Алена Валер'еўна Бачышча
Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Бачышча Алена Валер'еўна падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі.
Прызнала вінаватым Арцёма Зубракова па частцы 3 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса і па частцы 3 артыкула 203-1 Крымінальнага кодэкса і прызначыла яму ў выглядзе пакарання 5 гадоў пазбаўлення волі. Мужчына адзначаў, што яго затрымалі за падпіскі на "забароненыя" тэлеграм-каналы і перасылку "экстрэмісцкіх" матэрыялаў.
Прызнала вінаватымі Алега Дабрыднева, Кірыла Балахонава, Уладзіслава Яфімавіча і Аляксандра Рукойця па артыкуле 361 Крымінальнага кодэкса і прызначыла ім ад трох гадоў пазбаўлення волі для кожнага за адміністраванне чатырох цік-так акаўнтаў і двух тэлеграм-каналаў, прызнаных «экстрэмісцкімі».
Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Бачышча Алена Валер'еўна падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі.
Прызнала вінаватым Арцёма Зубракова па частцы 3 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса і па частцы 3 артыкула 203-1 Крымінальнага кодэкса і прызначыла яму ў выглядзе пакарання 5 гадоў пазбаўлення волі. Мужчына адзначаў, што яго затрымалі за падпіскі на "забароненыя" тэлеграм-каналы і перасылку "экстрэмісцкіх" матэрыялаў.
Прызнала вінаватымі Алега Дабрыднева, Кірыла Балахонава, Уладзіслава Яфімавіча і Аляксандра Рукойця па артыкуле 361 Крымінальнага кодэкса і прызначыла ім ад трох гадоў пазбаўлення волі для кожнага за адміністраванне чатырох цік-так акаўнтаў і двух тэлеграм-каналаў, прызнаных «экстрэмісцкімі».
Спіс рэпрэсаваных
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Ірыну будуць судзіць за падтрымку палітвязняў.
Гаворка пра жанчыну 49 год, яна з Салігорску. Апошні "лайк" у Аднакласніках быў у пачатку студзеня, якраз перад масавым рэйдам КДБ.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Павел быў затрыманы за каментары ў тэлеграме, пакінутыя ў 2022 годзе на канале "Рэальная Беларусь", і ў студзені 2025 года прызнаны вінаватым па некалькіх крымінальных артыкулах, уключаючы "распальванне варожасці".
Вызвалены 20 сакавіка 2026 года ў рамках памілавання пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Затрымана за каментарыі ў сацсетках. У Кацярыны 4 дзяцей, адзін з іх непаўналетніх, старэйшая дачка з інваліднасцю 2 групы.
24.11.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда.
- Аб'яднанні
- Затрыманыя да 18 гадоў
Вядома, што хлопец з поспехам удзельнічаў у раённых спаборніцтвах інтэлектуальных гульняў сярод школьнікаў. На момант затрымання Алегу было 16 гадоў, яго збівалі на працягу 6 гадзін, пакуль везлі ў будынак ГУБАЗ. Там, пасля ягонага пытання: "Чаму вядуць допыт без прысутнасці адваката?", яго зноў збілі.
Школу скончыў у СІЗА.
Адзін з пяці затрыманых удзельнікаў закрытага чата "Саюз беларускага нацыянальнага шчыта", пра затрыманне якіх МУС адчыталася ў пачатку лістапада 2022 года. МУС прызнала чат экстрэмісцкім фармаваннем тыднем раней. У ведамстве расказалі, што супраць затрыманых узбудзілі крымінальную справу па артыкуле аб стварэнні экстрэмісцкага фарміравання. Хлопцы аб'ядналіся ў тэлеграм-групе, якая ў пачатку лістапада прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем. "Яны нібыта "павінны былі знаходзіць выканаўцаў для знішчэння аб'ектаў інфраструктуры і арганізацыі нападаў на праваахоўнікаў".
Падчас зняволення Алег правёў 129 сутак у ШІЗА. Першы раз яго туды змясцілі на другі дзень пасля прыбыцця ў дарослую калонію. Увесь час пазбаўлялі спатканняў і перадач.
Вызвалены ў чэрвені 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, Кірыл і яшчэ трое хлопцаў “пачынаючы з 2020 года адміністравалі чатыры цік-ток акаўнта і два тэлеграм-каналы. На названых рэсурсах публікавалася інфармацыя, накіраваная на арганізацыю і падрыхтоўку масавых беспарадкаў, супраціў супрацоўнікам праваахоўных органаў з мэтай замахаў, канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь. Хлопцы аб'ядналіся ў тэлеграм-групе, якая ў пачатку лістапада прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем." Яны нібыта "павінны былі знаходзіць выканаўцаў для знішчэння аб'ектаў інфраструктуры і арганізацыі нападаў на праваахоўнікаў".
21 чэрвеня 2025 года Кірыл быў вызвалены пасля візіту ў Менск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Кіта Келага, і адразу ж вывезены ў Літву.
Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, Уладзіслаў і яшчэ трое хлопцаў “пачынаючы з 2020 года адміністравалі чатыры цік-ток акаўнта і два тэлеграм-каналы. На названых рэсурсах публікавалася інфармацыя, накіраваная на арганізацыю і падрыхтоўку масавых беспарадкаў, супраціў супрацоўнікам праваахоўных органаў з мэтай замахаў, канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь. Хлопцы аб'ядналіся ў тэлеграм-групе, якая ў пачатку лістапада прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем." Яны нібыта "павінны былі знаходзіць выканаўцаў для знішчэння аб'ектаў інфраструктуры і арганізацыі нападаў на праваахоўнікаў".
У студзені 2025 года быў памілаваны. Пасля чаго выехаў за мяжу.
У 2026 годзе на Уладзіслава завялі новую крымінальную справу па арт. 364 і 361-4 ч.2 за інтэрв'ю ў медыя. Супрацоўнікі ўнутраных органаў прыходзілі ў дом ягонай маці з ператрусамі, канфіскавалі тэхніку на праверку. Акрамя таго на яго асабісты акаўнт спецлужбы РБ пішуць з прапановай вярнуцца ў Беларусь.
Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, Аляксандр і яшчэ трое хлопцаў “пачынаючы з 2020 года адміністравалі чатыры цік-ток акаўнта і два тэлеграм-каналы. На ўказаных рэсурсах публікавалася інфармацыя, накіраваная на арганізацыю і падрыхтоўку масавых беспарадкаў, супраціўленне супрацоўнікам праваахоўных органаў з мэтай замахаў на незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць, асновы канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь. Хлопцы аб'ядналіся ў тэлеграм-групе, якая ў пачатку лістапада прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем." Яны нібыта "павінны былі знаходзіць выканаўцаў для знішчэння аб'ектаў інфраструктуры і арганізацыі нападаў на праваахоўнікаў".
З родных у Аляксандра ёсць толькі сястра.
Арцём Зубракоў - супрацоўнік «Белагра», які быў затрыманы ў канцы верасня 2022 года разам з калегамі. Паведамлялася, што крымінальныя справы заведзены на чатырох з іх, а затрымана было каля 20. Праўладныя крыніцы пісалі, што супрацоўнікі прадпрыемства актыўна пратэставалі, пачынаючы з 2020 года.
Падчас вобыску восенню 2022 года ў іх вынята атрыбутыка і мэбля ў БЧБ-кветках.
Арцём Зубракоў адзначаў, што яго затрымалі за падпіскі на "забароненыя" тэлеграм-каналы і перасылку "экстрэмісцкіх" матэрыялаў.
Суд адбываўся ў закрытым рэжыме.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Па матэрыялах абвінавачання , Яўген, знаходзячыся па месцы жыхарства, 1 сакавіка 2022 года размясціў у групе ў сацыяльнай сетцы Тэлеграм паведамленне абразлівага зместу ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі. Гэта вынікае з заключэння судова-лінгвістычнай экспертызы.
Раней мужчыну прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за захоўванне ў мабільным тэлефоне інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкай накіраванасці.
24.03.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю 25 студзеня 2025 г.
- Аб'яднанні
- Сфера паслуг
Мэнэджар па продажах.
У чэрвені 2022 г. у Мінскім абласным судзе ў закрытым рэжыме суддзя Алена Бачышча асудзіла Яўгена на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Палітвязень утрымліваўся ў Турме №4, затым адбываў пакаранне ў ВК №17. Вядома, што ў лістападзе 2022 на Яўгена распачалі новую крымінальную справу, яго перавялі ў жодзінскую СТ №8.
У маі 2023 г. Яўгена зноў перавялі ў ВК № 17.
- Аб'яднанні
- Замежныя грамадзяне
- Палітыкі
- Юрысты
Юрась, палітык і юрыст, быў затрыманы 12 красавіка 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле "змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады". У верасні 2022 года яго прыгаварылі да працяглага тэрміну зняволення па некалькіх крымінальных артыкулах, нягледзячы на тое, што ён цалкам прызнаў сваю віну і заключыў пагадненне са следствам.
У снежні 2022 года яго асудзілі паўторна за "абразу прадстаўніка ўлады". Па дадзеных дзяржаўнай газеты "Менская праўда", у 2020–2021 гадах ён нібыта неаднаразова пакідаў абразлівыя каментары ў тэлеграм-канале, прызнаным экстрэмісцкім.
У чэрвені 2023 года Юрасю ўзмацнілі жорсткасць пакарання, перавёўшы яго на турэмны рэжым. У жніўні 2024 года яго асудзілі за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі" — артыкул, па якім судзяць зняволеных за адмову ад супрацоўніцтва або за выдуманыя парушэнні. У выніку, з улікам усіх рашэнняў суда, ягоны агульны тэрмін пазбаўлення волі склаў 13 гадоў і 3 месяцы.
На Юрася ўвесь час аказваўся ціск: яго неаднаразова адпраўлялі ў ШІЗА, пазбаўлялі перадач і магчымасці рабіць пакупкі. У знак пратэсту ён некалькі разоў аб'яўляў галадоўку. Таксама вядома, што мае сур'ёзныя праблемы са здароўем.
Ён быў вызвалены ў красавіку 2025 года.
