Знойдзена: 8265
Вартаўнікі: 38
На старонцы: Знойдзена: 8265 Вартаўнікі: 38
Сартаванне:
Вадзім Сяргеевіч Гурман
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 3
У зняволенні: ~1337 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Маладзечна
Дзень народзінаў: 17.05.1999
Колькасць дзяцей: 2 дзіцяці
Знаходзіўся ў: ПК-9ПК-9, 213410, г.Горкі, вул. Дабралюбава, 16
Я даслаў!
> 20
Вызвалены
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
Даслаць інфармацыю

Вадзім быў затрыманы, моцна збіты і пазней асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту, якая адбылася 9 жніўня 2020 года ў Менску супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

На працягу ўсяго тэрміну зняволення да Вадзіма сістэматычна ўжывалі псіхалагічны і фізічны гвалт: яго збівалі, змяшчалі ў ШІЗА і ПКТ, пазбаўлялі перадач і спатканняў.

Вызвалены ў красавіку 20204 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 08.02.2021
3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Віталь Аляксеевіч Прохараў
  • Аб'яднанні
  • Затрыманыя да 18 гадоў
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 675 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты Жлобін 2020
Родны горад: Жлобін
Дзень народзінаў: 03.05.2003
Знаходзіўся ў: ПК-2ПК-2, 213807, г. Бабруйск, вул. Батава, 4
Я даслаў!
> 20
Вызвалены
  • Аб'яднанні
  • Затрыманыя да 18 гадоў
Даслаць інфармацыю

Віталь быў асуджаны па крымінальнай справе, узбуджанай за ўдзел у акцыях пратэсту, якія прайшлі з 9 па 11 жніўня 2020 года ў Жлобіне супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. На момант абвяшчэння прысуду яму было 17 гадоў.

Вызвалены ў снежні 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 08.02.2021
2 гады пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 1
У зняволенні: 694 дня
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты Жлобін 2020
Родны горад: Лебедзеўка
Дзень народзінаў: 28.10.1999
Знаходзіўся ў: ПК-3ПК №3, 211300, п.Віцьба, Віцебская вобл, Віцебскі раён
Я даслаў!
> 50
Вызвалены
Вымушаная эміграцыя
Даслаць інфармацыю

Зміцер быў асуджаны па крымінальнай справе, узбуджанай за ўдзел у акцыях пратэсту, якія прайшлі з 9 па 11 жніўня 2020 года ў Жлобіне супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

Вызвалены ў снежні 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 05.02.2021
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, прыблізна 228 рублёў кампенсацыі.
Сцяпан Яўгенавіч Чыкілёў
  • Аб'яднанні
  • IT-спецыялісты
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 82 дня
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 07.12.1985
Я даслаў!
< 10
Вымушаная эміграцыя
  • Аб'яднанні
  • IT-спецыялісты
Даслаць інфармацыю

Сцяпан быў збіты міліцэйскім бусам на сустрэчнай паласе 15 лістапада 2020 года падчас пратэстнай акцыі памяці забітага сілавікамі Рамана Бандарэнкі на праспекце Пушкіна ў Мінску, адразу ж затрыманы і моцна збіты. Быў асуджаны за нібыта хуліганскія дзеянні — наўмыснае і беспадстаўнае здзяйсненне не менш як трох кідкоў у бок міліцэйскіх аўтамабіляў, што прывяло да іх пашкоджанняў.

Вырак суда 05.02.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Андрэй Валер'евіч Пазняк
  • Аб'яднанні
  • Адміністратары TG-каналаў
  • IT-спецыялісты
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: ~178 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Дзень народзінаў: 16.11
Я даслаў!
< 10
Вымушаная эміграцыя
  • Аб'яднанні
  • Адміністратары TG-каналаў
  • IT-спецыялісты
Даслаць інфармацыю

Андрэй быў затрыманы 11 жніўня 2020 года па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, узбуджанай пасля пачатку масавых пратэстаў супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Ён падвергся жорсткім збіццям супрацоўнікамі ГУБАЗіКа для дачы патрэбных ім паказанняў. Андрэя асудзілі за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".

Вырак суда 05.02.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Павел Мікалаевіч Спірын
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
  • Блогеры
  • Палітыкі
  • Бацькі непаўнагадовых
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 9
У зняволенні: ~1939 дзён
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 20.05.1984
Колькасць дзяцей: 1 дзіцё
Апякун: Андрэй Павук
Знаходзіўся ў: ПК-9ПК-9, 213410, г.Горкі, вул. Дабралюбава, 16
Я даслаў!
> 40
Вызвалены
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
  • Блогеры
  • Палітыкі
  • Бацькі непаўнагадовых
Даслаць інфармацыю

Павел быў затрыманы ў верасні 2020 года пасля публікацыі новага відэароліка. Ён планаваў балатавацца ў прэзідэнты, але ЦВК адмовіла яму ў рэгістрацыі. Павел стаў даверанай асобай Святланы Ціханоўскай. Яго абвінавацілі ў "распальванні сацыяльнай варожасці" з-за відэа, у якім крытыкаваліся прадстаўнікі ўладаў, уключаючы пракурораў, суддзяў і міліцыю.

