Наталля Мікалаеўна Сакалова
Пракурор па справе палітвязняў супрацоўнікаў "Белтэлекам" Аляксея Бычкоўскага і Арцёма Пархамовіча.
Іх прыгаварылі да 11 гадоў калоніі за разгалошванне звестак аб работніках рэжыму. Паседжанне па патрабаванні Сакаловай зрабілі закрытым. Пры затрыманні Аляксея і Арцёма моцна збілі.
Таксама выступала дзяржабвінаваўцам на судзе над выкрадзенай з захопленага самалёта грамадзянкай РФ Соф'яй Сапегай.
Пракурор па справе палітвязняў супрацоўнікаў "Белтэлекам" Аляксея Бычкоўскага і Арцёма Пархамовіча.
Іх прыгаварылі да 11 гадоў калоніі за разгалошванне звестак аб работніках рэжыму. Паседжанне па патрабаванні Сакаловай зрабілі закрытым. Пры затрыманні Аляксея і Арцёма моцна збілі.
Таксама выступала дзяржабвінаваўцам на судзе над выкрадзенай з захопленага самалёта грамадзянкай РФ Соф'яй Сапегай.
Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Замежныя грамадзяне
- Бацькі непаўнагадовых
Аляксей, грамадзянін Расіі і былы супрацоўнік «Белтэлекама», быў затрыманы ў лістападзе 2020 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па васьмі артыкулах, уключаючы «незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных» і «ўмяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў». Таксама вядома, што пры затрыманні Аляксея моцна збівалі.
У лютым 2022 года ён быў асуджаны за «перадачу персанальных і іншых асабістых дадзеных больш за 150 асоб тэлеграм-каналам, прызнаным экстрэмісцкімі» і прысуджаны да працяглага пазбаўлення волі, а таксама да выплаты буйной кампенсацыі «пацярпелым», эквівалентнай прыкладна 30 тысячам даляраў на момант.
Арцём, былы супрацоўнік «Белтэлекама», быў затрыманы ў кастрычніку 2020 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па васьмі артыкулах, у тым ліку «незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных» і «ўмяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў». Таксама вядома, што пры затрыманні Арцёма моцна збівалі.
У лютым 2022 года ён быў асуджаны за «перадачу персанальных і іншых асабістых дадзеных больш за 150 асоб тэлеграм-каналам, прызнаным экстрэмісцкімі» і пргавораны да працяглага пазбаўлення волі, а таксама да выплаты буйной кампенсацыі «пацярпелым».
- Аб'яднанні
- Блогеры
- Журналісты
У 2020 годзе ў дачыненні да Яна, рэдактара тэлеграм-каналаў "NEXTA", была ўзбуджаная крымінальная справа па шэрагу артыкулаў, уключаючы "арганізацыю масавых беспарадкаў" і "распальванне варожасці". У рамках спецвытворчасці ў траўні 2023 года яго завочна асудзілі і прыгаварылі да працяглага тэрміну пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Паводле інфармацыі беларускага дзяржаўнага агенцтва БелТА, фігурантам "справы" інкрымінуюць здзяйсненне не менш за 1 586 злачынстваў, а таксама заяўлены пазоў на суму больш за 30 мільёнаў рублёў.
Раней КДБ уключыў Яна ў "тэрарыстычны спіс", а канал "NEXTA" у Беларусі прызнаны "тэрарыстычнай арганізацыяй".
- Аб'яднанні
- Блогеры
- Журналісты
Сцяпан — беларускі журналіст, блогер, рэжысёр, тэлевядучы, аўтар і стваральнік каналаў "NEXTA" на грамадска-палітычную тэматыку.
У 2020 годзе ў дачыненні да Сцяпана была ўзбуджаная крымінальная справа па шэрагу артыкулаў, уключаючы "арганізацыю масавых беспарадкаў" і "распальванне варожасці". У рамках спецвытворчасці ў траўні 2023 года яго завочна асудзілі і прыгаварылі да працяглага тэрміну пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Паводле інфармацыі беларускага дзяржаўнага агенцтва БелТА, фігурантам "справы" інкрымінуюць здзяйсненне не менш за 1 586 злачынстваў, а таксама заяўлены пазоў на суму больш за 30 мільёнаў рублёў.
Раней КДБ уключыў Сцяпана ў "тэрарыстычны спіс", а канал "NEXTA" у Беларусі прызнаны "тэрарыстычнай арганізацыяй".
- Аб'яднанні
- Адміністратары TG-каналаў
- Замежныя грамадзяне
- Студэнты
Сафія — студэнтка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і грамадзянка Расійскай Федэрацыі — была затрыманая ў траўні 2021 года пасля прымусовай пасадкі рэйса Ryanair у Менску беларускімі ўладамі. Самалёт рухаўся па маршруце Афіны - Вільня. Сафію абвінавацілі ў адміністраванні тэлеграм-канала "Чорная кніга Беларусі", дзе публікаваліся персанальныя дадзеныя і звесткі аб прыватным жыцці дзяржаўных служачых.
У канцы снежня 2021 года ёй было прад'яўлена канчатковае абвінавачанне па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса, пасля чаго справа была перададзена ў суд.
Разгляд справы праходзіў у закрытым рэжыме. У траўні 2022 года Сафія была прызнана вінаватай па двух крымінальных артыкулах. Па выніках суда яе прыгаварылі да пазбаўлення волі, а таксама абавязалі выплаціць кампенсацыі пацярпелым і судовую пошліну на агульную суму каля 70 тысяч долараў. Пасля ўся сума была выплачана яе сям'ёй.
Сафія была вызвалена ў чэрвені 2023 года ў рамках памілавання.
- Аб'яднанні
- Блогеры
- Журналісты
Раман — беларускі журналіст і былы рэдактар тэлеграм-каналаў "NEXTA" і "Беларусь галаўнога мозгу", прызнаных уладамі экстрэмісцкімі. У 2020 годзе яму інкрымінавалі некалькі крымінальных артыкулаў, у тым ліку "арганізацыю масавых беспарадкаў" і "распальванне варожасці". У траўні 2021 года ён быў затрыманы пасля прымусовай пасадкі беларускімі ўладамі рэйса Ryanair у Мінску, які рухаўся па маршруце Афіны - Вільнюс.
У чэрвені таго ж года ён быў пераведзены пад хатні арышт.
Судовы працэс па “справе NEXTA” пачаўся ў 2023 годзе. Рамана прысудзілі да працяглага тэрміну пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, аднак пасля абвяшчэння прысуду ён не быў узяты пад варту і працягваў знаходзіцца пад хатнім арыштам.
Быў вызвалены ў траўні 2023 года ў рамках памілавання.
Антон быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па падзеях 14 ліпеня 2020 года ў Менску, калі людзі выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту супраць рашэння ЦВК не рэгістраваць кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыка і Валерыя Цапкала. Ён быў асуджаны па артыкуле "Гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў".
26 ліпеня 2023 года ён быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
