Віталь Каваленка ў судзе патлумачыў, што раніцай знаходзіўся дома з сям'ёй, калі пачуў з калідора крык жонкі: “Віталь , дапамажы!”. Абвінавачаны выбег, убачыў, што сын знаходзіцца ў калідоры перад дзвярыма, плача і крычыць: “Тата!”, а жонка была ў тамбуры і крычала, што трэба зачыніць ўваходныя дзверы. Віталь убачыў не менш за чатырох мужчын у спартыўных касцюмах, масках, быў у шокавым стане ад таго, што адбывалася, і думаў, што ў яго кватэру б'юцца бандыты ці алкаголікі: ніякіх апазнавальных знакаў у міліцыянераў не было. Хтосьці трымаў дзверы за ручку, некаторы час яе перацягвалі паміж сабой Віталь і невядомыя, пакуль абвінавачаны не пачуў крык: «Рука! Пальцы!”. Тады Каваленка прыадпусціў дзверы, пасля чаго яны ўжо лёгка зачыніліся. Да гэтага выкрыку абвінавачаны чуў з-за дзвярэй толькі лаянку ад тых, хто біўся ў яго кватэру, ніхто не ўяўляўся і не казаў, што з міліцыі. Віталь не бачыў рук і пальцаў, не адчуваў, што мог зламаць іх дзвярыма, але дапускаў, што такое магло мець месца.
Каваленка адзначыў, што, калі б ведаў адразу, што гэта міліцыянты, то такая сітуацыя ўвогуле не адбылася б. У яго ніколі не было праблем з міліцыяй, не было прычын баяцца супрацоўнікаў.
У выніку суддзя прызнала Віталя Каваленку вінаватым і пакарала яго трыма гадамі “хіміі”, а таксама пастанавіла спагнаць з яго на карысць пацярпелага 3000 рублёў кампенсацыі.
Вырак суда 07.09.2021:
3 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстановы адкрытага тыпу
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.