Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабодаў грамадзян Беларусі.
Датычны да вынясення абвінаваўчых прысудаў па палітычна матываваных справах.
18 студзеня 2021 года вынес абвінаваўчы прысуд у дачыненні да Уладзіміра Чыжэўскага па артыкуле 368 Крымінальнага кодэкса за абразу Лукашэнкі і па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса за абразу былога міністра МУС Юрыя Караева ў каментарах у тэлеграм-чаце пазбаўлены года ў выглядзе.
07 снежня 2021 года вынес абвінаваўчы прысуд у дачыненні да Дзмітрыя Гуртавога па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса і прызначыў яму ў выглядзе пакарання 2 месяцы арышту за тое, што мужчына зняў чырвона-зялёны сцяг з будынка райвыканкама.

Мужчыну абвінавацілі ў тым , што ён у карпаратыўным чаце адной з сацыяльных сетак буйной кампаніі грузаперавозак пакінуў каментар на беларускай мове, у якой патлумачыў, што: «наш сцяг бел-чырвона-белы»; а сённяшні назваў: «усход сонца над балотам»
Павал напісаў каментар, калі знаходзіўся ў Заходняй Еўропе падчас рэйса, пасля якога вярнуўся ў Беларусь.
Павел Дубаў з Мінска, жанаты, мае дзіця да трох гадоў.
Па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю летам 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 16.03.2023
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Максіма абвінавацілі ў абразе намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Хазалбека Атабекава.
17 лютага мужчына пакінуў каментар у тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі":"М*дак выключны, ведаю яго непасрэдна, лёс склаўся так, што прыйшлося сутыкнуцца з ім, калі ён быў камбрыгам 3214…".
Паводле заключэння эксперта, у каментары змяшчаецца "негатыўная ацэнка Атабекава Х. Б., якая мае ненарматыўную форму моўнага выказвання".
Па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю ў снежні 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 11.10.2022
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Рамуальд, індывідуальны прадпрымальнік, былы ўладальнік і галоўны рэдактар "Новой газеты", быў асуджаны за тое, што размясціў у каментарах ва "УКантакце" фатаграфію з налепкамі, якія змяшчалі асабістыя дадзеныя сямі міліцыянтаў, якія ўдзельнічалі ў незаконных затрыманнях і ілжэсведчаннях у судах.
Ён быў вызвалены ў траўні 2023 года па амністыі. Аднак як да суда, так і пасля вызвалення Рамуальд падвяргаўся пераследу — у дачыненні да яго неаднаразова праводзіліся судовыя пасяджэнні па адміністрацыйных артыкулах, такім як "арганізацыя і правядзенне несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў" і "распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў".
Вырак суда 05.01.2021
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 2700 рублёў кампенсацыі.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.