Георгій Уладзіміравіч Карпук
Начальнік рэжымнага аддзела СІЗА-7 горада Брэста.
Датычны да рэпрэсій супраць палітвязняў у 2020–2021 гадах.
Начальнік рэжымнага аддзела СІЗА-7 горада Брэста.
Датычны да рэпрэсій супраць палітвязняў у 2020–2021 гадах.
Спіс рэпрэсаваных
Прысуджаны за каментар, які, паводле экспертызы, утрымліваў «ускоснае падахвочванне да гвалту над супрацоўніцтвамі МУС».
28.02.2024 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
У віну Нічыпорку ставяць больш за 30 злачынных эпізодаў. У прыватнасці, у тым, што ў верасні 2020-га года ён размаляваў балончыкам з фарбамі платы ў вёсцы Нівы Бярозаўскага раёна, прыпынкі, гаражы і будынкі ў Бярозе, расклеіў улёткі на гарадскіх слупах, размаляваў уваходныя дзверы і фасад дома супрацоўніка міліцыі, выкраў амаль два дзясяткі камер відэаназірання, сапсаваў фасады шматпавярховак «вадкасцю з утрыманнем нафтапрадуктаў», пакрамсаваў некалькі дзяржаўных сцягоў.
Ігара абвінавачваюць у тым, што з красавіка па снежань 2021 года ён зрабіў 7 надпісаў на фасадах будынкаў. Два з гэтых надпісаў абражалі Лукашэнку.
Падчас судовага паседжання абвінавачаны цалкам прызнаў сваю віну.
Восенню 2023 года вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2 гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
Фігурант крымінальнай справы, узбуджанай пасля падзеяў у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года.
Алегу прад'яўляюць тое, што ён выламаў кол (які падпіраў дрэва), разламаў гэты кій на 2 часткі, адну з якіх кінуў у бок супрацоўнікаў міліцыі. Гэты палку ён «кінуў з мэтай нанясення пашкоджанняў» і «наўмысна пагражаючы гвалтам» міліцыянтам. Таксама ён у бок міліцыі кінуў жменю зямлі.
20 жніўня 2024 г. у Алега адбыўся суд аб устанаўленні прэвентыўнага нагляду ў судзе г. Бабруйска і раёна. Гэта можа сведчыць аб тым , што ў верасні палітвязень выйшаў на волю .
10 жніўня 2021 года Станіслаў быў затрыманы на трое сутак. Падчас вобыску ў яго знайшлі марыхуану, пасля чаго распачалі крымінальную справу па наркатычным артыкуле. Пазней суд прызнаў Станіслава вінаватым і прыгаварыў да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Пасля абвяшчэння прысуду яго не вызвалілі з СІЗА, а пакінулі пад вартай у сувязі з новай крымінальнай справай, узбуджанай па артыкуле «распальванне варожасці». Падставай сталі каментары, якія, паводле версіі абвінавачання, Станіслаў пад нікам «Partizan» пакідаў 24 верасня 2020 года ў тэлеграм-чаце «Брэст 97%».
У студзені 2022 года Станіслава паўторна прызналі вінаватым і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены ў траўні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Юрысты
Вольга была затрыманая ў снежні 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
Згодна з матэрыяламі следства, Вольга з 13 жніўня па 19 снежня 2020 года сумесна з іншымі асобамі нібыта фінансавала ўдзельнікаў несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, аплачваючы штрафы, паслугі адвакатаў, дзяржаўныя пошліны і аказваючы іншую матэрыяльную дапамогу.
У ліпені 2022 года Вольгу прызналі вінаватай і прыгаварылі да пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі.
Вызвалена ў ліпені 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Станіслаў быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія адбыліся з 10 на 11 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў.
У студзені 2022 года яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках" і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі ў тым, што ён наўмысна разбіваў тратуарную плітку, вырабляючы "сродкі злачынства". Таксама, паводле абвінавачання, ён прычыніў фізічную шкоду ў выглядзе двух ран у вобласці першага пальца правага пэндзля Ігару Калягіну і нанёс "пабоі" іншым пацярпелым.
Вызвалены летам 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Яўген быў затрыманы ў лістападзе 2021 года і ўзяты пад варту да суда.
У снежні 2021 года яго прызналі вінаватым па крымінальнай справе аб абразе Лукашэнкі за размяшчэнне ў лістападзе 2020 года трох відэаролікаў у сацыяльнай сетцы TikTok.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў верасні 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Паводле прэс-службы МУС, Аляксей быў затрыманы па абвінавачанні ў «фінансаванні пратэстаў». Сцвярджаецца, што ён атрымліваў на банкаўскую картку ахвяраванні і ў перыяд з жніўня 2020 года па студзень 2021 года дапамагаў аплачваць штрафы ўдзельнікам пратэстаў.
Быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе.
Аляксандр быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «хуліганства», і ўзяты пад варту да суда.
У снежні 2021 года яго асудзілі за нанясенне чырвона-белых надпісаў і прызнанне ў каханні да кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, прыгаварыўшы да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
У чэрвені 2022 года суд пастанавіў узмацніць пакаранне, замяніўшы абмежаванне волі на пазбаўленне волі з адбываннем у калоніі да канца тэрміну.
Аляксандр быў вызвалены ў лютым 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Пасля вызвалення ў дачыненні да Аляксандра пераслед не спыніўся, ён неаднаразова падвяргаўся ператрусам і адміністрацыйным арыштам за «пікетаванне».
Улетку 2023 года яго змясцілі ў СІЗА па новай крымінальнай справе, і ў снежні таго ж года прызналі вінаватым па артыкулах «рэабілітацыя нацызму» і «хуліганства», прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены вясной 2026 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Віктар быў затрыманы ў кастрычніку 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт.
У снежні 2022 года ён быў прызнаны вінаватым у «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і прыгавораны да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Быў вызвалены з-пад варты ў зале суда пасля абвяшчэння прысуду.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Зміцер са жніўня 2020 года неаднаразова падвяргаўся палітычнаму пераследу з боку сілавікоў: прэвентыўныя затрыманні, ператрусы і штрафы.
Упершыню яго асудзілі ў снежні 2020 года па крымінальнай справе за «крадзеж рацыі» ў супрацоўніка АМАП падчас акцыі пратэсту і прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.
У лістападзе 2021 года Зміцер зноў быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «паклёп», «абраза прадстаўніка ўлады» і «абраза Лукашэнкі».
У студзені 2022 года яго прызналі вінаватым і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі, а таксама да выплаты буйнога штрафу.
Вызвалены вясной 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Алег быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У кастрычніку 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі і выплаты буйнога штрафу.
Вызвалены ў лютым 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
жыхар Брэста, быў асуджаны 14 кастрычніка 2021 года судом Маскоўскага раёна Брэста за надпісы на доме ў Брэсце.
Вызвалены ў кастрычніку 2022 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Міраслаў быў затрыманы 30 верасня 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У жніўні 2022 года яго асудзілі па артыкуле "распальванне варожасці" і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены восенню 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
