Раберта, ураджэнец Кубы і графічны дызайнер, пражыў у Беларусі 30 гадоў, мае сям'ю і дзяцей. Ён быў затрыманы 8 лістапада 2020 г. перад пачаткам акцыі супраць гвалту і вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Менску і атрымаў 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Аднак пасля адбыцця тэрміна яго не вызвалілі — мужчыну ўтрымлівалі ў ІЧУ больш за год, пасля чаго спрабавалі дэпартаваць у Кубу праз Маскву. Аднак у Расіі ён не сеў на самалёт і здолеў эвакуіравацца ў Літву.
Ігар, актывіст з Пружан, быў затрыманы ў сакавіку 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Удзельнікі спявалі і вадзілі карагоды, але супраць іх ужылі вадамёт. Яго асудзілі разам з жонкай за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», нягледзячы на тое, што яны з'яўляюцца бацькамі траіх дзяцей. Па версіі абвінавачання, з-за прастою тралейбуснага і аўтобуснага парку быў нанесены ўрон у памеры каля 660 беларускіх рублёў.
Вызвалены ў чэрвені 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Андрэй быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Андрэй Хвескавец.
Сяргей, дырэктар будаўнічага магазіна, быў затрыманы ў лютым 2021 года і асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту, якая прайшла 9 жніўня 2020 года ў Жлобіне супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Падчас разгону акцыі яму разбілі галаву. Вядома таксама, што яго крама падтрымала агульнанацыянальны страйк 26 кастрычніка 2020 года, пасля чаго ўлады вымусілі арэндадаўцу разарваць дамову арэнды.
Вызвалены ў лістападзе 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Сяргей быў затрыманы ў сакавіку 2021 года ў Санкт-Пецярбургу на запыт беларускай пракуратуры, паколькі знаходзіўся ў вышуку па крымінальнай справе, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 19 чэрвеня 2020 года ў Маладзечне. Ён знаходзіўся побач з некалькімі дзясяткамі гараджан, якія спрабавалі перашкодзіць затрыманню ўдзельнікаў мірнага сходу. Сяргей правёў паўгода ў СІЗА ў Расіі, але затым быў дэпартаваны ў Беларусь і асуджаны за "супраціўленне супрацоўнікам АМАПа".
Вызвалены ў лістападзе 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
10.11.2021
По неподтвержденной информации Сергей сейчас находится в Жодино
16.10.2021
Вернулось письмо из Колпино СИЗО-1, с пометкой "Освобожден 16.09.21"
Актывістка і валанцёрка Вольга была затрымана ў сакавіку 2021 года. У момант затрымання да яе прымяняўся фізічны гвалт. Яна была асуджаная за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў Менску ў 2020 годзе супраць гвалту і вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, а таксама па артыкуле аб «стварэнні экстрэмісцкага фармавання ці ўдзеле ў ім».
Вольга была назіральніцай на выбарах, валантэрыла каля менскага ізалятара ў завулку Акрэсціна, а пазней — у судах. Яе некалькі разоў затрымлівалі падчас вулічных пратэстаў і штрафавалі на значныя сумы.
У верасні 2024 года Вольга была вызвалена, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Актывіст і адміністратар Telegram-канала "Ліда для жыцця" Мікалай быў затрыманы ў Маскве ў сакавіку 2021 года па запыце беларускай пракуратуры, паколькі знаходзіўся ў вышуку па крымінальнай справе аб "арганізацыі альбо актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Яго ўзялі пад варту ў СІЗА на паўтара месяца, пасля чаго вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе.
Пасля вызвалення Мікалай быў аштрафаваны на 5000 расейскіх рублёў за парушэнне міграцыйнага рэжыму, а затым пакінуў Расею і з'ехаў у Польшчу.
11 жніўня 2020 года, падчас пратэстаў у Менску, Мікіта сустрэўся з братам і ягонай жонкай, каб паказаць матацыкл. Да іх пад'ехала міліцыя, і калі Мікіта папрасіў паказаць пасведчанні, яго сілай знялі з матацыкла, збілі дубінкамі і павезлі ў РУУС. Пазней, у лістападзе 2020 года, ён быў узяты пад варту і асуджаны за "супраціўленне супрацоўніку міліцыі".
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў верасні 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Раман быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на выбарах. У час акцыі ён атрымаў сур'ёзныя раненні і доўга праходзіў лячэнне. Пазней яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Вызвалены ў красавіку 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Дзяніс — фігурант крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў.
Ганна, дырэктар ТАА "Польская школа" ў Брэсце, была затрымана ў сакавіку 2021 года пасля вяртання ў Беларусь у рамках крымінальнай справы аб "гераізацыі ваенных злачынцаў". Падставай для разбіральніцтва стала "незаконнае масавае мерапрыемства" ў памяць аб "праклятых салдатах", якое прайшло 28 лютага ў памяшканні, якое арандуе Брэсцкі форум польскіх лакальных ініцыятыў і "Польская школа".
У канцы траўня 2021 года Ганну вызвалілі і дэпартавалі ў Польшчу.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.