Уладзімір быў затрыманы 18 жніўня 2020 года ў рамках так званай «Карэліцкай справы», звязанай з меркаванымі беспарадкамі ў Карэлічах і Навагрудку пасля прэзідэнцкіх выбараў. Яго асудзілі паводле абвінавачання ў «арганізацыі масавых беспарадкаў» і за абразу Лукашэнкі.
У папраўчай калоніі №17 Уладзімір падвяргаўся сістэматычным збіццям і прадузятым адносінам, у тым ліку частае адпраўленне ў штрафны ізалятар і памяшканне камернага тыпу.
У красавіку 2023 года яму ўзмацнілі жорсткасць пакарання, перавёўшы на турэмны рэжым.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
- Аб'яднанні
- Блогеры
- Палітыкі
- Бацькі непаўнагадовых
Папулярны беларускі блогер і стваральнік YouTube-канала «Краіна для жыцця» Сяргей выказаў жаданне балатавацца на пасаду прэзідэнта. Аднак да пачатку выбарчай кампаніі яго арыштавалі за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства. Ягоная жонка, Святлана Ціханоўская, падала дакументы ў ЦВК па даверанасці, але Сяргея не зарэгістравалі кандыдатам з-за адсутнасці яго подпісу. Пасля Святлана сама была зарэгістраваная як кандыдат. Пасля вызвалення Сяргей стаў яе даверанай асобай і ўдзельнічаў у зборы подпісаў.
29 траўня 2020 года яго зноў затрымалі падчас пікету ў Гродне і пазней асудзілі па некалькіх крымінальных артыкулах, уключаючы «арганізацыю масавых беспарадкаў» і «распальванне варожасці». Па дадзеных праваабаронцаў, фігуранты «справы» абавязаныя выплаціць кампенсацыю ў памеры 29 мільёнаў рублёў.
У жніўні 2022 года суд перавёў Сяргея на турэмны рэжым. У лютым 2023 года яго асудзілі паўторна за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» — артыкул, які ўжываецца да зняволеных, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць з адміністрацыяй, у тым ліку за выдуманыя парушэнні. У выніку да яго 18-гадовага тэрміну дадалі яшчэ паўтара гады зняволення.
21 чэрвеня 2025 года Сяргей быў вызвалены пасля візіту ў Менск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Кіта Келага, і адразу ж вывезены ў Літву.
- Аб'яднанні
- Блогеры
- Журналісты
- Бацькі непаўнагадовых
Ігар, кансультант «Радыё Свабода» і адміністратар тэлеграм-канала «Беларусь галаўнога мозгу», быў затрыманы 25 чэрвеня 2020 года па абвінавачанні ва «ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Аднак пазней ён быў асуджаны за "арганізацыю масавых беспарадкаў" у рамках крымінальнай "справы Ціханоўскага".
Па дадзеных праваабаронцаў, фігуранты "справы" абавязаныя выплаціць кампенсацыю ў памеры 29 мільёнаў рублёў.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 палітвязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Ігар Лосік.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Бацькі непаўнагадовых
Руслан, сябра ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай з Мазыра, быў затрыманы 19 жніўня 2020 года, праз суткі пасля заканчэння 10-дзённага адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Падчас першага арышту на тэлеканалах БТ і АНТ з'явіліся сюжэты, дзе сцвярджалася, што ён нібыта вырабляў "вожыкі" для блакіроўкі міліцэйскай тэхнікі, аднак на відэа быў паказаны іншы чалавек.
Пазней Руслан быў асуджаны па справе аб "масавых беспарадках".
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў маі 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Людзі з інваліднасцю
- Пенсіянеры
Галіна была затрыманая 10 снежня 2020 года ў межах крымінальнай «справы Аўтуховіча», якую ўлады абвясцілі «арганізатарам тэрарыстычнай групоўкі». Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў «тэрарыстычнай арганізацыі», якая мае дачыненне да падпалаў маёмасці супрацоўнікаў міліцыі. Падчас следства Галіне ўвесь час пагражалі і прымушалі агаворваць сябе. Яна пісала скаргі ў пракуратуру, але не атрымлівала адказаў, а таксама падвяргалася жорсткім умовам утрымання ў карцэры, што некалькі разоў прыводзіла да страты прытомнасці. Была асуджана за "ўдзел у злачыннай арганізацыі", "акт тэрарызму" і "замах на захоп улады".
Увесну 2024 года з Галіны і двух іншых фігурантаў "справы" спагналі кампенсацыю за пашкоджанне маёмасці міліцыянтаў на суму больш за 40 тысяч рублёў.
11 верасня 2025 г. стала вядома, што 52 зняволеных беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Галіна Дзербыш.
Ірына была затрымана 1 снежня 2020 года ў межах крымінальнай «справы Аўтуховіча», якога ўлады абвясцілі «арганізатарам тэрарыстычнай групоўкі». Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў «тэрарыстычнай арганізацыі», якая мае дачыненне да падпалаў маёмасці супрацоўнікаў міліцыі. Ірына была асуджаная за «незаконныя дзеянні з агнястрэльнай зброяй» і «ўкрывальніцтва цяжкага злачынства». У сакавіку 2023 года Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыю па справе, адмяніўшы абвінавачанне па артыкуле 405 КК РБ і скараціўшы яе тэрмін зняволення на адзін месяц.
