Арцём Леанідавіч Падалянец
Датычны да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў, не менш за 2 палітычна матываваныя рашэнні, па якіх прызначана не менш за 11000 рублёў штрафаў, не менш за 3 гады пазбаўлення або абмежавання волі.
Паўторна прызнаў вінаватай Вольгу Кронду ў здзяйсненні злачынства па арт. 369 «Абраза прадстаўніка ўлады» і дадалі да двух гадоў абмежавання волі «хатняй хіміі», якія жанчына адбывае па папярэдняй справе, яшчэ адзін год абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
16 лютага 2023 года вынесены прыгавор 65-гадоваму дырэктару магазіна аўтазапчастак Віктару Макаранку за тое, што ён адмовіўся прадаваць тавар ваеннаслужачым Расійскай Федэрацыі і назваў іх акупантамі. Мужчыну абвінавацілі па арт. 190 Крымінальнага кодэкса («парушэнне раўнапраўя грамадзян»). Па запыце пракуроркі Святланы Пасемка прызначыў Віктару штраф у памеры 300 базавых велічыняў (11 100 беларускіх рублёў). Індывідуальная прадпрымальніцкая дзейнасць Макаранкі, якую ён ажыццяўляў з 1993-га года, спынена па рашэнні эканамічнага суда па іску мясцовага пракурора.
Датычны да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў, не менш за 2 палітычна матываваныя рашэнні, па якіх прызначана не менш за 11000 рублёў штрафаў, не менш за 3 гады пазбаўлення або абмежавання волі.
Паўторна прызнаў вінаватай Вольгу Кронду ў здзяйсненні злачынства па арт. 369 «Абраза прадстаўніка ўлады» і дадалі да двух гадоў абмежавання волі «хатняй хіміі», якія жанчына адбывае па папярэдняй справе, яшчэ адзін год абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
16 лютага 2023 года вынесены прыгавор 65-гадоваму дырэктару магазіна аўтазапчастак Віктару Макаранку за тое, што ён адмовіўся прадаваць тавар ваеннаслужачым Расійскай Федэрацыі і назваў іх акупантамі. Мужчыну абвінавацілі па арт. 190 Крымінальнага кодэкса («парушэнне раўнапраўя грамадзян»). Па запыце пракуроркі Святланы Пасемка прызначыў Віктару штраф у памеры 300 базавых велічыняў (11 100 беларускіх рублёў). Індывідуальная прадпрымальніцкая дзейнасць Макаранкі, якую ён ажыццяўляў з 1993-га года, спынена па рашэнні эканамічнага суда па іску мясцовага пракурора.
Спіс рэпрэсаваных
У красавіку 2024 года прайшоў суд "Аб змене прымусовых мер бяспекі і лячэння". Пасля чаго Аляксандр, мяркуючы па ўсім, быў адпраўлены ў калонію. Адбывае пакаранне ў ВК -1.
- Аб'яднанні
- Ваенныя
- Пенсіянеры
Затрыманы за "акт тэрарызму".
Ваенны пенсіянер, працаваў у Баранавічах на авіярамонтным заводзе.
Па версіі следства, 26 верасня 2020 года вырабіў кактэйлі Молатава і перанёс да аўтамабільнай стаянкі каля адной з вайсковых часцей, дзе іх і выкарыстоўваў.
- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
- Прадпрымальнікі
65-гадовага дырэктара крамы аўтазапчастак Віктара Макаранкі за тое, што ён адмовіўся прадаваць тавар вайскоўцам Расійскай Федэрацыі і назваў іх акупантамі, абвінавацілі па арт. 190 Крымінальнага кодэкса ("парушэнне раўнапраўя грамадзян").
28 кастрычніка 2022 года адзін з праўладных тэлеграм каналаў апублікаваў пасаду, дзе паведаміў пра затрыманне ў Баранавічах дырэктара крамы аўтазапчастак. Па іх інфармацыі, мужчына сказаў свайму падначаленаму: "Не прадавай ім нічога, яны акупанты". Пад акупантамі меліся на ўвазе вайскоўцы Расійскай Федэрацыі.
Дырэктара крамы аўтазапчастак затрымалі. Праўладны тэлеграм-канал сцвярджаў, што пасля затрымання знайшліся доказы ўдзелу мужчыны ў пратэстах 2020 года, а таксама факты здзейсненых пасля 24 лютага грашовых пераводаў на Узброеныя сілы Украіны.
