Алена, актывістка, была затрыманая 1 сакавіка 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле аб абразе суддзі. Таксама вядома, што ў лістападзе таго ж года яе зноў затрымалі, а ў доме правялі ператрус. У гэты ж час затрымалі і яе сястру Ірыну Гурчонак, якую пасля некалькі разоў запар асудзілі па адміністрацыйных артыкулах, якія шырока прымяняюцца ў палітычна матываваных справах, прызначыўшы буйныя штрафы. Вядома, што на жанчын аказваўся асаблівы ціск, у тым ліку з ужываннем пагроз.
Жыхар Жабінкі быў асуджаны па артыкуле «гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў» за тое, што, паводле абвінавачання, кінуў бутэльку з палаючай сумессю ў бок аўтамабіля супрацоўнікаў МУС.
Вырак суда 05.11.2020
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Жыхар Пінска быў асуджаны ў снежні 2020 года па артыкуле "здзек з дзяржаўных сімвалаў" за зрыў сцяга. Суд Пінскага раёна і горада Пінска прыгаварыў яго да абмежавання волі.
Вырак суда дата невядомая
6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Жыхар Баранавічаў быў асуджаны па артыкуле "гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў" за тое, што, паводле абвінавачання, 10 жніўня 2020 года кінуў бутэльку з палаючай сумессю ў бок вайскоўца.
Вырак суда 09.11.2020
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Міхаіла асудзілі па крымінальнай справе, узбуджанай па падзеях 1 лістапада 2020 года, калі ў Менску праходзіла шэсьце ў Курапаты. Яго абвінавацілі ў перакрыцці дарогі каля Парку Чалюскінцаў падчас акцыі, у выніку чаго быў нанесены ўрон «Мінсктрансу». Нягледзячы на тое, што раней Міхаіл ужо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па гэтым жа эпізодзе, яго прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.
У 2023 годзе ў дачыненні да Міхаіла адбылося мінімум два судовыя пасяджэнні «аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу». Вынікі гэтых паседжанняў невядомыя.
Аляксандра асудзілі за каментар, пакінуты ў тэлеграм-канале "Брэст 97%" у адрас супрацоўніка МУС Паўла Тасоева, які той палічыў абразлівым.
Тэрмін адбывання пакарання ў выглядзе "хатняй хіміі" афіцыйна завяршыўся 19 сакавіка 2023 года. З 20 сакавіка Аляксандр быў пастаўлены на прафілактычны ўлік тэрмінам на два гады.
Марына, выкладчыца польскай і англійскай моў, была асуджаная за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт. Яе прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання, аднак у лістападзе 2021 года яна была пераведзена пад хатні арышт.
Вызвалена ў красавіку 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Алена была асуджана ў снежні 2020 года за нанясенне надпісу "ЯНА З НАМІ" на будынку "Мінсккамунцепласеткі" і за "ўжыванне гвалту ў дачыненні да міліцыянта" пры затрыманні.
Па версіі абвінавачання, яна распыліла фарбуючае рэчыва з балончыка ў бок галавы, тулава і канечнасцяў супрацоўніка, а таксама абмяжоўвала яго перамяшчэнне, утрымліваючы за адзенне.
Вырак суда 17.12.2020
3 гады абмежаванні волі без накіравання, 1081 рубель кампенсацыі.
Андрэй, студэнт, быў затрыманы ў сакавіку 2021 года падчас навучальных заняткаў і змешчаны ў СІЗА. На наступны дзень сілавікі прыйшлі ў інтэрнат, дзе ён пражываў, дапыталі ягоных суседзяў і канфіскавалі тэхніку.
Андрэю прад'явілі абвінавачанне па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі і ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Па версіі следства, у жніўні 2020 года ён разам з іншымі ўдзельнікамі акцый пратэсту кідаў у бок міліцэйскіх машын часткі тратуарнай пліткі і іншыя прадметы.
Ён быў вызвалены ў лістападзе 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Зміцер быў асуджаны ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле за абразу Лукашэнкі. У яго двое дзяцей, ён пазбаўлены бацькоўскіх правоў і выплачвае аліменты. Зміцер прызнаў віну, аднак, нягледзячы на гэта, яго прысудзілі да пазбаўлення волі і ўзялі пад варту ў зале суда пасля абвяшчэння прысуду.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў чэрвені 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Юрый быў асуджаны за тое, што, паводле абвінавачання, 9 жніўня 2020 года на Цэнтральнай плошчы ў Маладзечне, падчас акцыі пратэсту, публічна абражаў Лукашэнку, прыніжаючы тым самым яго гонар і годнасць. Яго прыгаварылі да пазбаўлення волі і ўзялі пад варту ў зале суда пасля абвяшчэння прысуду.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў кастрычніку 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Сяргей, галоўны бухгалтар, быў прызнаны вінаватым у тым, што 24 верасня 2020 года пакінуў абразлівы каментар пад фатаграфіяй камандзіра Гродзенскага АМАПу Віктара Краўцэвіча ў тэлеграм-чаце "Гродна для жыцця". Яго асудзілі па артыкуле "Знявага прадстаўніка ўлады".
Вызвалены ў чэрвені 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 03.06.2021
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Генадзь, дзіцячы футбольны трэнер, быў звольнены адразу пасля затрымання. Яго асудзілі за каментар у групе Facebook на адрас супрацоўніка міліцыі Цімура Пахоменка. Паводле яго слоў, гэта была эмацыйная рэакцыя на відэа, дзе сілавікі білі дубінкамі затрыманых, якія стаялі ля сцяны.
Па падліках праваабаронцаў ён быў вызвалены ў ліпені 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда 16.06.2021
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 1087 рублёў кампенсацыі.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.