10 жніўня 2020 года падчас акцый пратэсту Аляксей ехаў у сваім аўтамабілі па Менску ў раёне "Белай Вежы". На скрыжаванні мужчына ўбачыў амапаўцаў, якія, шукаючы пратэстоўцаў, пачалі брутальна затрымліваць кіроўцаў аўтамабіляў: страляць і біць у машынах шкла. Аляксей, не чакаючы свайго затрымання, паехаў наперад, дзе якраз праязджалі супрацоўнікі ДАІ. Не заўважыўшы службовую машыну, Аляксей перабудаваўся ў яе рад. На момант манеўру машына ДАІ ўжо спынілася, і мужчына паехаў далей па сваіх справах. У гэтым дзеянні суд убачыў умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органа ўнутраных спраў (арт. 365 КК).
У той жа час і ў тым жа месцы нібыта знаходзіўся супрацоўнік ДАІ Масэнза, які ў канцы снежня 2022 года даў паказанні, нібыта Аляксей хацеў тады яго збіць. За гэта мужчыну паставілі ў віну ст. 364 КК і ўзялі пад варту.
У Аляксея трое дзяцей, адна з іх непаўналетняя дачка 5-ці гадоў.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Суд Рагачоўскага раёна палічыў, што Юлія на сваёй агульнадаступнай старонцы ў сацыяльнай сетцы «Інстаграм» размяшчала паведамленні і відэазапісы, якія «ўтрымліваюць абразу на адрас прэзідэнта».
02.12.2023 вызвалена поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
У студзені, падчас перадвыбарных аблаў Юлію Касцючэнку зноў затрымалі і 22 студзеня судзілі па частцы 2 артыкула 19.11 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях нібыта за распаўсюджванне "экстрэмісцкіх матэрыялаў". 5 лютага адбыўся другі суд над Юліяй Касцючэнкай па частцы 2 артыкула 19.11 кап. Хутчэй за ўсё, увесь гэты час Юлія ўтрымлівалася ў зняволенні і ёй проста працягвалі тэрмін адміністратыўнага арышту, прызначыўшы першы раз 15 сутак, а 5 лютага працягнуўшы яшчэ раз арышт. Усяго Юлія прабыла ў ІЧУ 90 сутак, пасля чаго была пераведзена ў СІЗА -3.
3 красавіка 2025 года КДБ Беларусі прызнаў "экстрэмісцкім фарміраваннем" старонку ў сацсетцы Х з назвай "часцей за ўсё адбываецца". Пры гэтым, датычнай да гэтага "фарміравання" карнікі назвалі Касцючэнку Юлію Віктараўну 5 жніўня 1995 года нараджэння.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Асуджаны за выказванні ў чат-рулетцы на адрас Лукашэнкі.
Вырак суда 22.03.2023:
3 гады пазбаўлення волі
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Былога супрацоўніка МТС з Брэста затрымалі ў пачатку лістапада 2022 года. У відэа "пакаяння" ён распавёў, што ў 2020-2021 гадах працаваў у МТС і меў доступ да дадзеных. Па дадзеных сілавікоў, Андрэй перадаў у "Чорную кнігу Беларусі" дадзеныя некалькіх чыноўнікаў і пракурораў.
Былы сукамернік Цыпака распавёў праваабаронцам, што Андрэя моцна збілі пры затрыманні.
Справа Андрэя разглядалася ў закрытым рэжыме, таму зыход суда праваабаронцам невядомы.
Андрэй Цыпак раней гуляў у брэсцкім гандбольным клубе імя Мяшкова. З 2020 па 2021 год працаваў у МТС - і ў гэты час, па версіі сілавікоў, перадаў дадзеныя некалькіх пракурораў і дзяржаўных службовых асоб у пратэстную ініцыятыву.
Вырак суда 23.03.2023:
невядома
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Намеснік камандзіра 310-й групы артылерыі па ідэалагічнай рабоце 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады гвардыі, падпалкоўнік. Яго абвінавачваюць у "здрады дзяржаве асобай, на якую распаўсюджваецца статус вайскоўца" і "распальванні іншай сацыяльнай варожасці".
Абставіны справы невядомыя.
5 і 17 ліпеня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Вырак суда 28.03.2024
невядома.
Апеляцыя 17.07.2024
невядома.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Быў затрыманы ў Гродне 10 студзеня за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе і за рэпосты ў сацыяльных сетках. Таксама ён нібыта "абражаў прэзідэнта" ў Telegram-каналах, работнікаў органаў улады, міліцыянтаў і перадаваў пры гэтым інфармацыю тэлеканалу "Белсат".
