Андрэй Віктаравіч Млечка
Датычны да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў, не менш як 107 палітычна матываваных рашэнняў, па якіх прызначана не менш як 839 сутак адміністрацыйнага арышту, не менш як 22817 рублёў штрафаў, не менш як 64 гады пазбаўлення або абмежавання волі
Прыгаварыў Аляксандра Раентава да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за стварэнне тэлеграм канала "Палігон". У ім ён нібыта вучыў людзей парушаць грамадзкі парадак. Таксама Аляксандра абвінавацілі ў супраціве супрацоўнікам міліцыі.
Па версіі следства, мужчына ажыццяўляў блакіроўку транспарту на вуліцы Някрасава і аказваў актыўны супраціў супрацоўнікам АУС пры затрыманні: Хамічу, Агіевічу і Святышу. Прадстаўлены ў якасці доказу відэазапіс быў змантаваны, таксама накладзены гук.
16 лістапада 2020 года даў 25 сутак цяжарнай дзяўчыне, затрыманай 15 лістапада 2020 г. у раёне «Плошчы Перамен» у Мінску.
18 чэрвеня 2020 г. асудзіў Паўла Севярынца на дадатковыя 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
23 лістапада 2018 года судзіў журналістку «Белсата» Вольгу Чайчыц
12 ліпеня 2017 года - адмовіўся весці працэс на беларускай мове, пасля чаго адказны сакратар управы Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Алесь Чахольскі адмовіўся ўдзельнічаць у разглядзе сваёй адміністрацыйнай справы ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска. Прычына - адмова суддзі весці працэс на беларускай мове.
Судзьдзя па справе Віктара Нікіценкі ў 2017 годзе.
Асудзіў мінчука Анатоля Кудласевіча, які мае інваліднасць другой групы, на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у законным пікеце па зборы подпісаў.

Спіс рэпрэсаваных
Алег быў затрыманы ў жніўні 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», і ў лістападзе таго ж года асуджаны за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая прайшла 10 жніўня 2020 года ў Мінску.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены летам 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Алег быў прызнаны вінаватым у ліпені 2021 года за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Менску.
Вызвалены ў сакавіку 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Антон быў асуджаны ў верасні 2021 года за каментар, размешчаны ім у адрас міліцыянера аддзела ўнутраных спраў Бярозаўскага райвыканкама ў адным з Telegram-каналаў, прызнаных экстрэмісцкімі. Паводле абвінавачання, ён дзейнічаў з намерам на публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў.
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
- Бацькі непаўнагадовых
- IT-спецыялісты
Дапамога вызваленым
Віктар — прадпрымальнік, які займаецца распрацоўкай сайтаў.
Пасля пачатку пратэстаў і першых смерцяў у 2020 годзе ён паспрабаваў ускладніць выезд спецыяльнай тэхнікі для разгону дэманстрантаў, некалькі разоў раскідаўшы самарэзы на выездзе з будынка, дзе размяшчаліся байцы спецыяльнага пагранічнага падраздзялення.
За гэта Віктар быў асуджаны па артыкуле "хуліганства" і прыгавораны да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
У красавіку 2022 года мера пакарання была больш жорсткай: абмежаванне волі замянілі на пазбаўленне волі. Яго абаронцам выступала маці — Галіна Сяргееўна Пархімчык, якая пасля таксама падвергнулася рэпрэсіям.
Падчас зняволення Віктар знаходзіўся ў шэрагу ўстаноў: ІЧУ на Акрэсціна, СІЗА-8, СІЗА-5, СІЗА-1, СІЗА-7, ІЧУ горада Камянец, ПУАТ-45 і ПК-17.
14 верасня 2022 года ён быў вызвалены, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
На сённяшні дзень Віктар працягвае працаваць у сферы вэб-распрацоўкі і адкрыты да прафесійнага супрацоўніцтва.
Вячаслаў быў асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту, якая прайшла 22 лістапада 2020 года ў Менску, нягледзячы на тое, што ўжо адбываў за гэта адміністрацыйны арышт.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены вясной 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Студэнты
- IT-спецыялісты
Яўген быў затрыманы і асуджаны за распыленне пярцовага балончыка ў супрацоўнікаў міліцыі ў Мінску падчас акцыі пратэсту, якая праходзіла 23 верасня 2020 года супраць інаўгурацыі Лукашэнкі.
4 студзеня 2023 года быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- IT-спецыялісты
Павел быў затрыманы і асуджаны за распыленне пярцовага газу на супрацоўнікаў міліцыі 5 верасня 2020 года каля народнага мемарыяла памяці Аляксандра Тарайкоўскага, што ля станцыі «Пушкінская».
У канцы чэрвеня 2024 года вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
- Студэнты
Ілля быў асуджаны за абразу начальніка АМАПа горада Менска Дзмітрыя Балабы.
Вызвалены ў верасні 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Замежныя грамадзяне
- Прадпрымальнікі
Грамадзянін РФ быў затрыманы 27 кастрычніка 2020 года і асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
Улетку 2022 года Аляксандр быў этапаваны з Беларусі ў Расію.
16 чэрвеня 2023 года вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Актывісты
У ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года Аляксандру затрымалі ў Менску. Яна выйшла на вуліцу, каб аказаць дапамогу людзям, якія пацярпелі ад дзеянняў сілавікоў, але сутыкнулася з абстрэлам і масавымі затрыманнямі. Аляксандра правяла тры дні ў ізалятары на Акрэсціна, дзе падвергнулася катаванням, уключаючы збіццё і пагрозы сэксуальнага гвалту. Пасля гэтага яе адпусцілі, але ўжо 16 кастрычніка 2020 года зноў арыштавалі ў межах крымінальнай справы, абвінаваціўшы ва ўдзеле ў "групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Аляксандр упершыню быў затрыманы 29 жніўня 2020 года разам з сястрой Наталляй у тралейбусе, і відэа іх затрымання распаўсюдзілася ў СМІ і сацсетках. У снежні яго зноў арыштавалі і абвінавацілі ў актыўным удзеле ў "масавых беспарадках" і супраціве супрацоўнікам міліцыі.
У лістападзе 2022 года Аляксандра перавялі на турэмны рэжым.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю летам 2025 года.