роставых лялек "з цынічнымі надпісамі і выявамі вышэйшых службовых асоб", якія былі размешчаны на пуцеправодах паблізу вёсак Вільчыцы і Любуж, а затым сфатаграфаваны і распаўсюджаны ў сетцы.
Вызвалена 4 лютага 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Праваабаронцы
Актывістка, праваабаронца і валанцёрка Гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтру “Вясна” была затрымана 21 студзеня 2021 года ў аэрапорце. Пазней яе асудзілі за "арганізацыю або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
24 верасня 2022 года Таццяна была вызвалена па памілаванні, правёўшы ў зняволенні 1 год і 8 месяцаў.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Людзі з інваліднасцю
- Пенсіянеры
Галіна была затрыманая 10 снежня 2020 года ў межах крымінальнай «справы Аўтуховіча», якую ўлады абвясцілі «арганізатарам тэрарыстычнай групоўкі». Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў «тэрарыстычнай арганізацыі», якая мае дачыненне да падпалаў маёмасці супрацоўнікаў міліцыі. Падчас следства Галіне ўвесь час пагражалі і прымушалі агаворваць сябе. Яна пісала скаргі ў пракуратуру, але не атрымлівала адказаў, а таксама падвяргалася жорсткім умовам утрымання ў карцэры, што некалькі разоў прыводзіла да страты прытомнасці. Была асуджана за "ўдзел у злачыннай арганізацыі", "акт тэрарызму" і "замах на захоп улады".
Увесну 2024 года з Галіны і двух іншых фігурантаў "справы" спагналі кампенсацыю за пашкоджанне маёмасці міліцыянтаў на суму больш за 40 тысяч рублёў.
11 верасня 2025 г. стала вядома, што 52 зняволеных беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Галіна Дзербыш.
Ірына была затрымана 1 снежня 2020 года ў межах крымінальнай «справы Аўтуховіча», якога ўлады абвясцілі «арганізатарам тэрарыстычнай групоўкі». Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў «тэрарыстычнай арганізацыі», якая мае дачыненне да падпалаў маёмасці супрацоўнікаў міліцыі. Ірына была асуджаная за «незаконныя дзеянні з агнястрэльнай зброяй» і «ўкрывальніцтва цяжкага злачынства». У сакавіку 2023 года Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыю па справе, адмяніўшы абвінавачанне па артыкуле 405 КК РБ і скараціўшы яе тэрмін зняволення на адзін месяц.
Была вызвалена па памілаванні ў верасні 2024 года.