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Максіммае з дзяцінства цяжкаепсіхічнаезахворванне , для яго патрабуецца асаблівы надгляд.
Вырак суда 17.03.2024:
невядома
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Руслан — бізнесмен, заснавальнік і былы дырэктар візавага цэнтра Іспаніі ў Мінску — быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ у кастрычніку 2021 года ў аэрапорце, калі збіраўся пакінуць Беларусь. Затрыманне адбылося ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па палітычных матывах.
У сакавіку 2023 года Руслан быў асуджаны па артыкулах "дача хабару" і "здрада дзяржаве". Суд прыгаварыў яго да працяглага тэрміну пазбаўлення волі і буйнога штрафу.
У жніўні 2024 года ўмовы яго ўтрымання былі больш жорсткімі — Руслана перавялі на турэмны рэжым. З таго моманту яму забаронены перадачы, спатканні і іншыя формы падтрымкі. На асабістыя патрэбы яму дазволена выкарыстоўваць не больш за адну базавую велічыню ў месяц.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Асуджаны за каментары і рэпосты відэазапісаў у сацсетках, якія нібыта мелі абразлівы і дыскрэдытуючы характар у адносінах да прадстаўнікоў улады Лукашэнкі А.Г.
Ён жа ў пачатку чэрвеня 2022 года незаконна сабраў звесткі аб прыватным жыцці і персанальныя дадзеныя супрацоўніка УУС Мінскага аблвыканкама, пасля чаго апублікаваў іх у Telegram-чаце "Новая Баравая 98%".
Знаходзіўся ў СІЗА-1 пасля суда быў этапаваны ў іншае СІЗА на час чакання апеляцыі.
Вырак суда 10.03.2023:
4,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Аляксандра была затрымана ў лютым 2023 года па вяртанні ў Беларусь і на наступны дзень асуджана па адміністрацыйным артыкуле за "распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў" на 10 сутак. Аднак пасля адбыцця арышту яна так і не выйшла на волю, бо супраць яе распачалі крымінальную справу за два інтэрв'ю інфармацыйнаму рэсурсу, прызнанаму "экстрэмісцкім фармаваннем".
Яе абвінавацілі ў садзейнічанні "экстрэмісцкім фармаванням", адміністраванні Telegram-каналаў, распальванні варожасці, абразе ўладаў, распаўсюджванні персанальных дадзеных, а таксама ў паклёпе на Лукашэнку, і асудзілі па васьмі крымінальных артыкулах.
У сакавіку 2024 года суд разгледзеў апеляцыйную скаргу і скараціў тэрмін яе зняволення на адзін год, без права на далейшае абскарджанне.
У траўні 2024 года стала вядома, што яе паўторна асудзілі за "абразу прадстаўніка ўлады і суддзі".
Увесну 2025 года з'явіліся звесткі аб тым, што супраць Аляксандры распачалі чарговую крымінальную справу, і яе перавялі ў СІЗА.
9 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вырак суда 31.05.2024
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 100 базавых велічынь штрафу.
Выніковы прысуд шляхам частковага складання:
9 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 100 базавых велічынь штрафу.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
30 траўня 2023 г. прайшло апеляцыйнае паседжанне суда, прысуд уступіў у сілу.
Вырак суда 01.03.2023:
1,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Яго абвінавацілі ў тым, што ў сацсетцы размясціў сатырычную карцінку з Лукашэнкам. Гэта расцанілі як публічную абразу апошняга . Мікалаю прысудзілі калонію нягледзячы на інваліднасць 2 групы па сэрцы.
Вырак суда 28.02.2023:
1 год пазбаўлення волі ў калоніі.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Быў затрыманы за каментары ў сацсетках. Максіма дома чакае сын 10 гадоў.
17.11.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда.
Вырак суда 14.09.2023:
7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Нарадзіўся ва Украіне. Чэмпіён Еўропы па кікбоксінгу. Як мяркуецца, затрыманы за жаданне ваяваць ва Украіне.
На судзе Павал заявіў, што першапачаткова на эмоцыях адрэагаваў на вайну ва Ўкраіне, але пазней адмовіўся ад ідэі баявых дзеянняў. Акрамя таго Паўлу ставяць у віну незаконнае перасячэнне праз дзяржмяжу з РФ у РБ моцнадзейных рэчываў (станозолол 100 таблетак), незаконнае набыццё і захоўванне боепрыпасаў (16 гільзаў ад патронаў калібра 9мм, 12 патронаў калібра 9мм).
Вырак суда 03.04.2023
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Апеляцыя 30.06.2023
невядома.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.