Віктар Анатольевіч Рупека
Начальнік СІЗА-7 УДВП МУС РБ па Брэсцкай вобласці, падпалкоўнік унутранай службы. Датычны да злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі.
Начальнік СІЗА-7 УДВП МУС РБ па Брэсцкай вобласці, падпалкоўнік унутранай службы. Датычны да злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі.
Спіс рэпрэсаваных
Справа была ўзбуджаная за распаўсюджванне і рассылку ўлётак з заклікам лічыць галасы выбаршчыкаў сумленна.
Па падліках праваабаронцаў вызваліўся ў кастрычніку 2024 г.
У віну Нічыпорку ставяць больш за 30 злачынных эпізодаў. У прыватнасці, у тым, што ў верасні 2020-га года ён размаляваў балончыкам з фарбамі платы ў вёсцы Нівы Бярозаўскага раёна, прыпынкі, гаражы і будынкі ў Бярозе, расклеіў улёткі на гарадскіх слупах, размаляваў уваходныя дзверы і фасад дома супрацоўніка міліцыі, выкраў амаль два дзясяткі камер відэаназірання, сапсаваў фасады шматпавярховак «вадкасцю з утрыманнем нафтапрадуктаў», пакрамсаваў некалькі дзяржаўных сцягоў.
Карабан Дзяніса на судзе абвінавачваюць у тым, што ў ВК-групе «ДРУГІЯ НАВІНЫ БЕЛАРУСЬ» ён пакінуў наступны каментар: «А*уенчык, даўно пара валіць іх».
Дадзенае выказванне следства і дзяржабвінавачанне расцэньвае як здзяйсненне злачынства па ч.1 арт.130 КК, г.зн. распальванне варожасці (у адносінах да праваахоўнікаў).
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў пачатку чэрвеня 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2,5 гады пазбаўлення волі.
Ігара абвінавачваюць у тым, што з красавіка па снежань 2021 года ён зрабіў 7 надпісаў на фасадах будынкаў. Два з гэтых надпісаў абражалі Лукашэнку.
Падчас судовага паседжання абвінавачаны цалкам прызнаў сваю віну.
Восенню 2023 года вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2 гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
Фігурант крымінальнай справы, узбуджанай пасля падзеяў у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года.
Алегу прад'яўляюць тое, што ён выламаў кол (які падпіраў дрэва), разламаў гэты кій на 2 часткі, адну з якіх кінуў у бок супрацоўнікаў міліцыі. Гэты палку ён «кінуў з мэтай нанясення пашкоджанняў» і «наўмысна пагражаючы гвалтам» міліцыянтам. Таксама ён у бок міліцыі кінуў жменю зямлі.
20 жніўня 2024 г. у Алега адбыўся суд аб устанаўленні прэвентыўнага нагляду ў судзе г. Бабруйска і раёна. Гэта можа сведчыць аб тым , што ў верасні палітвязень выйшаў на волю .
10 жніўня 2021 года Станіслава затрымалі на 3 сутак, пры ператрусе знайшоўшы марыхуану. На яго завялі справу па наркатычным артыкуле і змясцілі пад варту, потым суд прызнаў вінаватым і прызначыў «хімію».
Але пасля абвяшчэння прысуду хлопца не адпусцілі з СІЗА, а працягнулі трымаць пад вартай — зараз ужо прад'явіўшы абвінавачванні ў «распальванні варожасці».
Па версіі абвінавачання, 24.09.2020 у тэлеграм-чаце «Брэст 97%» Станіслаў пісаў пад нікам «Partizan».
Вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Згодна з матэрыяламі следства Вольга Ялцэвіч сумесна з іншымі асобамі з 13 жніўня па 19 снежня 2020 года нібыта аплачвала сумы накладзеных на правапарушальнікаў грашовых спагнанняў, паслугі адвакатаў, дзяржаўную пошліну за падачу скаргаў, іншую матэрыяльную дапамогу ўдзельнікам несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, а таксама здзейсніла пералічэнне сродкаў у ажыццяўленне пералічаных сродкаў у рахунак у пералічэнне сродкаў у рахунак.
21.07.2023 вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму
Станіслава прызналі вінаватым у тым, што 10-11 жніўня 2020 года ён разам з іншымі людзьмі ўдзельнічаў у "масавых беспарадках" на вуліцах Брэста, бо не быў згодны з вынікамі выбараў.
Менавіта Станіслава Несцярука абвінавацілі ў тым, што ён наўмысна разбіваў тратуарную плітку, вырабляючы "сродкі злачынства". Таксама, паводле абвінавачання, ён прычыніў фізічную шкоду «ў выглядзе двух ран у вобласці першага пальца правага пэндзля» Ігару Калягіну, нанёс «пабоі» іншым пацярпелым.
Вызвалены летам 2024 года , поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі узмоцненага рэжыму.
- Аб'яднанні
Затрыманы па артыкулах: 130, 368 і 369 КК РБ.
10 чэрвеня 2022 года суддзя Алена Шылько прызнала Івана вінаватым і прыгаварыла да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Неўзабаве яго перавялі з СІЗА-1 у магілёўскую Турму №4.
У канцы верасня Іван быў пераведзены ў ВК № 2 г. Бабруйска, а неўзабаве - у брэсцкі СІЗА-7. У снежні палітвязня перавялі ў СІЗА-1.
29 снежня 2022 г. у судзе Фрунзенскага раёна Мінска разглядалі справу Івана па арт. 391 КК (абраза суддзі). Вядома, што працэс вяла суддзя Ганна Скуратовіч і канчатковы тэрмін пакарання палітвязня не змяніўся.
У студзені 2023 г. Івана перавялі з СІЗА-1 у магілёўскую Турму № 4.
У пачатку 2024 г. пераведзены ў ВК №1.
30 студзеня 2025 г. поўнасцю адбыў тэрмін і выйшаў на волю.
быў затрыманы 30 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
25.02.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2 гады пазбаўленне волі у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
жыхар Брэста, быў асуджаны 14 кастрычніка 2021 года судом Маскоўскага раёна Брэста за надпісы на доме ў Брэсце.
Вызвалены ў кастрычніку 2022 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Прычынай траплення пад варту стаў нейкі каментар, напісаны берасцейцам у Інтэрнэце. Магчымы фігурант "справы Зэльцэра".
Дакладна вядома, што пад вартай знаходзіўся з 30.09.2021 да суда (каля 1 года), хутчэй за ўсё прысуд быў звязаны з пазбаўленнем волі.
01.11.2022 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі.
Па падліках праваабаронцаў восенню 2023 года вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
невядома
- Аб'яднанні
- Актывісты
Ганна была затрымана ў кастрычніку 2021 года ў рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце, дзе людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт. Яе асудзілі за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі.
Ганна была вызвалена ў лютым 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
30 верасня 2021 года быў затрыманы ў Брэсце па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Па падліках праваабаронцаў у пачатку лютага 2024 года вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі
29 верасня 2021 года быў затрыманы ў Камянцы па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
16.06.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму
