У інтарэсах рэжыму Лукашэнка патрабуе суровага пакарання нават для тых, чыя невінаватасць відавочная. З'яўляўся дзяржаўным абвінаваўцам па справах:
Дзмітрыя Канапельку;
Віталя Каваленку;
Тамаза і Цімура Піпія, Дзяніса Болтуця і Віталя Шышлова;
Эміля Гусейнава;
Андрэя Лінніка. У суме больш чым па 24 палітвязням. Выступаў дзяржаўным абвінаваўцам у справе супраць Антона Бяленскага — валанцёра штаба Віктара Бабарыка.
Антона абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса - "Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Паводле абвінавачання, Антон Бяленскі 9 жніўня далучыўся да групы грамадзян, якія груба парушалі грамадскі парадак, неаднаразова адмовіўся выконваць законныя патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі і наўмысна перашкаджаў руху транспарту, а таксама ўгаворамі прыцягваў іншых людзей да супрацьпраўных дзеянняў. Суддзя па справе - Бандарэнка Святланы.

З 28 жніўня па 4 верасня 2024 года справу разгледзеў суддзя Пісарэвіч Яўген. Таксама Віктар павінен выплаціць 1000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды ўчастковаму гораду Лагойска.
07 кастрычніка 2025 года быў аб'яўлены прыгавор па другім суду: з улікам першага суда - 6 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 600 базавых штрафу, таксама кампанацыя маральнай шкоды Чамаданавай - 5000 бел. руб., Карпенкаву – 2000 бел.руб. і Нікіценка – 5000 бел руб.
Вырак суда 04.09.2024
6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 1000 рублёў кампенсацыі.
Апеляцыя 05.11.2024
невядома.
Вырак суда 07.10.2025
6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 600 базавых велічынь штрафу.
Выніковы прысуд шляхам частковага складання:
6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Аляксей, актывіст анархісцкага руху, быў затрыманы ў сакавіку 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай супраць анархістаў з Брэсцкай вобласці. Ён быў асуджаны па некалькіх крымінальных артыкулах, такіх як "удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і "стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім".
Вядома, што ў аснову абвінавачання лёг эпізод з перакрыццем дарог у Брэсце ў 2018 годзе падчас пратэсту супраць будаўніцтва завода АКБ, а таксама ўдзел у "Маршы недармаедаў", які адбыўся 5 сакавіка 2017 года.
6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Мікіта, актывіст анархісцкага руху, быў затрыманы ў сакавіку 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай супраць анархістаў з Брэсцкай вобласці. Ён быў асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак", і за "ўдзел у злачыннай арганізацыі". Вядома, што ў аснову абвінавачання лёг эпізод, звязаны з «Маршам недармаедаў», які адбыўся 5 сакавіка 2017 года.
Мікіта павінен быў вызваліцца ў пачатку сакавіка 2026 года пасля заканчэння 6-гадовага тэрміну зняволення. Аднак у студзені адбыўся новы суд над ім па артыкуле 411 КК - "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі", у выніку якога яму дадалі яшчэ адзін год да тэрміну. Да гэтага анархіст правёў як мінімум 4 месяцы ў памяшканні камернага тыпу шклоўскай калоніі №17.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Віталь быў затрыманы 25 верасня 2020 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцыі пратэсту ў Мінску. Па дзяржаўным тэлебачанні яго паказалі са звязанымі рукамі ў лесе, дзе ён прызнаўся ва ўдзеле ў масавых беспарадках.
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Павел быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 23 верасня 2020 года ў Мінску. Яго асудзілі па трох крымінальных артыкулах, у тым ліку «супраціў супрацоўніку міліцыі». Паводле абвінавачання, ён заклікаў да ўдзелу ў масавых беспарадках, якія нібыта былі загадзя спланаваныя пад выглядам масавых мерапрыемстваў, блакаваў камунікацыі, а супраціў выявілася ў непадпарадкаванні патрабаванням адчыніць дзверы, адмове выйсці з машыны і ўтрымліванні рукамі за сядзенне.
У ліпені 2022 года Павел быў паўторна асуджаны за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» — па гэтым артыкуле судзяць зняволеных, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць з адміністрацыяй, за выдуманыя парушэнні.
21.01.2025
В ноябре 2024 был водворен в пкт сроком на 3 месяца. Вероятно подготовка к новой 411
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Актывіст анархісцкага руху Аляксандр быў затрыманы 12 жніўня 2020 года і асуджаны па шэрагу крымінальных артыкулаў. Раней, у 2010 годзе, ён ужо адбываў пакаранне па "справе анархістаў".
У 2022 годзе яго прыгаварылі да 17 гадоў калоніі, а ў лютым 2023 года Вярхоўны суд скараціў тэрмін на 3 месяцы.
У чэрвені 2024 года Аляксандра зноў абвінавацілі па артыкуле за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі", і яму дадалі яшчэ адзін год зняволення.
