Мікалай Аляксеевіч Кміта
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабодаў грамадзян Беларусі. Кміта Мікалай Аляксеевіч падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі.
Выносіў абвінаваўчыя прыгаворы па палітычна матываваных справах, дзе прысудзіў пакаранне ў выглядзе штрафу на агульную суму не менш як 7425 рублёў, адміністрацыйнага арышту на агульны тэрмін не менш як 232 сутак і не менш як 40 гадоў пазбаўлення або абмежавання волі на агульны тэрмін па крымінальных справах.
Сярод усіх суддзяў дадзенага суда вядомы тым, што вынес больш за ўсё палітычна матываваных рашэнняў.
Кміта прыгаварыў Паўла Лінкевіча па пункце 5 часткі 2 артыкула 147 Крымінальнага кодэкса да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і 10000 рублёў матэрыяльнай кампенсацыі пацярпеламу супрацоўніку міліцыі.
Прысудзіў адміністрацыйны арышт удзельнікам турыстычнай групы прыраўняўшы іх да ўдзельнікаў акцыі пратэсту.
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабодаў грамадзян Беларусі. Кміта Мікалай Аляксеевіч падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі.
Выносіў абвінаваўчыя прыгаворы па палітычна матываваных справах, дзе прысудзіў пакаранне ў выглядзе штрафу на агульную суму не менш як 7425 рублёў, адміністрацыйнага арышту на агульны тэрмін не менш як 232 сутак і не менш як 40 гадоў пазбаўлення або абмежавання волі на агульны тэрмін па крымінальных справах.
Сярод усіх суддзяў дадзенага суда вядомы тым, што вынес больш за ўсё палітычна матываваных рашэнняў.
Кміта прыгаварыў Паўла Лінкевіча па пункце 5 часткі 2 артыкула 147 Крымінальнага кодэкса да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і 10000 рублёў матэрыяльнай кампенсацыі пацярпеламу супрацоўніку міліцыі.
Прысудзіў адміністрацыйны арышт удзельнікам турыстычнай групы прыраўняўшы іх да ўдзельнікаў акцыі пратэсту.
Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Зміцер 27 лістапада, а пасля і 11 снежня 2023 годабыў затрыманы і асуджаны па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць). Суддзі - Падалянец Арцём і Мікалай Кміта.
Утрымліваўся ў ІЧУ Баранавіцкага ГАУС. Пасля была заведзеная крымінальная справа, і яе перавялі ў СІЗА -7 г. Брэста. Разам з ім асудзілі Малочка Аксану Віктараўну - яго жонку. Іх асудзілі за "здраду дзяржаве" на 12 і 8 гадоў, а па факце за здымак цягніка з ваеннай тэхнікай на платформе без ніякага шпіёнскага намеру.
Да затрымання займаўся рамесніцтвам, быў самазанятым.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
27 лістапада 2023 года Аксана была прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 2 арт. 19.11 КаАП. Пазней была змешчаная ў СІЗА-7.
Улетку 2024 года сужэнцаў асудзілі па абвінавачанні ў "здрады дзяржаве" (ч. 1 арт. 356 КК). Іх асудзілі за "здраду дзяржаве" на 12 і 8 гадоў, а па факце за здымак цягніка з ваеннай тэхнікай на платформе без ніякага шпіёнскага намеру.
Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён напісаў некалькі інтэрнэт-каментараў пра А.Лукашэнку, якія палічылі "публічнай абразай". Паседжанне праходзіла ў Баранавіцкім дзяржаўным каледжы лёгкай прамысловасці. У выніку Тацыну прысудзілі 1 год калоніі і на вачах навучэнцаў каледжа надзелі кайданкі, вынікае з рэпартажу дзяржаўнага тэлебачання.
30.01.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
- Аб'яднанні
- Людзі з інваліднасцю
- Пенсіянеры
Падрабязнасці справы сталі вядомыя з апублікаванага прысуду . Там пазначана, што Івана Вацлававіча трымалі тры дні пад вартай з 10 ліпеня 2023 г., а потым перавялі пад хатні арышт. З-пад хатняга арышту яго вызвалілі толькі пасля абвяшчэння прысуду 22 жніўня.
