Марыю, былую супрацоўніцу мытні і незалежную назіральніцу на выбарах, затрымалі 23 кастрычніка 2020 года каля яе кватэры супрацоўнікі ГУБАЗіКу. Яе асудзілі за "ўдзел у дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак", засноўваючыся на перапісках у тэлеграм-каналах.
27.05.2023 года вызвалена поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.
Лідэр грамадскай арганізацыі "Альтэрнатыва" быў затрыманы 25 кастрычніка 2020 года і асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
Ігар быў затрыманы за размалёўванне больш як 80 цюкоў з сянажам і абвінавачаны ў "грубым парушэнні грамадскага парадку, выяўленым у спробе адцягнуць увагу вадзіцеляў і дэзарганізаваць дарожны рух".
16.05.2022 года вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Зміцер, валанцёр штаба Віктара Бабарыка і дырэктар ТАА «Тэхнакратыя», быў затрыманы і асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі 9-12 жніўня 2020 года ў Мінску.
15.03.2025 вызвалены , поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Дзяніс, адміністратар канала "Кіроўцы 97%", быў затрыманы 22 верасня 2020 года ў Менску супрацоўнікамі ГУБАЗіКу. Пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту на волю ён так і не выйшаў і быў абвінавачаны ў "закліках да масавых беспарадкаў, блакіровак дарог у сувязі з незадаволенасцю ўладай і фальсіфікацыяй выбараў".
Вызвалены 25 кастрычніка 2022 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Выкладчыца БДУІР, асістэнтка кафедры ПАІТ. Удзельнічала ў відэазвароце супраць гвалту і забастоўцы. 12 лістапада 2020 года была затрымана і асуджана за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
30.11.2022 года вызвалена поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.
Да затрымання Іван займаўся рамонтам аўтамабіляў і актыўна ўдзельнічаў у пошукавых аперацыях зніклых людзей у складзе ПСА "Анёл". 19 кастрычніка 2020 года ён быў затрыманы і асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
2 мая 2022 года вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Уладзімір быў затрыманы 27 кастрычніка 2020 года і абвінавачаны ва ўдзеле ў падзеі, якая адбылася падчас разгону людзей 11 кастрычніка 2020 года каля станцыі метро "Пушкінская".
Выйшаў на волю ў пачатку ліпеня 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.
Студэнтка механіка-матэматычнага факультэта БДУ была затрымана 26 лістапада 2020 года і асуджана за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
23.12.2022 года вызвалена поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.
Студэнтка факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, прэс-сакратар “Задзіночання беларускіх студэнтаў” і валанцёрка Праваабарончага цэнтру “Вясна” была затрымана 12 лістапада 2020 года і асуджана за “ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”.
30.11.2022 года вызвалена поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.
Студэнтка Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта і ўдзельніца "Задзіночання беларускіх студэнтаў" была затрымана 12 лістапада 2020 года і асуджана за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
30.11.2022 года вызвалена поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.
Рэдактарка папулярных тэлеграм-каналаў, у тым ліку "Мая краіна Беларусь", Ірына была затрымана 18 лістапада 2020 года супрацоўнікамі ГУБАЗіКа, перапранутымі ў форму ЖЭС. Яны ўвайшлі ў пад'езд разам з маці Ірыны, адштурхнуўшы яе, і правялі ператрус у кватэры, забраўшы ноўтбук, тэлефон і грошы.
У маі 2021 года яна была асуджана за "падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадках". Суд адбываўся ў закрытым рэжыме, бо матэрыялы справы былі засакрэчаныя.
29.06.2024 года вызвалена, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.
Былога студэнта Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта затрымалі 12 лістапада 2020 года і асудзілі за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
31 мая 2022 года вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Былая студэнтка БНТУ Вікторыя была адлічаная падчас восеньскіх акцыяў пратэсту ў Беларусі. Яе затрымалі 12 лістапада 2020 года і асудзілі за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
30.11.2022 вызвалена поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.