Быў затрыманы 1 кастрычніка 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
20.02.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 07.12.2022
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Аляксандр, футбаліст клуба «Крумкачоў», журналіст Tribuna.com і аўтар YouTube-канала «Часнок», быў затрыманы дома 3 чэрвеня 2021 года. Яго асудзілі на 30 сутак адміністрацыйнага арышту па артыкуле 24.23 КаАП — нібыта за сцяг на акне, але пасля адбыцця тэрміна не вызвалілі і перавялі ў СІЗА па крымінальнай справе аб «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». У студзені 2022 года Аляксандра прыгаварылі да пазбаўлення волі.
Вызвалены ў лютым 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Глеб быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па падзеях 14 ліпеня 2020 года ў Менску, калі людзі выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту супраць рашэння ЦВК не рэгістраваць кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыка і Валерыя Цапкала, і асуджаны па некалькіх крымінальных артыкулах.
У лістападзе 2021 года яму ўзмацнілі жорсткасць пакарання і перавялі на турэмны рэжым.
Вызвалены ў сакавіку 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.