Была вызвалена па памілаванні ў верасні 2024 года.
- Аб'яднанні
- Завадчане
Арцём працаваў оптыкам на Лідскім заводзе "Оптык". Ён атрымаў адукацыю ў фізіка-матэматычным ліцэі Гродна і Лідскім політэхнічным каледжы. Яго затрымалі 27 верасня 2020 года па справе аб масавых беспарадках і абвінавацілі ва ўдзеле ў тэлеграм-каналах "радыкальнага кірунку", а таксама ў намеры пашкодзіць або знішчыць тры кіёскі "Табакерка".
У маі 2022 года Арцёма паўторна асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Лідзе.
Выйшаў на волю ў ліпені 2026 года.
- Аб'яднанні
- Адміністратары TG-каналаў
- Актывісты
- Бацькі непаўнагадовых
Адміністратар тэлеграм-канала "Армія з народам" і муж палітвязні Антаніны Канавалавай быў затрыманы 2 кастрычніка 2020 года і асуджаны за "падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадках".
У студзені 2023 года Сяргей быў паўторна асуджаны за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы».
Выйшаў на волю 25.07.26 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Студэнты
Акіхіра, актывіст анархісцкага руху, быў затрыманы ў жніўні 2020 года ў Менску. Яму было прад'яўлена абвінавачанне ва ўдзеле ў "масавых беспарадках" і іншых "злачынствах".
У 2022 годзе ён быў прыгавораны да 16 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі. У лютым 2023 года Вярхоўны суд скараціў тэрмін на тры месяцы.
У ліпені 2024 года стала вядома, што яму ўзмацнілі жорсткасць умовы пакарання, перавядучы на турэмны рэжым.
21 чэрвеня 2025 года Акіхіра быў вызвалены пасля візіту ў Менск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Кіта Келага, і адразу ж вывезены ў Літву.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Праваабаронцы
Андрэй, актывіст анархісцкага руху і валанцёр праваабарончага цэнтру "Вясна", быў затрыманы ў кастрычніку 2020 года ў Мінску. Яму прад'явілі абвінавачанні ва ўдзеле ў "масавых беспарадках" і іншых "злачынствах".
У 2022 годзе яго прыгаварылі да 6 гадоў калоніі, а ў лютым 2023 года Вярхоўны суд скараціў тэрмін на 3 месяцы.
18.04.2025 выйшаў на волю, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Палітыкі
Сяргей, актывіст партыі "Народная грамада", быў затрыманы 25 чэрвеня 2020 года міліцыяй з ужываннем сілы. Падставай для затрымання стаў раней вынесены адміністрацыйны арышт на 15 сутак за ўскладанне кветак на Ваенных могілках у Мінску 8 мая, а таксама падзеі, якія адбыліся 29 мая 2020 года ў Гродне. Яго абвінавацілі ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў "масавых беспарадках" і перашкодзе працы Цэнтрвыбаркама.
11 верасня 2025 г. стала вядома, што 52 зняволеных беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Сяргей Спарыш
- Аб'яднанні
- Праваабаронцы
- Студэнты
Марфа, каардынатарка валанцёрскай службы "Вясна", была затрымана 17 верасня 2020 года па абвінавачанні ў фінансаванні масавых беспарадкаў - 293 ч.3. У лютым 2021 года ёй прад'явілі дадатковыя абвінавачанні, у тым ліку «распальванне сацыяльнай варожасці» і «ўдзел у злачыннай арганізацыі».
У верасні 2022 года Марфу асудзілі па некалькіх крымінальных артыкулах, прыгаварыўшы да 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі, а таксама да выплаты буйнога штрафу.
У лютым 2023 года пры разглядзе апеляцыйнай скаргі тэрмін быў скарочаны на тры месяцы. У зняволенні ў Марфы пагоршылася здароўе, у тым ліку з-за перанесенага COVID-19.
19 сакавіка 2026 года яна была вызвалена пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла і вывезена ў Літву.
- Аб'яднанні
- Блогеры
- Сілавікі
Блогер тэлеграм-канала "Армія з народам" быў затрыманы 21 ліпеня 2020 года і ўзяты пад варту ў рамках крымінальнай справы, звязанай з падзеямі 29 мая 2020 года ў Гродне.
Вызвалены ў ліпені 2024 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Людзі з інваліднасцю
- Бацькі непаўнагадовых
Антаніна, давераная асоба Святланы Ціханоўскай, была затрымана 6 верасня 2020 года і асуджана па адміністрацыйнай справе за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Аднак пасля суда яе не адпусцілі, а паўторна затрымалі ў межах крымінальнай справы.
У траўні 2021 года Антаніну асудзілі па артыкуле аб "масавых беспарадках".
Вызвалена ў снежні 2024 года ў рамках памілавання.
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
- Выкладчыкі
- Навукоўцы
- Юрысты
Адвакат і член прэзідыума Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванні палітычнага крызісу.
Максім быў затрыманы 9 верасня 2020 года і абвінавачаны ў змове і экстрэмісцкай дзейнасці, у тым ліку публічныя заклікі да захопу ўлады і дзеянняў, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы, з выкарыстаннем СМІ і інтэрнэту.
13.12.2025 года быў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла, і вывезены ва Украіну.
