- Аб'яднанні
- Замежныя грамадзяне
- Палітыкі
- Юрысты
Юрась, палітык і юрыст, быў затрыманы 12 красавіка 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле "змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады". У верасні 2022 года яго прыгаварылі да працяглага тэрміну зняволення па некалькіх крымінальных артыкулах, нягледзячы на тое, што ён цалкам прызнаў сваю віну і заключыў пагадненне са следствам.
У снежні 2022 года яго асудзілі паўторна за "абразу прадстаўніка ўлады". Па дадзеных дзяржаўнай газеты "Менская праўда", у 2020–2021 гадах ён нібыта неаднаразова пакідаў абразлівыя каментары ў тэлеграм-канале, прызнаным экстрэмісцкім.
У чэрвені 2023 года Юрасю ўзмацнілі жорсткасць пакарання, перавёўшы яго на турэмны рэжым. У жніўні 2024 года яго асудзілі за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі" — артыкул, па якім судзяць зняволеных за адмову ад супрацоўніцтва або за выдуманыя парушэнні. У выніку, з улікам усіх рашэнняў суда, ягоны агульны тэрмін пазбаўлення волі склаў 13 гадоў і 3 месяцы.
На Юрася ўвесь час аказваўся ціск: яго неаднаразова адпраўлялі ў ШІЗА, пазбаўлялі перадач і магчымасці рабіць пакупкі. У знак пратэсту ён некалькі разоў аб'яўляў галадоўку. Таксама вядома, што мае сур'ёзныя праблемы са здароўем.
Ён быў вызвалены ў красавіку 2025 года.
- Аб'яднанні
- Спартсмены
Вадзім, дзіцячы трэнер "Дынама-Брэст", быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія адбыліся 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Вызвалены ў кастрычніку 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Максім, кіроўца хуткай дапамогі, быў абвінавачаны і асуджаны за выраб шасці роставых лялек "з цынічнымі надпісамі і выявамі вышэйшых службовых асоб", якія былі размешчаны на пуцеправодах паблізу вёсак Вільчыцы і Любуж, а затым сфатаграфаваны і распаўсюджаны ў сетцы.
Вызвалены ў лютым 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Анастасія была асуджаная за тое, што, па версіі следства, 27 верасня 2020 года перашкодзіла дзеянням міліцыі пры затрыманні мужчыны ў Лідзе, ужыўшы гвалт: адарвала пагон у аднаго супрацоўніка і нанесла ўдар у галаву, а ў другога - сарвала пагон.
Была вызвалена ў сакавіку 2022 года ў рамках памілавання.
Упершыню Вадзім быў затрыманы ў жніўні 2020 года ў Брэсце падчас пратэстаў супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Падчас затрымання ён быў моцна збіты, і яму спатрэбілася медыцынская дапамога. У верасні 2020 года супраць яго была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле "ўдзел у масавых беспарадках". Пасля тыдня, праведзенага ў ІЧУ, Вадзім быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе, пасля чаго пакінуў Беларусь і быў аб'яўлены ў вышук.
У красавіку 2021 года яго затрымала расійская пагранічная служба пры спробе перасячы расійска-ўкраінскую мяжу па-за пунктам пропуску ў Белгарадскай вобласці і змясціла ў СІЗА.
Ён быў вызвалены ў красавіку 2022 года, пасля заканчэння тэрміну знаходжання пад вартай, а потым пакінуў Расію.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Андрэй быў затрыманы і асуджаны ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 6 верасня 2020 года ў Гродне супраць гвалту і вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Яго абвінавачвалі ў тым, што "з помсты ён меў намер прычыніць боль 11 супрацоўнікам АМАПа і пагражаў іх асабістай бяспецы".
Вызвалены ў снежні 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Двойчы палітзняволенныя
- Палітыкі
Аляксандр, вядомы беларускі палітолаг і літаратуразнаўца, раней уваходзіў у перадвыбарную каманду Лукашэнкі, пасля перамогі якога нядоўга працаваў у ягонай адміністрацыі. Пасля пайшоў у адстаўку і стаў адным з самых яркіх крытыкаў першага прэзідэнта Беларусі.
12 красавіка 2021 года быў затрыманы ў Маскве і пазней экстрадаваны. У рамках крымінальнай справы яму прад'явілі абвінавачанне па артыкуле "змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады". У верасні 2022 года яго прыгаварылі да працяглага тэрміну зняволення.
13.12.2025 года быў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла, і вывезены ва Украіну.
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
Андрэй, індывідуальны прадпрымальнік і цырульнік, быў затрыманы і асуджаны за "гвалт або пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і службовай асобы" за паведамленні, пакінутыя ў сацыяльнай сетцы "УКантакце" на адрас супрацоўнікаў АМАПа і начальніка ўпраўлення выхаваўчай працы з моладдзю МДЛУ, чым "парушыў псіхалагічны і душэўны спакой".
Вызвалены ў лістападзе 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Уладзімір быў затрыманы і асуджаны за тое, што падчас акцыі пратэсту — Марша герояў, якая адбылася 13 верасня 2020 года, ён нібыта выхапіў у супрацоўніка міліцыі траўматычны пісталет «Аса» і нанёс цялесныя пашкоджанні супрацоўнікам АМАПа.
- Аб'яднанні
- Палітыкі
Рыгор, кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ на выбарах 2010 года і старшыня гэтай партыі, быў затрыманы 12 красавіка 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле "змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады". У верасні 2022 года яго прыгаварылі да працяглага тэрміну зняволення, нягледзячы на пагаршэнне яго здароўя ў зняволенні і выяўленне анкалагічнага захворвання.
Улетку 2023 года яго пазбавілі спатканняў і канфіскавалі асабістыя запісы, у тым ліку чарнавік кнігі і адрасы для перапіскі. У лістападзе таго ж года яго перавялі ў ПКТ на 6 месяцаў.
У студзені 2024 года пакаранне Рыгора было больш жорсткім, і яго перавялі на турэмны рэжым. У красавіку таго ж года ён перанёс аперацыю, а адразу пасля яе быў вернуты ў камеру.
Вызвалены ў ліпені 2024 года ў рамках памілавання.
- Аб'яднанні
- Адміністратары TG-каналаў
Лідзія, мадэратар тэлеграм-канала "Жодзіна для жыцця", была затрымана ў сакавіку 2021 года па абвінавачанні ў каардынацыі "дваровых" пратэстных рухаў і закліках да актыўных дзеянняў. Пазней яе асудзілі па артыкулах "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх" і "абраза прадстаўніка ўлады".
Андрэй быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках". Па матэрыялах справы, агульны ўрон склаў каля 24 тысяч беларускіх рублёў.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў траўні 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Мікалай, гісторык па адукацыі і будаўнік, быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія адбыліся 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Вызвалены ў снежні 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Сымон быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках". Па матэрыялах справы, агульны ўрон склаў каля 24 тысяч беларускіх рублёў.
Вызвалены ў верасні 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Філіп быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Вызвалены ў кастрычніку 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
