У студзені 2024 года да Аляксандры прыйшлі з ператрусам і ў гэты ж дзень была затрымана на трое сутак. Завялі крымінальную справу за сувязь з экстрэмісцкім фармаваннем. Была змушаная з'ехаць разам з дзецьмі з РБ з-за палітычнага пераследу. Пасля гэтага на Аляксандру завялі другую крымінальную справу. Цяпер знаходзіцца ў вышуку.
Працаваў бляхаром у прыватнай фірме. Калі пачалася перадвыбарная кампанія 2020 года, хадзіў на пікеты па зборы подпісаў, пасля - на маршы. Увосень 2020-га Аляксандра затрымалі супрацоўнікі КДБ і адправілі на 15 сутак. Пасля гэтага яго яшчэ не раз выклікалі "на гутаркі": "правяралі на паліграфе па справе аб разбітым акне ў нейкага суддзі або следчага", - успамінае ён.
У студзені 2025 года да яго на працу прыйшлі супрацоўнікі ГУБАЗіК і адвезлі ў Першамайскі РУУС. Яму прысудзілі 10 сутак у ІЧУ. Потым завялі крымінальную справу за ўдзел у пратэстах і этапавалі ў турму ў Калядзічах, дзе ён правёў два месяцы да суда.
Вырак суда 21.03.2025
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Вядомы беларускі блогер, аўтар каналаў “Мая краіна-Беларусь”, “Вусы Лукашэнкі”. У чэрвені 2020 года, калі пачаліся затрыманні блогераў, з'ехаў з Беларусі.
Вырак суда 05.03.2025
18 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму (завочны суд).
У жніўні 2024 г. у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключылі старонку Ігара Селіханава ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі". Згодна з размешчанай на ёй асабістай інфармацыі, мужчына нарадзіўся 1975 годзе ў Оршы, скончыў Аршанскую СШ №6. Апошняя актыўнасць Ігара Селіханава на старонцы ў "Аднакласніках" зафіксавана ў верасні 2022г. пазней у іншых сацыяльных сетках ён паведамляе пра сябе , што жыве ў Варшаве.
Эканаміст і адміністрацыйны дырэктар даследчага цэнтра BEROC.
Справу супраць Паўла Данэйкі пачалі разглядаць 23 снежня 2024 года, а спецыяльная вытворчасць у дачыненні да яе распачата 8 кастрычніка. Па версіі абвінавачання, Данэйка ў жніўні 2020 года ўвайшоў у склад Каардынацыйнай рады і "як яго ўдзельнік здзяйсняў актыўныя дзеянні для дасягнення мэт неканстытуцыйнага захопу дзяржаўнай улады".
Была двойчы затрымана і асуджаная (у 2020 і 2023 годзе) па адміністрацыйным артыкуле на суткі на Акрэсціна, пасля чаго стала падазраванай у крымінальнай справе за ўдзел у акцыях пратэсту.
Па версіі абвінавачання , Данэйка ў жніўні 2020 года ўвайшоў у склад Каардынацыйнай рады і «як яго ўдзельнік здзяйсняў актыўныя дзеянні для дасягнення мэт неканстытуцыйнага захопу дзяржаўнай улады». "Згодна з матэрыяламі справы абвінавачаны пры непасрэдным удзеле работнікаў прадпрыемства распрацаваў і прывёў у выкананне схему незаконнай дзейнасці, у якой выкарыстаў суб'ект гаспадарання як інструмент для адыходу ад працэдуры ліцэнзавання. Сума атрыманага злачынным шляхам даходу перавысіла 200 тысяч рублёў".
У 2020 годзе Данэйка ўваходзіў у Каардынацыйную раду, а ў верасні 2021 года падвергся нападкам праўладных СМІ за сувязі з дэмакратычнымі сіламі. Пазней эканаміст пакінуў краіну, спачатку жыў у Кіеве, а зараз у Вільні. Працуе адміністратыўным дырэктарам Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC.
У Беларусі ён быў вядомы таксама як бізнес-лектар, удзельнік наглядальных саветаў кампаній "Мілавіца", "Фармленд" і "Гомсельмаш". Уваходзіў у розныя аўтарытэтныя бізнес-арганізацыі, уключаючы грамадска-кансультатыўны савет па развіццю прадпрымальніцтва пры Мінэканомікі Беларусі.