У ліпені 2024 года была затрымана яго маці, Таццяна Францкевіч, паводле абвінавачання ва "ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні". Разам з ёй затрымалі яе сястру Наталлю Лабацэвіч, маці былога палітвязня Іллі Лабацэвіча.
Вырак суда 06.09.2022
17 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, 700 базавых велічынь штрафу, прыблізна 1200 рублёў кампенсацыі.
Апеляцыя 28.02.2023
16 гадоў 9 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, 700 базавых велічынь штрафу, прыблізна 1200 рублёў кампенсацыі.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Зміцер быў затрыманы 29 верасня 2021 года ў Мінску і больш чым праз год знаходжання ў зняволенні асуджаны па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Вызвалены ў снежні 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Георгій быў прызнаны вінаватым у кастрычніку 2021 года па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" за каментар, пакінуты ў Facebook пад публікацыяй Уладзіміра Лазарава з фатаграфіяй супрацоўніка Бабруйскага ГУУС, падпалкоўніка Сяргея Рудзько.
Вырак суда 28.10.2021
1 год абмежаванні волі без накіравання, 1000 рублёў кампенсацыі.
Аляксандр быў затрыманы разам з братам у рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ў лістападзе 2021 года асуджаны за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая праходзіла з 9 на 10 жніўня 2020 года ў Мінску.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў лютым 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда 30.11.2021
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Аляксей быў затрыманы разам з братам у межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ў лістападзе 2021 года асуджаны за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая праходзіла з 9 на 10 жніўня 2020 года ў Менску.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў жніўні 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда 30.11.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Віталь быў асуджаны ў верасні 2021 года за цялесныя пашкоджанні, прычыненыя супрацоўніку міліцыі Уладзіславу Сувораву падчас ператрусу 23 красавіка 2021 года. Па версіі абвінавачання, ён ударыў дзвярыма па пальцах міліцыянта, выклікаўшы пераломы і драпіны.
У судзе Віталь патлумачыў, што ў той дзень знаходзіўся дома з сям'ёй, калі пачуў крык жонкі. У калідоры ён убачыў сына і не менш за чатырох мужчын у спартыўных касцюмах і масках, якія біліся ў кватэру без апазнавальных знакаў. У шокавым стане ён спрабаваў утрымаць дзверы, не падазраючы, што перад ім супрацоўнікі міліцыі, і не ўсведамляў, што мог пашкодзіць іх пальцы. Віталь падкрэсліў, што калі б адразу зразумеў, што гэта міліцыянеры, сітуацыя б не адбылася.
Суд прыгаварыў яго да абмежавання волі з накіраваннем і выплаты буйной кампенсацыі.
Пакінуў Беларусь.
У снежні 2024 года ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне па пытанні замены абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
Вырак суда 07.09.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 3000 рублёў кампенсацыі.
Суд па змене рэжыму 13.12.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму (завочны суд).
Андрэй быў затрыманы ў жніўні 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле "удзел у масавых беспарадках", і ў лістападзе таго ж года асуджаны за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Мінску.
Быў вызвалены ў лістападзе 2024 года ў межах памілавання.
Эміль быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 23 верасня 2020 года ў Мінску. Яго асудзілі па трох крымінальных артыкулах, у тым ліку «супраціў супрацоўніку міліцыі». Паводле абвінавачання, ён заклікаў да ўдзелу ў масавых беспарадках, якія нібыта былі загадзя спланаваны пад выглядам масавых мерапрыемстваў, блакаваў камунікацыі, а супраціў выявілася ў тым, што ён заблакаваў дзверы, утрымліваўся за руль і адмаўляўся выходзіць з машыны.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю ў чэрвені 2025 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.
Павел, актывіст анархісцкага руху, быў затрыманы ў сакавіку 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай супраць анархістаў з Брэсцкай вобласці. Ён быў асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак", і за "ўдзел у злачыннай арганізацыі". Вядома, што ў аснову абвінавачання лёг эпізод, звязаны з "Маршам дармаедаў", які адбыўся 5 сакавіка 2017 года, а таксама падзеі, якія адбыліся ля будынка Брэсцкага ГУБАЗіКу ў 2016 годзе.
Увосень 2025 года адбылося чарговае судовае паседжанне па артыкуле "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы", у рамках якога Паўла зноў прыгаварылі да пазбаўлення волі. Агульны тэрмін зняволення склаў 8 гадоў.
19 сакавіка 2026 года ён быў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла і вывезены ў Літву.
Данііл, актывіст анархісцкага руху, быў затрыманы ў сакавіку 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай супраць анархістаў з Брэсцкай вобласці. Ён быў асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак", і за "ўдзел у злачыннай арганізацыі". Вядома, што ў аснову абвінавачання лёг эпізод з перакрыццем дарог у Брэсце ў 2018 годзе, калі праходзіў пратэст супраць будаўніцтва завода АКБ.
У пачатку сакавіка 2025 года выйшаў на волю, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.