Сяргей быў затрыманы 13 кастрычніка 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за публікацыі і каментары пра Лукашэнку і начальніка Глыбоцкага РАУС падпалкоўніка міліцыі Валерыя Круклінскага.
У студзені 2022 года ён быў прызнаны вінаватым па артыкулах «паклёп у дачыненні да Лукашэнкі», «абраза Лукашэнкі», «абраза прадстаўніка ўлады» і «паклёп» і прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі. Таксама суд абавязаў выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды Круклінскаму.
Вызвалены ў жніўні 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Аляксандр быў прызнаны вінаватым у кастрычніку 2021 года па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады» за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» пад фатаграфіяй оперупаўнаважанага АБЭЗ Драгічынскага раёна, супрацоўніка міліцыі Юрыя Чарнышкова, з заявай, што 10 жніўня 2020 года міліцыянт збіваў дзяўчыну рукамі і нагамі на плошчы, а пасля перадаў яе супрацоўніку АМАП.
Вырак суда 14.10.2021
2 гады абмежаванні волі без накіравання, 3250 рублёў кампенсацыі.
Сяргей, журналіст інтэрнет-выдання «Першы рэгіён», быў затрыманы 22 снежня 2020 года па справе аб абразе Лукашэнкі. Праз трое сутак яго змясцілі пад хатні арышт, а ў траўні 2021 года адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе да суда.
У жніўні 2021 года Сяргея асудзілі за «абразу і паклёп на Лукашэнку» і «абразу прадстаўніка ўлады».
Вызвалены ў кастрычніку 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
У верасні 2023 года яго зноў затрымалі пасля вяртання з Польшчы і асудзілі на 15 сутак за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў».
У студзені 2024 года яго зноў арыштавалі — за рэпост з сайта «Ганцавіцкі час» ва «УКантакце», хаця акаўнт быў выдалены яшчэ ў лістападзе 2023 года. Суд не ўлічыў ні гэтага, ні пагаршэнне здароўя Сяргея: ён губляў прытомнасць і звяртаўся да лекараў.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.