Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Гракун Таццяна Аляксандраўна з'яўляецца супрацоўніцай сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій, у межах якіх былі затрыманыя і падвергнутыя гвалту тысячы мірных дэманстрантаў, некалькі сотняў журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў. Гракун была пракурорам па справе Tut.by. Пасля пачатку масавых палітычных рэпрэсій, атрымала павышэнне і была пераведзена на пасаду пракурора Генеральнай пракуратуры.

Людміла — былая генеральная дырэктарка TUT.BY. Працавала ў TUT.BY з 2008 года: спачатку — юрысконсультам, пазней — дырэктаркай. У 2017 годзе ўзначаліла "Тут Бай Медыя".
У траўні 2021 года яе затрымалі ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.
У кастрычніку 2022 года КДБ унёс Людмілу ў спіс "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці". Пазней ёй таксама прад'явілі абвінавачанні ў "распальванні варожасці" і "закліках да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі".
Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме і доўжыўся больш за два месяцы — усяго адбылося 37 паседжанняў. У сакавіку 2023 года Людміла была прыгаворана да працяглага тэрміну пазбаўлення волі і буйнога штрафу.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Марына — галоўная рэдактарка TUT.BY з 2004 года, вядомая цікавасцю да балканскай культуры і веданнем балгарскай мовы.
У 2019 годзе яе аштрафавалі ў рамках крымінальнай справы па артыкуле аб «бяздзеянні службовай асобы» — за доступ да матэрыялаў БелТА; праваабаронцы прызналі гэтую справу палітычна матываванай.
У траўні 2021 года яе затрымалі па абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, аднак пазней гэтае абвінавачанне было знята.
У кастрычніку 2022 года КДБ унёс Марыну ў спіс «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці». Пазней ёй таксама прад'явілі абвінавачанні ў «распальванні варожасці» і «закліках да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі».
Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме і доўжыўся больш за два месяцы — усяго адбылося 37 паседжанняў. У сакавіку 2023 года яна была прыгаворана да працяглага тэрміну пазбаўлення волі.
Вырак суда 04.03.2019
300 базавых велічынь штрафу, прыблізна 6000 рублёў кампенсацыі.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.