Апошняе вядомае месца яго працы - аддзел закупак МТБанка.
Па-за працай галоўным захапленнем Аляксандра быў хакей. Апроч спорту, мужчына шмат часу праводзіў у палітычных дыскусіях.
Ён паслядоўна і вельмі эмацыйна крытыкаваў расійскую агрэсію супраць Украіны, выкрываў прапаганду і жорстка спрачаўся з прыхільнікамі вайны. Ён адкрыта называў расейскіх вайскоўцаў акупантамі, а расейскую ўладу – фашыстоўскай.
Натальля некалькі гадоў знаходзіцца ў Польшчы ў палітэміграцыі. У 2024 годзе яна выйшла замуж за былога палітвязня Уладзіслава Макавецкага.
У верасні 2026 года Наталля з'явілася ў базе вышуку. Указана, што яе шукаюць па патрабаванні УУС Віцебскай вобласці. Прычына вышуку і артыкул, па якім яго пераследуюць, у адкрытых дадзеных не ўдакладняюцца, але відавочна, што пераслед па палітычных матывах.
На праўладных тэлеграм-каналах у кастрычніку 2022 года з'явілася «пакаяльнае відэа» з жыхаром Магілёва Яўгенам Альховікам, які пакідаў «лайкі» пад пастамі супраць вайны ва Украіне. У падкантрольным спецслужбам канале «Зводкі Цэнтра» адзначаецца , што затрыманы нібыта абражаў расейскіх вайскоўцаў і такім чынам «зарабіў сабе артыкул за распальванне нацыянальнай варожасці».
Вядома, што Яўген да суда знаходзіўся ў зняволенні ў Магілёве.
Грамадзянін Літвы. У апошнія гады Дэвід арганізоўваў турыстычныя экскурсіі, у тым ліку ў беларускую частку Чарнобыльскай зоны адчужэння.
Станулявічус вёў блог у ціктоку з амаль 9000 падпісчыкаў , а таксама старонкі ў фэйсбуку і інстаграме. Там ён у асноўным асвятляў двухдзённыя выезды па маршруце Вільня - Ліда - Мінск - Гомель - Хойнікі з наведваннем Чарнобыльскай зоны і вяртаннем назад.
Апошні раз ён анансаваў такі тур 23 лютага 2026 года. Тады ж пісаў, што наступны выезд плянуецца на 6 сакавіка. Неўзабаве пасля гэтага Станулявічус быў арыштаваны. Падобна, на беларускай мяжы, бо ён не апублікаваў нічога з таго тура.
Вырак суда дата невядомая
невядома.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.