Уладзімір Аркадзьевіч Астапенка да 2020 года працаваў паслом Беларусі ў Аргенціне. Ён падаў у адстаўку ў дзень інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнку, 23 верасня 2020 года, заявіўшы, што верыць "у лепшую будучыню для беларускага народа". У хуткім часе Лукашэнка падпісаў указ аб звальненні Астапенкі і пазбаўленні яго дыпламатычнага рангу "ў сувязі са здзяйсненнем правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дыпламатычнай службе". Астапенка быў не згодны з такой фармулёўкай прычыны свайго звальнення і спрабаваў праз суд яе змяніць, аднак безвынікова. Уладзімер быў вымушаны пакінуць Беларусь.
Затым ён далучыўся да каманды Святланы Ціханоўскай і зараз працуе ў Аб'яднаным пераходным кабінеце. У дачыненні да экс-амбасадара 21 снежня 2022 года была распачатая спецвытворчасць.
Вырак суда 17.02.2023
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 500 базавых велічынь штрафу (завочны суд).
Павел Міхайлавіч Марыніч з'яўляецца кіраўніком "Маланка Медыя". Спецвытворчасць была ўзбуджаная Следчым камітэтам па ўзгадненні з генпракурорам Беларусі 27 снежня 2023 года, а ўжо 22 лютага справу перадалі ў суд. Па гэтай справе былі асуджаныя Павел Лібер, Аляксандр Дабравольскі, Алена Жываглод.
Вырак суда 18.03.2024
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму (завочны суд).
Кіраўнік ініцыятывы "Сумленныя людзі". Спецвытворчасць была ўзбуджаная Следчым камітэтам па ўзгадненні з генпракурорам Беларусі 27 снежня 2023 года, а ўжо 22 лютага справу перадалі ў суд. Па гэтай справе былі асуджаныя Павел Марыніч, Павел Лібер, Аляксандр Дабравольскі.
У чэрвені 2025 года КДБ абнавіў спіс датычных да "экстрэмісцкага фарміравання" "Сумленныя людзі" — у яго дадалі Алену Жылачкіну (Жываглод), Зарыну Сарокіну, Цімафея Малахоўскага, Алега Давыдчыка. Дата пачатку другой спецвытворчасці - 20.08.2025.
Павел Іванавіч Лібер стварыў платформу для галасавання "Голас". Спецвытворчасць была ўзбуджаная Следчым камітэтам па ўзгадненні з генпракурорам Беларусі 27 снежня 2023 года, а ўжо 22 лютага справу перадалі ў суд. Па гэтай справе былі асуджаныя Павел Марыніч, Аляксандр Дабравольскі, Алена Жываглод.
Вырак суда 18.03.2024
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Максім быў прызнаны вінаватым у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" за распрацоўку праграмнага забеспячэння, які дазваляе шыфраваць файлы на кампутары карыстальніка. 18 студзеня 2023 года ён адправіў створаную праграму ў чат-бот "Кіберпартызан", а 28 студзеня перадаў ім "інструкцыю па актывацыі праграмы", якая ўяўляла сабой набор драйвераў для распрацоўкі ПЗ, прызначанага для фільтрацыі файлавай сістэмы. Падчас судовага разбору Максім цалкам прызнаў сваю віну.
Вырак суда 11.11.2024
4 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
былы вайсковец. Менавіта яго назвалі выканаўцам атакі на базу АМАПа. Павал Кулажэнка — былы баец АМАПа, які зараз ваюе як добраахвотнік ва Украіне. Абодва маюць дачыненне да ініцыятывы "Супраціў", якую рэжым Лукашэнкі прызнаў тэрарыстычнай.
Кулажэнка і Пацехіну прад'явілі абвінавачанні па васьмі артыкулах Крымінальнага кодэкса.
На маёмасць Кулажэнкі і Пацехіна накладзены арышт агульным коштам каля 240 тысяч рублёў.
У Мінскім гарадскім судзе 23 снежня 2024 года быў вынесены завочны прыгавор. Суддзя Міхаіл Макарэвіч прызначыў ім 24 і 23 гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму адпаведна, а таксама штраф у памеры 1 000 базавых велічыняў (40 000 рублёў) кожнаму. Акрамя гэтага Пацехіна пазбавілі воінскага звання "капітан у адстаўцы".
Вырак суда 23.12.2024
24 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 1000 базавых велічынь штрафу (завочны суд).
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.