У лістападзе 2024 года над палітвязнем адбыўся чарговы суд. Па падліках праваабаронцаў, Павел павінен быў выйсці на волю ў снежні пасля завяршэння тэрміну, але з ініцыятывы адміністрацыі бабруйскай калоніі №2 супраць яго завялі крымінальную справу за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы".

Зімой 2025 года Павел быў вызвалены, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 05.02.2021
4 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 27.04.2021
прысуд пакінуты без змены.
Вырак суда 20.11.2024
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 23.01.2025
прысуд пакінуты без змены.
Аляксандр Андрэевіч Нурдзінаў
  • Аб'яднанні
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 3
У зняволенні: ~1376 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Баранавічы
Дзень народзінаў: 11.10.1991
Знаходзіўся ў: ПК-1ВК №1, 211445, г. Наваполацк,вул. Тэхнічная, 8
Я даслаў!
> 40
Вызвалены
  • Аб'яднанні
Даслаць інфармацыю

Аляксандр быў затрыманы і асуджаны за ўдзел у пратэстах, якія праходзілі ў Мінску 9-10 жніўня 2020 года, супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Яму ставілі ў віну блакаванне дарог, узвядзенне барыкад і тое, што ён нібыта «кідаў расліны з кветнікаў у супрацоўнікаў органаў унутраных спраў».

У сярэдзіне красавіка 2022 года стала вядома, што Аляксандру ўзмацнілі жорсткасць пакарання, перавёўшы яго на турэмны рэжым тэрмінам на два гады.

Вызвалены ў жніўні 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом

Вырак суда 05.02.2021
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Суд па змене рэжыму дата невядомая
2 гады турэмнага рэжыму.
Руслан Уладзіміравіч Акостка
  • Аб'яднанні
  • Завадчане
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 6
У зняволенні: 1347 дзён
Родны горад: Малешаў
Дзень народзінаў: 17.05.1990
Знаходзіўся ў: ПК-9ПК-9, 213410, г.Горкі, вул. Дабралюбава, 16
Я даслаў!
> 90
Вызвалены
Вымушаная эміграцыя
  • Аб'яднанні
  • Завадчане
Даслаць інфармацыю

Руслана затрымалі 15 лістапада 2020 года і арыштавалі на 15 сутак за тое, што ён прайшоў праз увесь горад з бел-чырвона-белым сцягам у памяць пра забітага Рамана Бандарэнку. Раман быў збіты сілавікамі ў двары каля сваёй хаты і памёр у лякарні ад ацёку мозгу. Аднак пасля адміністрацыйнага арышту Руслан не выйшаў на волю, бо супраць яго распачалі крымінальную справу і асудзілі за "супраціўленне супрацоўніку МУС".

У сакавіку 2022 года ён быў паўторна асуджаны на адзін год пазбаўлення волі за "непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы". Па дадзеным артыкуле судзяць зняволеных, якія адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з адміністрацыяй, за выдуманыя парушэнні.

Вызвалены ў ліпені 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 04.02.2021
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 2000 рублёў кампенсацыі.
Вырак суда 18.03.2022
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Аляксей Ігаравіч Павядайла
  • Аб'яднанні
  • Выкладчыкі
  • Бацькі непаўнагадовых
  • Спартсмены
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 676 дзён
Родны горад: Баранавічы
Дзень народзінаў: 25.05.1995
Колькасць дзяцей: 2 дзіцяці
Знаходзіўся ў: ПК-17ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8
Я даслаў!
> 30
Вызвалены
  • Аб'яднанні
  • Выкладчыкі
  • Бацькі непаўнагадовых
  • Спартсмены
Даслаць інфармацыю

Аляксей, выкладчык па плаванні, быў асуджаны за захоўванне гаручай сумесі, якую, паводле версіі абвінавачання, ён планаваў выкарыстоўваць для вырабу «кактэйлю Молатава».