Мужчыну сапраўды затрымлівалі ў межах крымінальнай справы па арт.190 КК РБ на трое сутак, а таксама арыштоўвалі на 15 сутак па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Да суда мужчына знаходзіўся на волі.
У судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 16 лютага 2023 г. вынесены прысуд. Пракурорка Святлана Пасемка запытала для Макаранкі штраф у памеры 300 базавых велічыняў (11 100 рублёў). Суддзя Арцём Падалянец прызначыў мужчыну менавіта такое пакаранне.
Яшчэ да суда баранавіцкі пракурор накіраваў пазоў у эканамічны суд аб спыненні дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка Макаранкі. 19 снежня 2022 года эканамічны суд спыніў ягоную дзейнасць. Віктар Макаранка працаваў індывідуальным прадпрымальнікам з 1993 года, зараз мужчына знаходзіцца на пенсіі.
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
- Бацькі непаўнагадовых
Сяргей — прадпрымальнік. З 2022 года неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле "распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў" за перасылку ў Telegram навін з канала NEXTA і лайк супольнасці "STOP LUKA" у сацсетцы "Аднакласнікі".
Пасля выбараў, якія прайшлі ў Беларусі ў жніўні 2020 года, Сяргей размясціў у тэлеграм-канале "Чыгуначнікі Беларусі" (пасля прызнаным экстрэмісцкім) заклік спыняць цягнікі на чыгунцы з мэтай дэстабілізацыі эканамічнай сітуацыі ў краіне. У сувязі з гэтым ён быў затрыманы, а ў красавіку 2024 года асуджаны і прыгавораны да пазбаўлення волі.
Восенню 2025 года ён быў вызвалены, цалкам адбыўшы назначаны судом тэрмін пакарання.
Вядома, што Адаську затрымалі ў пачатку траўня 2023 года, склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП (выраб, распаўсюджванне або захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў) і прысудзілі адміністрацыйны арышт. На волю ён пасля арышту не выйшаў.
Іншыя падрабязнасці справы пакуль невядомыя.
13.12.2023 адбудзецца апеляцыйнае пасяджэнне суда.
- Аб'яднанні
- IT-спецыялісты
Мікіту абвінавацілі ў блакіроўцы праезду транспарту ў Мінску 10 жніўня 2020 года і асудзілі па артыкуле «Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», прыгаварыўшы да абмежавання волі з накіраваннем.
У кастрычніку 2024 года ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі з накіраваннем на пазбаўленне волі ў калоніі.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Першы суд над Вольгай, рамесніцай, адбыўся ў жніўні 2021 года. Справа была ўзбуджаная за каментар у тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі» пад публікацыяй капітана міліцыі Руслана Куцко: «знаёмая морда» з трыма эмодзі какашкі. Суд прыгаварыў яе да абмежавання волі і выплаты кампенсацыі.
9 лютага 2022 года яе прызналі вінаватай па артыкуле «Абраза прадстаўніка ўлады» за каментар «абаср*ўся і зняславіўся» пад фатаграфіямі таго ж капітана і зноў прысудзілі да абмежавання волі, буйнога штрафу і кампенсацыі.
У 2023 годзе адбылося два судовыя пасяджэнні па пытанні замены штрафу на грамадскія працы; вынікі гэтых паседжанняў невядомыя.
Вядома, што палітычны пераслед і ціск на Вольгу працягваюцца: з сакавіка 2024 года па вясну 2025 года прайшло мінімум тры судовыя паседжанні па адміністрацыйным артыкуле за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
- Бацькі непаўнагадовых
Пётр, прадпрымальнік і тэлемайстар, упершыню быў затрыманы ў красавіку 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле аб паклёпе. Нагодай паслужыў рэпост, зроблены ім 23 жніўня 2020 года на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "УКантакце" — публікацыя змяшчала выяву і каментар іншага аўтара, які тычыцца супрацоўніка Баранавіцкага РАУС. Пасля Пётр быў асуджаны і прыгавораны да абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу, а таксама да выплаты штрафу.
У студзені 2023 года ён быў вызвалены на падставе закону аб амністыі ад 7 снежня 2021 года. Пазней у тым жа годзе яго зноў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці па частцы 2 артыкула 19.11 КаАП — за "распаўсюджванне, выраб, захоўванне або перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць".
У канцы красавіка 2024 года стала вядома аб новым затрыманні Пятра — па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых пратэстах, якія прайшлі ў жніўні 2020 года. Праз некалькі месяцаў ён быў асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак", і па рашэнні суда прыгавораны да пазбаўлення волі.
