Датычная да вынясення палітычна матываваных судовых пастаноў, не менш за 18 рашэнняў аб прысуджэнні як мінімум 50 сутак адміністрацыйнага арышту і штрафаў на як мінімум 4914 рублёў штрафаў і не менш за 7 гадоў абмежавання або пазбаўлення волі.
Паводле паказанняў відавочцаў, яна не выходзіць з залы суда для прыняцця рашэння, а зачытвае падрыхтаваныя загадзя прысуды, парушаючы працэдуры правасуддзя.
У маі 2020 года вынесла пастановы аб адміністрацыйных правапарушэннях за ўдзел у сустрэчы падпісчыкаў канала "Краіна для жыцця" і за адзнаку Nexta у пасце ў Instagram.
У верасні 2020 года яна судзіла ветэрана міліцыі Ігара Асановіч, за ўдзел у пратэстным маршы асудзілі.
У 2019 годзе, судзіла грамадзянскую актывістку, Алесю Садоўскую па арт.364 КК РБ (гвалт у дачыненні да работніка міліцыі).
Яе дзеянні выклікаюць сур'ёзныя апасенні аб незалежнасці і бесстароннасці судовых працэсаў у Рэспубліцы Беларусь.

Ігар упершыню быў асуджаны за тое, што расцягнуў плакат з надпісам: "Пакуль у краіне беззаконне, супраціў — наш абавязак", перакрыўшы рух аўтамабільнага транспарту. Яму прысудзілі буйны штраф.
Пазней яго паўторна асудзілі за абразу ўлады праз каментар у чаце "Маладзечна для жыцця" і прызначылі меру стрымання ў выглядзе "хатняй хіміі". Ігар мае інваліднасць, бо ў яго адсутнічае адна нага.
У канцы 2024 года стала вядома, што Ігар зноўку быў затрыманы і змешчаны пад варту. У ліпені 2025 года яго асудзілі па артыкуле "Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі і буйнога штрафу.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Юрый быў асуджаны за тое, што, паводле абвінавачання, 9 жніўня 2020 года на Цэнтральнай плошчы ў Маладзечне, падчас акцыі пратэсту, публічна абражаў Лукашэнку, прыніжаючы тым самым яго гонар і годнасць. Яго прыгаварылі да пазбаўлення волі і ўзялі пад варту ў зале суда пасля абвяшчэння прысуду.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў кастрычніку 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Віктар быў асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла 9 жніўня 2020 г. у Маладзечне супраць вынікаў выбараў.
Паводле тэксту абвінавачання, падчас вячэрняй акцыі пратэсту ён груба парушаў грамадскі парадак, а менавіта: "размахваў рукамі, уключаў гучную музыку на магнітафоне, ствараў штучнае асвятленне ліхтарыкам".
На судзе сваёй віны не прызнаў.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў сакавіку 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 22.02.2021
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.