Прэтэнзіі да пенсіянера заключаліся ў тым , што ён у сацсетцы «Аднакласнікі» адзначыў як упадабаную адну публікацыю. У той публікацыі абвінавачанне выявіла нібыта несправядлівыя дадзеныя аб тым, што А.Лукашэнка мае дачыненне да злачынстваў трох відаў («акт тэрарызму», «забойства», «перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў»).
Андрэя абвінавацілі ў «абразе Лукашэнкі» і «здзеках з дзяржаўных сімвалаў». Па версіі следства, 22 студзеня 2021 года ён размясціў у «Аднакласніках» выяву Лукашэнкі ў вайсковай форме на фоне свастыкі і суправадзіў публікацыю фразай аб тым, што ўлада карыстаецца нацысцкай ідэалогіяй і не з'яўляецца дэмакратычнай. Акрамя таго, на яго старонцы была апублікаваная выява дзяржаўнага сцяга Беларусі ўнутры свастыкі, даступная для свабоднага прагляду і капіявання карыстальнікамі. Гэта кваліфікавалі як здзек над сцягам.
Андрэя затрымалі 28 верасня 2022 года, асудзілі ў лістападзе 2022 і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем. Невядома, ці ўтрымліваўся ён пад вартай да суда і дзе адбываў пакаранне.
Затрыманы за абразу службовай асобы ў сацсетках.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў канцы кастрычніка 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Жыхар Баранавічаў. Зачын амапаўца, праязджаючы на машыне. Пачаў адбываць пакаранне 05.04.2021.
Вызвалены ў сакавіку 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Ігар быў прызнаны вінаватым у жніўні 2021 года па артыкуле аб абразе Лукашэнкі. Па версіі абвінавачання, з кастрычніка 2020 года па лістапад 2021 года ён размяшчаў у чаце «Дапаможам Баранавічы» выявы Лукашэнкі ў зневажальным выглядзе і пакідаў абразлівыя каментары. Экспертыза прызнала гэтыя выказванні негатыўнай ацэнкай асобы.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены восенню 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Ірына, жонка Пятра Зіневіча, асуджанага на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, была прызнана вінаватай па артыкуле «Абраза прадстаўніка ўлады» за каментар пад фота: «Няхай гэты ўпыр адкажа за ўсіх, каго нявінна асудзілі», паколькі ён ілжэсведчыў па адміністратыўных справах, абвінавачванні, была расцэнена як абраза.
25 траўня 2023 года Ірына была затрымана і змешчана пад варту па надуманым абвінавачанні аб парушэнні рэжыму выканання пакарання. Ёй таксама выставілі штраф за рэпост у сацсетках дзіцячай казкі ад Маляваныча ў памеры 740 рублёў, а ўтрыманне ў ІЧУ ацанілі ў 592 рублі. Праверка сацсетак праводзілася на замову супрацоўніка ГАУС г. Баранавічы.
Ірына была вызвалена з ІЧУ 26 чэрвеня 2023 года, а 14 ліпеня 2023 года поўнасцю адбыла тэрмін пакарання, прызначаны судом у красавіку 2021 года.
Алу асудзілі за каментар у сацыяльнай сетцы пад фатаграфіяй намесніка начальніка Кобрынскага РАУС. Па версіі абвінавачання, апублікаваны 25 жніўня 2020 года каментар утрымліваў ненарматыўную лексіку і негатыўную ацэнку прадстаўніка ўлады.
У сакавіку 2022 года Ала была памілаваная.
Галіна была асуджаная за каментар, пакінуты ў адрас драгічынскага міліцыянта Юрыя Чарнышкова ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі».
Эдуарда затрымалі ў сакавіку 2021 года і асудзілі за аказанне супраціву супрацоўніку міліцыі падчас акцыі пратэсту, якая праходзіла 9 жніўня 2020 года ў Баранавічах супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Паводле абвінавачання, падчас акцыі ён «перашкодзіў законнай дзейнасці вайскоўцаў Унутраных войскаў. Ён узяў кавалак тратуарнай пліткі і кінуў у бок вайскоўцаў, якія разганялі пратэст, трапіўшы аднаму з іх у плячо. Атрыманае цялеснае пашкоджанне не прывяло да кароткатэрміновага расстройства здароўя».
Вызвалены ў 2024 годзе, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