Вызвалены ў снежні 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

03.05.2021 У СІЗА стаяў на двух прафуліках, адзін з іх як схільны да экстрэмізму. З 21.04 пераведзены ў ПК-17 Шклоў

Вырак суда 04.02.2021
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 531 рубель кампенсацыі.
Іван Віктаравіч Канявега
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
  • Прадпрымальнікі
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: ~1036 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 29.04.1978
Знаходзіўся ў: ПК-15ПК №15, 212013, г.Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
Я даслаў!
> 30
Вызвалены
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
  • Прадпрымальнікі
Даслаць інфармацыю

Іван, дырэктар канцэртнага агенцтва Horse&Vega, быў затрыманы і асуджаны за спробу спыніць машыну ДАІ, каб прадухіліць наезд на людзей падчас акцыі пратэсту, якая праходзіла з 9 на 10 жніўня 2020 года ў Менску.

Вызвалены восенню 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 04.02.2021
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 900 рублёў кампенсацыі.
Аляксей Валер'евіч Губіч
  • Аб'яднанні
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 1011 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты Гомель 2020
Родны горад: Гомель
Дзень народзінаў: 18.09.1996
Знаходзіўся ў: ПК-15ПК №15, 212013, г.Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
Я даслаў!
> 20
Вызвалены
  • Аб'яднанні
Даслаць інфармацыю

Аляксея затрымалі ў верасні 2020 года за ўдзел у Маршы справядлівасці, які адбыўся ў Гомелі, і прызначылі яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Пазней яго затрымалі паўторна ў межах крымінальнай справы і асудзілі за тое, што ён нібыта здзейсніў гвалт у дачыненні да інспектара крымінальна-выканаўчай інспекцыі Паўла Шапавалава.

Вызвалены ў ліпені 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

04.05.2021 8 атрад

Вырак суда 04.02.2021
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 300 рублёў кампенсацыі.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 1
У зняволенні: 1013 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты Віцебск 2020
Родны горад: Віцебск
Дзень народзінаў: 22.03.1994
Знаходзіўся ў: ПК-22ПК-22, а/с 20, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, 225295
Я даслаў!
> 60
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Арцём быў затрыманы і асуджаны за распыленне газавага балончыка ў бок сілавікоў у цывільным падчас пратэстнага нядзельнага маршу, які праходзіў 25 кастрычніка 2020 года ў Віцебску.

Вызвалены ў жніўні 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 04.02.2021
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, прыблізна 100 рублёў кампенсацыі.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: ~1065 дзён
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 25.08.1989
Знаходзіўся ў: Турма-4Турма №4, Магілёў, вул. Крупскай 99А, 212011
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Вымушаная эміграцыя
Даслаць інфармацыю

Ягор быў затрыманы, моцна збіты, а пазней асуджаны за пашкоджанне машыны жонкі міліцыянера ў Новай Баравой.

Увосень 2021 года палітвязню ўзмацнілі жорсткасць пакарання і перавялі яго на турэмны рэжым.

Вызвалены ў жніўні 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

07.05.2021 Пераведзены ў ПК-1 Наваполацк.

Вырак суда 03.02.2021
3 гады 2 месяца пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, прыблізна 1845 рублёў кампенсацыі.
Суд па змене рэжыму дата невядомая
турэмны рэжым да канца тэрміну.
Андрэй Валер'евіч Нечыпар
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 1
У зняволенні: ~1065 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 16.05.1988
Колькасць дзяцей: 3 дзіцяці
Знаходзіўся ў: ПК-17ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8
Я даслаў!
> 60
Вызвалены
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
Даслаць інфармацыю

Андрэй быў затрыманы і асуджаны за пашкоджанне аўтамабіля жонкі міліцыянера ў Новай Баравой.

Вызвалены ў жніўні 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 03.02.2021
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, прыблізна 1845 рублёў кампенсацыі.
Павел Іванавіч Сахарчук
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 1
У зняволенні: ~669 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Бярозаўка
Дзень народзінаў: 05.07.1992
Колькасць дзяцей: 1 дзіцё
Знаходзіўся ў: ПК-22ПК-22, а/с 20, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, 225295
Я даслаў!
> 20
Вызвалены
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
Даслаць інфармацыю

Павел быў затрыманы, моцна збіты, а пазней асуджаны за пашкоджанне машыны жонкі міліцыянта ў Новай Баравой.

Вызвалены ў ліпені 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 03.02.2021
2 гады 1 месяц пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, прыблізна 1845 рублёў кампенсацыі.
Фільтр
Родны горад/населены пункт
СІЗА/ІЧУ/Турмы
Мінск і Мінская вобласцть
Брэст і Брэсцкая вобласць
Віцебск і Віцебская вобласць
Гомель і Гомельская вобласць
Гродна і Гродзенская вобласць
Магілёў і Магілёўская вобласць
У Расіі
Статус
Аб'яднанні
Катэгорыі спраў
Артыкулы
Пол
Асуджаныя
Ёсць дзеці
Праблемы са здароўем
Адсутнічаюць дадзеныя
У спісе ПЦ Вясна
Турэмны рэжым
Дадатковыя фільтры
Абнаўленні Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0