Адказны за ўсе супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да зняволеных, якія знаходзяцца ў папраўчай калоніі №1. Да такіх дзеянняў адносіцца псіхалагічны, а ў некаторых выпадках і фізічны гвалт, незаконныя адпраўленні ў СІЗА, абмежаванне ў перапісцы і атрыманні перадач асоб, якія знаходзяцца ва ўстанове. Ціснуў на зняволенага Іллю Бараноўскага, з-за чаго ў яго значна пагоршылася здароўе. Менавіта пры яго кіраўніцтве, 25 красавіка 2023 года, з калоніі быў шпіталізаваны ў гарадскую бальніцу Віктар Бабарыка. У дадзенай калоніі сістэматычна жорстка збіваюць асуджаных. Да пасады начальніка, гэтак жа прымаў непасрэдны ўдзел у збіцці асуджаных, дапамагаючы былому начальніку калоніі.
Адказны за ўсе супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да зняволеных, якія знаходзяцца ў папраўчай калоніі №1. Да такіх дзеянняў адносіцца псіхалагічны, а ў некаторых выпадках і фізічны гвалт, незаконныя адпраўленні ў СІЗА, абмежаванне ў перапісцы і атрыманні перадач асоб, якія знаходзяцца ва ўстанове. Ціснуў на зняволенага Іллю Бараноўскага, з-за чаго ў яго значна пагоршылася здароўе. Менавіта пры яго кіраўніцтве, 25 красавіка 2023 года, з калоніі быў шпіталізаваны ў гарадскую бальніцу Віктар Бабарыка. У дадзенай калоніі сістэматычна жорстка збіваюць асуджаных. Да пасады начальніка, гэтак жа прымаў непасрэдны ўдзел у збіцці асуджаных, дапамагаючы былому начальніку калоніі.
Па версіі абвінавачання, Калпак размясціў у верасні 2020 года ў адкрытым доступе ў Telegram-чаце "негатыўныя каментарыі ў адрас супрацоўнікаў АУС, дзяржаўных служачых, прадстаўнікоў улады, у якіх заахвочваў і заклікаў да гвалту ў дачыненні да прадстаўнікоў названых сацыяльных груп". Таксама мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён з 8 жніўня па 28 верасня 2020 года ў Мінску з выкарыстаннем публікацый у Telegram-чаце, у якім складалася больш за 8,5 тысячы чалавек, "неаднаразова размяшчаў тэкставыя артыкулы, у якіх ён заклікаў вадзіцеляў ствараць заторы на дарогах, сабатаваць выхад на працу і пратэставаць".
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю восенню 2025 года.
Вырак суда 29.09.2022
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Мужчыну затрымалі ў ліпені 2022 года. Вядома, што ён працаваў вадзіцелем на прадпрыемстве "Гомельшкло".
У праўладных пабліках з'яўлялася відэа затрымання Міхаіла, дзе сам мужчына расказвае, што нібыта выклаў у Аднакласніках фота Лукашэнкі ў "непрыстойнай форме". А ў праўладным пабліку мужчыну абвінавацілі яшчэ і ў распаўсюджванні "экстрэмісцкіх матэрыялаў".
Увесну 2024 абвабоджаны, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
быў затрыманы ў канцы верасня 2020 года ў межах крымінальнай справы, распачатай пасля забойства ў мінскай кватэры it-спецыяліста Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.
Апеляцыйны суд скараціў тэрмін Вадзіму на тры месяцы.
Затрыманы за тое, што каля Пінска ездзіў на машыне і глядзеў на размяшчэнне вайсковых часцей. Як сцвярджае следства, Антон адправіў гэтыя звесткі ў беларускі тэлеграм-канал і некаму ва Украіну.
Судзілі Антона за выдадзеную “гастайну”. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці таго, як прайшло паседжанне, невядомыя.
У лістападзе 2024 г. выйшаў на волю па заканчэнні тэрміну.
Затрыманы за тое, што фатаграфаваў на камеру мабільнага тэлефона ваенную тэхніку, ажыццяўляў здымку перамяшчэнняў ваеннага транспарту і ў далейшым перадаў гэтыя звесткі адміністратарам "экстрэмісцкіх" Telegram-каналаў.
21.04.2024 вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання назначаны судом.
Калі да яго пастукаліся з ператрусам, ён быў дома разам з маці. Калі людзі ў цывільным на яго накінуліся, ён спаў і калі прачнуўся, штурхнуў аднаго з сілавікоў. Пасля гэтага Андрэя жорстка збілі. Асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года.
Вырак суда 15.08.2022
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Затрыманы за каментар у тэлеграм-чаце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Віктар хварэе на дыябет, інсуліназалежную форму, мае інваліднасць.
17.05.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Аляксей быў асуджаны за паведамленні ў чаце "Гродна для жыцця" з заклікамі да акцый прамога дзеяння, а таксама за інструкцыі па вырабе кактэйляў Молатава. На судзе ён прызнаў віну, але адмовіўся даваць паказанні.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Студэнт-трэцякурснік. Быў жорстка затрыманы ў аўтамабілі са сваёй маці. У аўтамабілі былі прастрэлены колы і разбіта шкло сілавікамі. Пры затрыманні прымяняўся насілле. Маладога чалавека абвінавацілі ў перавозцы "кактэйляў Молатава".
Аляксандр, студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі, быў затрыманы 6 чэрвеня 2022 года і асуджаны за тое, што, паводле версіі следства, "сістэматычна даваў інфармацыю тэлеграм-каналу Nexta".
Вызвалены ў верасні 2024 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Сяргей вайсковец пенсіянер у званні падпалкоўніка. Вядома, што ён удзельнічаў у пратэстах - яго затрымлівалі на нядзельным маршы 8 лістапада 2020 года. Быў пазбаўлены воінскага звання Аляксандрам Лукашэнкам.
Падчас судовага працэсу было ўстаноўлена, што Сяргей у студзені 2021 года на адным з "экстрэмісцкіх" Telegram-каналаў размясціў каментарыі з абразамі ў адрас Лукашэнкі, а таксама супрацоўніка ягонай Службы бяспекі.
Суддзя вынесла прыгавор у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін адзін год у калоніі. Але пракурор Бабруйскага раёна прынёс апеляцыйны пратэст.
Пратэст быў задаволены ў поўным аб'ёме - тэрмін канчатковага пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі па сукупнасці злачынстваў павялічаны да двух гадоў.
20.05.2024 вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.