У Івацэвічах асудзілі Вольгу за каментары ў адным з тэлеграм-чатаў. Ёй ставілася ў віну абраза прадстаўніка ўлады, у дадзеным выпадку, супрацоўніка Івацэвіцкага РАУС. -v-tom-chisle-smaylikom-kakashkoy/" target="_blank" rel="noopener">піша “Першы рэгіён”. Сярод іншага, жанчыне ставілася ў віну публікацыя смайлікаў “какашка”, якім яна ахарактарызавала супрацоўніка міліцыі.
9 лютага 2022 года вынеслі прысуд па другой справе. 8 красавіка 2022 г. разглядалі апеляцыю, прысуд пакінулі ў сіле. Да наступных 2 гадоў дом хіміі дадалі яшчэ дадалі 1 год, 50 базавых штрафу і 1 тысячу рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.
Займаецца рамесніцтвам: вышыўка крыжыкам, ручнікі, навалачкі на падушкі, банцікі, гумкі, заколкі для дзяўчынак. Для працы неабходны новыя замовы.
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.